Беларуская Служба

Папулярны польскі аўтар фэнтэзі адкрыў кампанію і плануе заваяваць рынак камп’ютарных гульняў

10.04.2025 14:01
Паводле апавядання, на якім плануюць зняць першую гульню, быў зняты кароткаметражны фільм, намінаваны на «Оскар».  
Яцэк Дукай Autorstwa Tomasz Leśniowski - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=120624012

У сярэдзіне мінулага года на польскім гульнявым рынку без розгаласу з'явілася надзвычай цікавая кампанія – Dukaj Games. Яе заснавалі вядомы празаік, эсэіст, крытык і адзін з найвыдатнейшых польскіх пісьменнікаў-фантастаў Яцэк Дукай і вядомы на рынку капіталу і гульнявой індустрыі, кіраўнік фонду Agio Smart Money FIZ Павел Сугальскі. Кампанія Dukaj Games ужо працуе над перанясеннем фэнтэзійных светаў з кніг у гульні, паведамляе Puls Biznesu.

Пісьменнік і фінансіст пазнаёміліся праз агульнага сябра з гульнявой індустрыі, паведамляе аўтар тэксту.

«У той час я не вельмі добра ведаў літаратуру Яцэка, але я паступова паглыбіўся ў яе і зразумеў, што яго кнігі з'яўляюцца скарбніцай віртуальных сусветаў, з якіх можна ствараць гульні. Гэта часта гатовыя футурыстычныя сцэнары, якія закранаюць самую сутнасць чалавецтва, і кожная кніга і гісторыя прапануе новыя, арыгінальныя светы», - успамінае сузаснавальнік Dukaj Games Павел Сугальскі.

Адным з найважнейшых твораў Яцэка Дукая з'яўляецца, апублікаванае ў 2000 годзе, апавяданне «Кафедральны сабор». Яно стала шырокавядомым дзякуючы кароткаметражнаму фільму Томаша Багіньскага, які атрымаў намінацыю на «Оскар».

Першая гульня ад маладой студыі будзе заснавана менавіта на «Кафедральны сабор».

«Мы хочам стварыць гульню ў сумеснай вытворчасці з польскай студыяй, якая валодае ноў-хаў і вопытам стварэння мастацкіх гульняў. (...) Ёсць верагоднасць, што мы падпішам пагадненне аб вытворчасці ў красавіку», - паведаміў Павел Сугальскі.

На яго думку, гульня можа быць распрацавана прыкладна праз два гады. У цяперашні час вядуцца перадавыя канцэптуальныя работы, і вытворчасць плануецца пачаць адразу пасля падпісання кантракту са студыяй-распрацоўшчыкам.

аз