Адборачныя туры да 19-га конкурсу імя Шапэна пачнуцца ў сераду і працягнуцца да 4 мая. Адборачнае журы пад старшынствам праф. Пятра Палечнага абярэ каля 80 піяністаў, якія выступяць на конкурсе Шапэна ў кастрычніку.
Як адзначае Нацыянальны інстытут імя Фрыдэрыка Шапэна, 19-е выданне прынесла чарговы рэкорд па колькасці заявак. У кваліфікацыйны этап выйшлі 642 піяністы з 54 краін.
У адборачных турах да 19-га Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна выступяць 163 піяністы з 28 краін свету. Найбольш шырока прадстаўленыя краіны - гэта Кітай, Паўднёвая Карэя, Японія, Польшча, Канада і Італія, але таксама будуць прадстаўнікі такіх краін, як Бразілія, Тайланд, Малайзія і Узбекістан.
Падчас адборачных выступаў піяністы выканаюць прыкладна 30-хвілінныя канцэрты, у праграму якіх увойдуць эцюды, накцюрны, мазуркі Фрыдэрыка Шапэна, пералічаныя ў палажэнні конкурсу.
Праслухоўванні будуць транслявацца на сайце конкурсу, у Фэйсбуку і на афіцыйным канале Інстытута Шапэна на YouTube, а таксама на Польскім радыё Шапэн.
Расклад і праграмы канцэртаў даступныя на сайце 19-га конкурсу імя Шапэна: https://chopincompetition.pl/pl/calendar
19-ы Міжнародны конкурс піяністаў імя Шапэна пройдзе 2–23 кастрычніка 2025 года ў Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве.
ав