Беларуская Служба

Як на Беласточчыне робяць «бусловыя лапы» – адмысловую выпечку, прымеркаваную да Дабравешчання (ФОТА)

07.04.2025 15:43
У вёсцы Бандары, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі беларускай нацменшасці, жанчыны зладзілі майстар-класы для дзяцей па вырабе «бусловых лапаў».
Аўдыё
  • Як на Беласточчыне робяць «бусловыя лапы» – адмысловую выпечку, прымеркаваную да Дабравешчання
            ,
Адным з элементаў беларускіх народных традыцый Беласточчыны з’яўляюцца «бусловыя лапы» – адмысловая выпечка, прымеркаваная да ДабравешчанняРафал Андрасюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сёння праваслаўная царква адзначае свята Дабравешчання Дзевы Марыі. Сярод беларусаў Беласточчыны гэтае свята мае не толькі рэлігійны характар. Адным з элементаў народных традыцый з’яўляюцца «бусловыя лапы» – адмысловая выпечка, прымеркаваная да Дабравешчання. Сімволіка «бусловых лап» нагадвае пра адраджэнне прыроды.

І хаця традыцыя пакрысе знікае, у вёсцы Бандары, што ў гміне Міхалова на Падляшшы, Кола вясковых гаспадынь вырашыла зладзіць майстар-класы па вырабе «лапаў» для наймалодшых жыхароў. Рэпартаж Рафала Андрасюка.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы