Беларуская Служба

Гісторык: Беларускамоўная публіцыстыка ХІХ — пачатку ХХ ст. часта наследавала традыцыі рэлігійнага пісьменства

24.04.2025 16:09
Гісторык з Гродна Аляксандр Пагарэлы ў Варшаве працягвае вывучаць гісторыю беларускага нацыянальнага руху.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". А.Пагарэлы пра беларускую публіцыстыку.
 Biełarus. , 1913 .
Газета Biełarus. Вільня, 1913 г.https://be.wikipedia.org/wiki/http://archives.gov.by/images/shipilo/bgamli/d84.jpg/Грамадскі набытак

Кафедра беларусістыкі факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта 7 красавіка правяла міжнародную навуковую канферэнцыю “Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, культурныя і гістарычныя сувязі”. На яе сабраліся вучоныя з розных краін. Сярод іх — і беларускія даследчыкі, якія вымушаны працаваць у эміграцыі, у Польшчы. Тут яны працягваюць вывучаць мінулае Беларусі.

Беларускі гісторык з Гродна Аляксандр Пагарэлы цяпер працуе ў аддзеле пошуку і апрацоўкі архіўных матэрыялаў Інстытута салідарнасці і мужнасці імя Вітальда Пілецкага ў Варшаве. Разам з тым ён працягвае вывучаць праблематыку, якой займаўся ў мінулыя гады — гісторыю беларускага нацыянальнага руху канца XIX — першай паловы ХХ ст. і, у прыватнасці, ролю ў ім прэсы.

Аляксандр Пагарэлы заўважае, што звязаныя з польскай мовай і культурай шляхецкія актывісты ў сярэдзіне — другой палове ХІХ ст. шукалі падыходы да беларускамоўнага сялянства. Аднак, у прыватнасці, напярэдадні і падчас паўстання 1863-1864 гг. не змаглі прыцягнуць мас да сябе. Як вядома, у агітацыі яны выкарыстоўвалі ў т.л. беларускамоўныя пракламацыі, напрыклад, Mużyckuju Praudu. Былі і іншыя, прычым пэўныя традыцыі публіцыстыкі ХІХ ст. захоўваліся да сярэдзіны ХХ ст.

Вучоны адзначае, што беларускамоўная публіцыстыка ХІХ — пачатку ХХ ст. яшчэ чакае грунтоўнага вывучэння, чым і займаецца, аналізуючы выданні Польскай сацыялістычнай партыі, Беларускай сацыялістычнай грамады і інш.

Даследчык звяртае ўвагу на тое, што стыль беларускамоўнай публіцыстыкі ХІХ — пачатку ХХ ст. часта наследавала традыцыі рэлігійнага пісьменства.

Беларуская мова выкарыстоўвалася ў публіцыстыцы, адрасаванай беларускамоўным сялянам усё часцей з пачатку ХХ ст. Аляксандр Пагарэлы прасачыў, як польскія дзеячы ў Літве і Беларусі, у прыватнасці з Польскай сацыялістычнай партыі, адаптавалі польскія тэксты да беларускай мовы сялян.

Аляксандр Пагарэлы рэзюмуе, што адной з яркіх рыс беларускамоўнай публіцыстыкі пачатку ХХ ст., адрасаванай сялянам, з’яўляецца выкарыстанне паўтораў, лаканічнасці і інш.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Беларусісты з розных краін збіраюцца ў Варшаве

04.04.2025 13:02
Андрэй Масквін, кіраўнік кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, анансуе міжнародную навуковую канферэнцыю беларусістаў, што адбудзецца 7 красавіка.

Аўстрыйская беларусістка: Лацінка мае глыбокія традыцыі ў беларускай мове

10.04.2025 15:20
Марыя Катажына Прэнэр напамінае, што ў пачатку ХХ ст. першыя беларускія газеты Nasza Dola, Nasza Niwa, Biełarus выходзілі польска-лацінскімі літарамі.