Беларуская Служба

Вольга Такарчук стала ганаровым доктарам Сарбоны

26.03.2025 10:50
Вольга Такарчук узнагароджана адным з самых прэстыжных французскіх універсітэтаў.
Аўдыё

Вольга Такарчук Вольга Такарчук

Парыжскі ўніверсітэт Сарбона прысвоіў лаўрэату Нобелеўскай прэміі званне ганаровага доктара. Яна першая польская пісьменніца, якая атрымала гэты гонар.

Вольга Такарчук — адна з васьмі выдатных замежных дзеячаў свету навукі і мастацтва, якія атрымаюць прызнанне Сарбоны. У цырымоніі ўзялі ўдзел члены парыжскай акадэмічнай супольнасці, а таксама прадстаўнікі іншых універсітэтаў, у тым ліку Варшаўскага ўніверсітэта.

«Праца Вольгі Такарчук падкрэслівае неабходнасць стварэння новага погляду на свет. Яна таксама шукае адзінства чалавецтва і свету. Яна стварае творы вельмі метадычна, што, вядома, нагадвае метад працы даследчага ўніверсітэта», — так тлумачыць рашэнне Сарбоны віцэ-старшыня Назіральнага савета Сарбоны П'ер-Мары Шовэн.

Суразмоўца Польскага радыё дадае, што гаворка ішла таксама пра падтрымку замежнай літаратуры, якая перажывае ў Польшчы крызіс.

«Нам трэба адкрыцца на замежную літаратуру і парваць з літаратурным шавінізмам», — заклікае П'ер-Мары Шовэн.

Выкладчыца польскай мовы ў Сарбоне Малгажата Сморанг-Голдберг шэсць гадоў дамагалася ўзнагароджання Вольгі Такарчук.

«З такой прапановай выступіў тагачасны прэзідэнт Сарбоны Жан Шамбаз. Потым была пандэмія — усё спынілася. Мы ўвесь час пра гэта нагадвалі», — узгадвае суразмоўца Польскага радыё. На яе думку, поспех Вольгі Такарчук у Францыі таксама звязаны з палітычнай заангажаванасцю пісьменніцы. «Яе ведаюць, любяць. Яна прыязджала яшчэ да Нобелеўскай прэміі. Тэмы, якія яна ахоплівае — фемінізм, экалогія, барацьба за дэмакратыю, барацьба з папулісцкімі партыямі ў Польшчы і Цэнтральнай Еўропе — вельмі прывабныя для маладых людзей», — кажа Малгажата Сморонг-Голдберг.

Першы французскі пераклад кнігі Вольгі Такарчук выйшаў на Сене ў 1998 годзе. Гэта быў раман «Першабытныя і іншыя часы».

ав/Fot. Jana Karpienko/Fundacja Olgi Tokarczuk

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры