Беларуская Служба

Каля дзясятка спектакляў вядомых варшаўскіх тэатраў можна глядзець бясплатна

10.07.2025 09:12
На плошчы Канстытуцыі і на пляцоўцы каля OCH-Teatr з 6 ліпеня па 26 жніўня бягучага году кожны дзень праходзяць пленэрныя спектаклі.
Спектакль «Трэнер жыцця» фота: Och-Teatr

«Граем усе вакацыі» — гэта летняя традыцыя, якую Фонд культуры імя Крыстыны Янды, тэатра «Polonia» і OCH-Teatr працягваюць ужо амаль 20 гадоў. Штогод летняя праграма прыцягвае больш за 15 тысяч гледачоў — дзяцей, дарослых, жыхароў Варшавы і турыстаў.

Бясплатныя пленэрныя спектаклі праходзяць ў трох месцах:

– з 6 па 31 ліпеня — штодня на плошчы Канстытуцыі каля тэатра «Polonia»

– з 6 па 26 жніўня — каля тэатра OCH-Teatr, вул. Груецка, 65 (штодзённа, акрамя 15 жніўня)

– у асобныя дні у цэнтры Koneser Praga.

Дзіцячая праграма ўключае ў сябе любімыя класічныя казкі — «Чырвоны Каптурок», «Ясь і Малгося» і «Шалаўство ліса Віталіса», а таксама сучасныя спектаклі, такія як «2 000 000 крокаў» і «Палітыка».

Дарослыя гледачы ўбачаць такія спектаклі, як «Старасць - цудоўная», «Адкрытыя адносіны», «Лямант на плошчы Канстытуцыі», а таксама прэм'еру вулічнага спектакля «Трэнер жыцця» Ніка Рыда ў рэжысуры Марыі Северын.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры