«Мы тут выпякаем дражджавыя булачкі на Пасху, каб асвяціць іх у вялікую суботу, таксама моладзь упрыгожвае воскам яйкі. Нашыя вучні працавітыя, добра вырабляюць цеста, хутка вучацца і знаёмяцца з кулінарнай традыцыяй. Кожная гаспадыня робіць цеста крышку інакш, тут можна многаму навучыцца, не толькі моладзь але і мы, бацькі», - гавораць Ірэна Галавачык і Дарота Раманюк. «Цешымся, што ў нашай школе ёсць такія майстар-класы, можам даведацца, як пячы булачкі ці маляваць яйкі, каб былі не толькі звычайныя заняткі, як матэматыка ці біялогія, але і знаёмства з нашай традыцыяй», - падкрэсліваюць вучні.
Слухайце аўдыё. З удзельнікамі велікодных майстар-класаў гутарыла Анна Пятроўская.