Беларуская Служба

На Беласточчыне адзначылі 90-годдзе беларускага скульптара

25.03.2025 06:02
У гарадку Заблудаў на Беласточчыне прайшоў вернісаж фотавыставы з нагоды 90-га юбілею вядомага мастака-скульптара Уладзіміра Наўмюка.
Аўдыё
  • На Беласточчыне адзначылі 90-годзе беларускага скульптара
          90-   -
У гарадку Заблудаў на Беласточчыне прайшоў вернісаж фотавыставы з нагоды 90-га юбілею вядомага мастака-скульптара Уладзіміра НавумюкаАнна Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сваякі, гарадскія ўлады і жыхары гміны Заблудаў урачыста адсвяткавалі 90-годдзе з дня народзінаў Уладзіміра Наўмюка. Ён - адзін з найбольш вядомых на Падляшшы народных мастакоў-скульптараў. Нарадзіўся 18 сакавіка 1935 года ў невялікай вёсцы Канюкі на рацэ Нарва. 

Уладзімір - не толькі выдатны мастак па дрэве, але і цудоўны чалавек, гаворыць солтыс вёскі Цялушкі Гражына Харытанюк. 

- Гэта, можна сказаць, мой сусед, я жыву ў канцы вёскі, Валодзя таксама, па меры магчымасцяў сустракаемся часта і размаўляем пра жыццё. Уладзімір - гэта чалавек, прыклад таго, як захаваць традыцыю, як годна жыць, прыклад пазітыву, які пераносіць на людзей. Ён захаваў куток памяці, і яго традыцыя будзе працягвацца, бо тут, у Заблудаве, ён арганізаваў скульптарскую школу, у яго ёсць свае вучні. 

. .

Думаю, я гэтай выставы не заслужыў, гаворыць Уладзімір Наўмюк. 

- Я просты хлопец з Канюкоў, без вялікай школы, але маю добрых людзей вакол сябе, шкада, што многія з іх ужо адышлі. Раней ніколі мяне так не ганаравалі. Вакол сябе я бачу толькі шчаслівых і радасных людзей, я люблю вас! 

Уладзімір Наўмюк атрымаў за сваю творчасць шматлікія ўзнагароды і прэміі, з якіх найважнейшая – прэмія імя Оскара Кольберга, прысуджаная ў 2005 годзе. 

Анна Пятроўская 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы