Беларуская Служба

Слова «спорт» не ўжывалася да XVIII стагоддзя

02.04.2025 14:44
«Калі не было «спорту» — так куратары іранічна назвалі выставу старадрукаў у Музеі спорту і турызму.
«Калі не было «спорту» — так куратары іранічна назвалі выставу старадрукаўfoto: Muzeum Sportu i Turystyki

«Калі не было «спорту» — так куратары іранічна назвалі выставу старадрукаў. У Музеі спорту і турызму ў Варшаве можна ўбачыць публікацыі пра тое, што адбывалася да таго, як з'явіўся тэрмін «спорт». Як гаворыць суаўтар выставы, загадчык аддзела збораў Конрад Панецкі, гэтае слова не ўжывалася ў слоўніку да XVIII стагоддзя:

- Толькі тады, скажам шчыра, крыху больш багатая частка грамадства магла сабе дазволіць праводзіць вольны час іншым чынам. Вольны час, які паявіўся, паколькі частка грамадства магла сабе дазволіць адпачываць.

У старадруках пераважаюць фехтаванне і конны спорт, а таксама рукапашны бой і плаванне. Адным з самых каштоўных прадметаў, як падкрэслівае суаўтар выставы Катажына Месік-Пшыбышэўска, з’яўляецца падручнік 1603 года:

- На працягу многіх гадоў гэтая кніга была падручнікам па гадоўлі коней. Вельмі папулярнай у Польшчы. Я з вялікім сентыментам падыходжу да кнігі аб плаванні. Гэта кніжачка невялікіх памераў, але яна вельмі прыгожа аздобленая. Мы вырашылі паказаць яе крыху нетыпова, каб была паказаная пазалота на карэньчыку кнігі.

Для некаторых старадрукаў зроблены перавыданні, так што наведвальнікі могуць пагартаць кнігі і ўбачыць гравюры стогадовай даўніны.

Выстава «Калі не было «спорту» ў Музеі спорту і турызму будзе працаваць да 18 мая.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры