Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Limboski і яго «Kraków pijany»

29.03.2025 19:45
Міхал Аўгустыняк вядомы сваім унікальным стылем, які аб’ядноўвае блюз, фолк і рок.
Limboski.
Limboski.Фота: Wojciech Kusiński/PR

Польскі музыкант, які выступае пад псеўданімам Limboski, рыхтуе новы альбом у супрацоўніцтве з Музычным агенцтвам Польскага радыё. Песні будуць перш за ўсё ў стылі рок, шмат у іх гукаў гітары. Сам выканаўца кажа, што яго новыя песні – гэта музычная задума над рэчаіснасцю, над тым, што адбывалася на працягу апошніх гадоў - падзеі, звязаныя з пандэміяй, вайной і важнымі геапалітычнымі зменамі.

Новы альбом Limboski будзе адрознівацца ад таго, чым артыст быў вядомы раней. Менш будзе песень «пра дзяўчат», а больш «пра смерць і жыццё». Таксама да выхаду альбома будзе выдадзены буклет з эсэ, прысвечанымі асобным песням. Хаця, трэба сказаць, што і ў ранейшых кампазіцыях музыканта ёсць разважанні на тэму жыцця чалавека і яго мэтаў.

Крыху біяграфічных звестак пра выканаўцу.

Лімбоскі – сапраўднае імя Міхал Аўгустыняк, — польскі вакаліст, гітарыст і аўтар тэкстаў, вядомы сваім унікальным стылем, які аб’ядноўвае блюз, фолк і рок. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Кракаве. Музычную кар’еру пачаў у пачатку 2000-х, заваяваўшы прызнанне дзякуючы цікаваму голасу і аўтарскім тэкстам.

У 2008 годзе выпусціў дэбютны альбом пад назвай «Czarny Kolczyk» (Чорная завушніца), які атрымаў станоўчыя водгукі як крытыкаў, так і публікі. Наступныя кружэлкі ўмацавалі яго пазіцыю на польскай музычнай сцэне. Артыст вядомы сваімі энергічнымі жывымі выступамі, падчас якіх спалучае розныя музычныя жанры, ствараючы непаўторную атмасферу. Ён супрацоўнічаў з многімі вядомымі музыкамі і гуртамі, такімі як Наталля Пшыбыш і Babu Król. Яго творчасць адрозніваецца эксперыментальным падыходам да гуку.

У 2020 годзе Лімбоскі выпусціў альбом «Ucieczka Saula», у якім даследуе новыя музычныя кірункі, спалучаючы традыцыйнае гучанне з сучаснымі аранжыроўкамі. Гэты альбом атрымаў прызнанне як крытыкаў, так і слухачоў, пацвярджаючы разнастайнасць таленту артыста.

А я прапаную вам кампазіцыю ў выкананні Лімбоскага, у якой ён спявае пра свой горад – Кракаў. А называецца песня «Kraków pijany».

W Krakowie w Krakowie w Krakowie

Są duchy z piórami na głowie

W Krakowie zawsze jest czas do stracenia

W Krakowie nic się do końca nie zmienia

W Krakowie hala targowa nad ranem

Wódka w parku wypita gdzieś to słyszałem

Wspomnienia wspomnienia wspomnienia

W kamieniach w kamieniach w kamieniach

W Krakowie zawsze jest duch na ramieniu

I nie wiadomo czy śpi czy uległ natchnieniu

W Krakowie hala targowa nad ranem

Wódka w parku wypita psy wyszczekane

W Krakowie słowa ciałami się stają

Zawsze było tu tak lub się zdawało

Smoki i królowie. Czakramy i księżne. Oceany tęsknoty

I rzeka ironii. Kraków wciąż pijany własną melancholią

Popatrz jak go niesie w dzikie otchłanie

W Krakowie zawsze jest czas do stracenia

W Krakowie niechże już nic się nie zmienia

W Krakowie hala targowa nad ranem

Wódka w parku wypita na Brackiej susza

W Krakowie kino pod baranami

Zawsze będziemy tam jak malowani

У Кракаве... Духі з пер'ем на галаве. У Кракаве заўсёды ёсць час на марнаванне, у Кракаве нічога да канца не змяняецца. У Кракаве раніцай гандлёвыя рады, гарэлка ў парку выпітая – дзесьці я пра гэта чуў. Успаміны... у камнях... У Кракаве заўсёды сядзіць дух на плячы, і невядома – ці спіць, ці натхненне знайшоў.

У Кракаве раніцай гандлёвыя рады, гарэлка ў парку, сабакі брэшуць. У Кракаве словы целам становяцца. Так было тут заўсёды ці толькі здавалася? Цмокі і каралі. Чакрамы і княжны. Акіяны тугі. І рака іроніі. Кракаў п’яны ўсё яшчэ ўласнай меланхоліяй. Паглядзі, як яго нясе ў дзікую бездань.

У Кракаве заўсёды ёсць час, які можна марнаванне. У Кракаве няхай нічога ўжо не мяняецца. У Кракаве гандлёвыя рады, гарэлка ў парку, на Брацкай засуха. У Кракаве кіно «Пад Баранамі». Там застанёмся мы, быццам намаляваныя.

Меланхалічны тэкст выдатна перадае атмасферу Кракава – былой сталіцы Польшчы – горада, поўнага прывідаў мінулага, мастацкай багемы і спецыфічнай настальгіі. Ёсць таксама шмат спасылак на характэрныя для Кракава мясціны, такія як Hala Targowa, вуліца Брацкая або Kino pod Baranami.

Czas do stracenia – час, які можна прызначыць на што-небудзь малазначнае, змарнаваць гэты час. Часцей кажуць наадварот - nie mamy czasu do stracenia – у нас няма часу, каб яго марнаваць, трэба дзейнічаць вельмі хутка, неадкладна. А ў Кракаве можна дазволіць часу ісці сваёй хадой, не спяшацца.

Duch na ramieniu – дух на плячы. Звярніце ўвагу на нерэгулярную форму назоўніка. Ramię – гэта адно плячо, а ramiona – плечы.

Uległ natchnieniu – знайшоў натхненне. Дзеяслоў ulec (ulegać) можа мець рознае значэнне. Ulec komuś – паддацца, уступіць (скажам, камусьці мацнейшаму або ўгаворам), таксама можам перакласці як «падвергнуцца», скажам, ulec wypadkowi - падвергнуцца здарэнню. Гэта лексіка, якой карыстаюцца толькі ў афіцыйных дакументах і выказваннях.

На Брацкай засуха – гэты сказ пераклікаецца з тэкстам песні «Брацка», у якой гаворыцца, што «на Брацкай ідзе дождж». Песню спявае Гжэгаж Турнаў.

Hala Targowa – гэта гандлёвыя рады, месца традыцыйнага гандлю, рынак, але не на адкрытым паветры, а пад дахам.  Як правіла такія аб’екты будавалі ў вялікіх гарадах Польшчы ў 19-ым стагоддзі, многія будынкі маюць высокую гістарычную каштоўнасць.

Kino pod Baranami – славуты кінатэатр пад баранамі знаходзіцца ў гістарычным палацы Галоўнай плошчы Кракава. Ён вядомы сваёй асаблівай, прытульнай атмасферай і цікавым рэпертуарам. Кінатэатр атрымаў прэмію Польскага інстытута кінамастацтва ў катэгорыі «Найлепшае кіно 2009 года».

нг

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы