Карагодамі і валачобным спевам па вёсках Сямятыцкага павету на Беласточчыне распачаўся традыцыйны ўжо Фестываль падляска-палескага фальклору «Там по маёвуй росе». Нязменным арганізатарам мерапрыемства ўжо амаль 20 гадоў з'яўляецца Музей Малой Бацькаўшчыны ў вёсцы Студзіводы.
Фестываль падляска-палескага фальклору «Там по маёвуй росе» штогод праходзіць на Падляшшы
Фестываль працягнецца ў наступныя выходныя. 10 мая карагоды завітаюць у вёску Грэдэлі ў гміне Орля, а ў нядзелю можна будзе прыняць удзель у традыцыі Юр'еўскага карагоду ў вёсцы Дашы Кляшчэлеўскай гміны.
Марэк Заброцкі
слухайце аўдыёфайл