Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Dawid Kwiatkowski і Kayah разам запісалі песню «Proszę tańcz»

10.04.2025 18:20
Кампазіцыя спалучае характэрныя стылі абодвух выканаўцаў.  
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: PopTika/Shutterstock

Сёння я хачу прадставіць вашай увазе сумесны музычны праект двух польскіх музыкантаў. Гэта Давід Квяткоўскі (Dawid Kwiatkowski) і пяснярка, якая выступае пад псеўданімам Кая (Kayah). Іх сумесная кампазіцыя пад назваю “Proszę, tańcz” (Калі ласка, танцуй) на самой справе зусім не пра танцы і не пра весялосць, а пра тое, якім чынам чалавек рыхтуецца да канца жыцця. Аднак найперш крыху інфармацыі пра выканаўцаў, якія належаць да розных музычных пакаленняў, але ўдалося ім знайсці выдатную сумесную форму на сцэне.

Давід Квяткоўскі нарадзіўся 1 студзеня 1996 года ў Гожаве-Вялікапольскім. Ён не толькі спявак, але таксама аўтар тэкстаў песень і тэлевядучы. Сваю музычную кар’еру маладзён пачаў у гурце Two of Us, але пазней стаў сольным выканаўцам.

Давід выпусціў ужо сем студыйных альбомаў. Яго творчасць была адзначана шэрагам узнагарод, у тым ліку MTV Europe Music Award у катэгорыі найлепшага еўрапейскага выканаўцы і чатыры разы прэміяй Nickelodeon Kids' Choice Awards.

Кая (Kayah), сапраўднае імя — Катажына Магдалена Роенс (Katarzyna Magdalena Rooijens, дзявочае прозвішча Szczot), нарадзілася 5 лістапада 1967 года ў Варшаве. Яна вельмі разнастайная артыстка: выконвае свае ўласныя кампазіцыі, піша музыку да песень і з’яўляецца музычнай прадзюсаркай. У сваёй творчасці звярталася да розных музычных жанраў — спявала песні ў стылі поп, соул, джаз, сусветную музыку і танцавальныя кірункі.

Яе першы аўтарскі альбом выйшаў у 1995 годзе, і з таго часу яна стала адной з самых любімых, папулярных і паспяховых у камерцыйным плане музыкантак у Польшчы.

У лютым 2025 года Давід Квяткоўскі і Кая аб’ядналі свае высілкі і выпусцілі сумесную песню пад назвай «Proszę tańcz» («Калі ласка, танцуй»). Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі як ад крытыкаў, так і ад слухачоў, спалучаючы характэрныя стылі абодвух выканаўцаў.  

Każdy jak król pragnie nowej ziemi, choć świat już ma u swoich stóp. Dobrze nam tu, jak u siebie. Wynajął nam Bóg. Coś więcej niż dwa metry i miłość, choć przynosi ból. Kochamy znów, jak umiemy

To dom na chwilę na drodze przystanek dla dusz. Kiedy przyjdą zabrać mnie w ostatnią podróż. Słowo daj, że będziesz stać blisko przy mnie. Musisz być przy mnie. Proszę tańcz do białego rana, za nic mamy strach. Nikt nie może przestać grać, a Ty bądź przy mnie. Musisz być przy mnie. I proszę tańcz

Czuję głód. Bo czasu tak niewiele i trzeba będzie nam zdać klucz. A nas mi wciąż jest za mało. Tak mało, za mało. Jestem tu. Więc do dna wypiję Ciebie, na zawsze będziesz we mnie już. Dwa serca, choć jedno ciało.

Kiedy przyjdą zabrać mnie w ostatnią podróż, słowo daj, że będziesz stać blisko przy mnie. Musisz być przy mnie. (Proszę tańcz). Do białego rana, za nic mamy strach. Nikt nie może przestać grać. A Ty bądź przy mnie (Przy mnie). Musisz być przy mnie (Olé!)

A Ty tańcz (A Ty tańcz). Zapomnij, co zabrał Ci czas (Zabrał czas). I kiedy przyjdzie sen (I kiedy przyjdzie sen). Znowu zobaczysz mnie (Proszę tańcz). A Ty tańcz (A Ty tańcz). Zapomnij, co zabrał Ci czas. I kiedy przyjdzie sen (Ohhh). Znowu zobaczysz mnie. I proszę tańcz…

 

Кожны, як кароль - прагне новай зямлі, хоць яму ўжо свет кінуты пад ногі. Нам тут добра, як дома. Бог нас наняў. Нешта больш за два метры і каханне, нават калі прыносіць боль. Мы зноў любім, як умеем.

Гэта дом на нядоўгі час, па дарозе прыпынак для душы. Калі прыйдуць праводзіць мяне ў апошні шлях, дай мне слова, што будзеш стаяць блізка каля мяне. Ты павінен быць са мной. Калі ласка, танцуй да світання, страху няма. Ніхто не можа перастаць граць, а ты будзь са мной. Мусіш быць са мной. І, калі ласка, танцуй.

Я адчуваю голад, таму што часу так мала і трэба будзе здаць ключ. А мне яшчэ мала нас. Занадта мала. Я тут. Так што я вып'ю цябе да дна, ты будзеш ува мне назаўжды. Два сэрцы, але адно цела...

І ты танцуй. Забудзь, што адабраў у цябе час. І калі прыйдзе сон, ты ўбачыш мяне зноў. Калі ласка, танцуй...

Вось такая лірычная кампазіцыя, якая спалучае маладосць Давіда Квяткоўскага з глыбінёй і досведам Каі. І заклікае карыстацца жыццём да самага канца, паказвае, як важныя ў гэтым жыцці, асабліва на яго апошнім шляху, блізкія людзі.


Dobrze nam tu, jak u siebie – нам тут добра, як у сябе дома. Палякі любяць казаць гасцям “Czuj się jak w domu” – адчувай сябе, як дома. Думаю, беларусы, якія таксама гасцінныя, як і жыхары Польшчы, добра разумеюць гэты сказ.

Wynajął nam Bóg – нас наняў Бог. Калі ўжо казаць пра polski wynajem, трэба згадаць аб арэндзе кватэр. У польскай мове ёсць выраз wynająć, які можа азначаць як “здаць”, так і “зняць”, у залежнасці ад кантэксту (wynająć mieszkanie od kogoś, wynająć mieszkanie komuś – зняць кватэру, здаць кватэру).  

Będziesz stać blisko przy mnie – будзеш стаяць блізка каля мяне. Таксама можна сказаць blisko mnie, што будзе азначаць тое ж самае. І звярніце ўвагу, што слова блізка па-польску пішацца праз с, а не з.

Wciąż jest za mało – усё яшчэ мала або надта мала. Wciąż азначае “ўсё яшчэ”, “далей”, “несупынна”.

Zapomnij, co zabrał Ci czas – забудзь, што забраў у цябе час. Па-польску ўсё наадварот. Запомніць – гэта zapamiętać, а забыць - zapomnieć.   

 

 

 

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы