Абмен творамі мастацтва паміж абедзвюма ўстановамі з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва ў рамках праекта «Каралеўскі абмен». У Каралеўскім замку ў Варшаве дырэктары абедзвюх устаноў падпісалі адпаведнае пагадненне.
Дырэктарка Каралеўскага замка ў Варшаве, прафесар Малгажата Аміланоўска падкрэслівае, што ў рамках супрацоўніцтва музеі плануюць паралельныя, дапаўняльныя выставы, у тым ліку прысвечаныя польскім каралевам.
Прафесар Аміланоўская таксама не хавае сваёй радасці з нагоды таго, што Каралеўскі замак у Варшаве атрымаў бюст Яна III Сабескага працы Джакама Манальдзі, знойдзены пасля вайны, калі замак быў разбураны:
- Калі знаходзілі рэчы, якія належалі Каралеўскаму замку ў Варшаве, то везлі на Вавель, бо там быў будынак, а тут нічога. Потым аказалася, што бюст на Вавелі не выконвае ніякай важнай выставачнай ролі. У сваю чаргу для нас гэта важным элементам наратыву пра мецэната Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У сваю чаргу дырэктар Каралеўскага замка на Вавелі, прафесар Анджэй Бэтлей задаволены тым, што на Вавель вярнуўся габелен «Маральнае заняпад чалавецтва» з калекцыі Жыгімонта Аўгуста, які быў скрадзены падчас падзелаў і вывезены ў Расію. У 1977 годзе яго прывезлі ў Варшаву ў якасці «падарунка» з Савецкага Саюза:
- Гэта было ў 70-ыя гады, калі распачалася вялікая кампанія па адбудове Каралеўскага замку ў Варшаве. Леанід Брэжнеў, як дар савецкага народу, ахвяраваў габелен палякам. Ён трапіў у Варшаву, бо тут адбудоўвалі замак, хоць, паводле ўсіх правіл, павінен трапіць на Вавель.
На сцяне Авальнай галерэі Каралеўскага замка павешаны таксама Вавельскі габелен – мастацкі твор, вытканы з воўны і шоўку ў брусельскай майстэрні ў сярэдзіне XVII стагоддзя. На габелене намалявана бітва пры Арбеле – сутычка паміж македонскімі войскамі Аляксандра Македонскага і войскам цара Дарыя III.
ав