Запрашаем у незвычайнае падарожжа па гістарычным будынку былога марскога вакзала ў Гдыні – месцы, напоўненым гісторыяй і эмоцыямі кранальных развітанняў і прывітанняў.
Плошча Гaмбровіча, побач з марскім вакзалам і офісам капітана порта. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Менавіта тут размяшчаецца Музей эміграцыі – адзіны музей у Польшчы, цалкам прысвечаны гісторыі польскай эміграцыі на ўсе кантыненты, а таксама сучасным аспектам міграцыйнай з'явы.
Помнік людзям мора - размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад марскога вакзала. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Раскажам, сярод іншага, пра прычыны і мэты эміграцыі Палякаў за апошнія 200 гадоў; пра цяжкасці, звязаныя з падарожжам; умовы, у якіх яно адбывалася і пра тое, хто мог сабе на гэта дазволіць.
Зала марскога вакзала ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Заснаваны ў 2015 годзе Музей эміграцыі ў Гдыні, размешчаны ў будынку былога марскога вакзала, які працаваў з 1933 па 1988 гады.
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Паводле ацэнак, за гэты час праз вакзал прайшло каля паўмільёна пасажыраў, у тым ліку вядомыя зоркі польскай сцэны і кіно, нагадвае кіраўнік Аддзела пастаяннай выставы Музея эміграцыі доктар Лукаш Падлашэўскі(Łukasz Podlaszewski):
– Гэта таксама месца, з якога па Амерыцы адпраўляліся ўсе вядучыя зоркі польскай сцэны і кіно. З даваенных зорак, гэта, напрыклад: Адольф Дымша, Лёда Халяма, Ганка Арданоўна. З пасляваенных, напрыклад, Анна Герман, члены кабарэ, якія забаўлялі пасажыраў падчас рэйсаў. Гэтае месца можна таксама асацыяваць і з кіно. У прыватнасці, менавіта адсюль героі трэцяй часткі знакамітай польскай камедыі «Усе свае» – Каргул і Паўляк – адправіліся ў Амерыку.
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
«Наш аповед пачынаецца з XІX стагоддзя, то бок з перыяду Вялікай эміграцыі, а пазней засяроджваецца на буйных хвалях эканамічнай эміграцыі», – кажа Лукаш Падлашэўскі:
– Вядома, аповед ідзе далей, у перыяд Польскай Рэспублікі. Выстава расказвае пра стварэнне Гдыньскага порта, развіццё горада і польскі трансатлантычны флот. Мы прадстаўляем усе вядомыя польскія лайнеры, у тым ліку мадэль судна «Баторый» (MS Batory) у маштабе 1 да 10 з часоў яго пабудовы на італьянскай верфі ў Манфальконе. Наступныя этапы – гэта перыяд халоднай вайны і ПНР(…) Распавядаем пра тое, як палякі кантрабандай перавозілі розныя тавары з Захаду ў Польшчу і з Польшчы для гандлю за мяжу(…). Далей выстава пераносіць нас у сучаснасць – паказвае эміграцыю палякаў пасля ўступлення краіны ў ЕС. Мы гаворым пра гэта на борце самалёта бюджэтнай авіякампаніі – сімвалу гэтай эміграцыі.
Фота з выставы ў Музеі эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
На працягу стагоддзяў палякі эмігравалі з краіны па розных прычынах:
– Найбольш вялікай групай былі эканамічныя эмігранты. Так было як на мяжы XІX і XX стагоддзяў, так і ў пазнейшыя гады. Аднак варта памятаць і пра вялікую групу палітычных эмігрантаў, то бок, як Вялікую эміграцыю XІX стагоддзя, так і эміграцыю часоў камуністычнай Польшчы і руху «Салідарнасць». У міжваенны перыяд польскія габрэі эмігравалі, напрыклад, у рэгіён Палестыны – гэта эміграцыя з мэтай пасялення. Вядома, існавалі і віды эміграцыі, звязаныя з карʼерай ці жаданнем эмансіпацыі. Тут прыкладам з’яўляецца знакамітая лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Марыя Складоўская-Кюры, якая эмігравала з мэтай вучыцца ў французскай Сарбоне. У часы падзелаў Польшчы мужчыны, эмігравалі за мяжу, каб пазбегнуць вайсковай службы ў царскай арміі.
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
З порта ў Гдыні лайнеры адпраўляліся, перш за ўсё, у Паўночную Амерыку, у прыватнасці ў Нью-Ёрк. Аднак, гэты папулярны, эміграцыйны кірунак, неўзабаве пасля запуску ў 1930 годзе, быў практычна ліквідаваны з-за міграцыйных лімітаў уведзеных у ЗША:
– Каб захаваць сваю прыбытковасць, лініі павінны былі змяніць характар на больш турыстычны. Таму польскі перавозчык Gdynia America Lines уводзіць зусім новыя, камфортныя лайнеры, а менавіта судны: «Баторый» і «Пілсудскі», якімі карысталіся багатыя бізнесмены і габрэі, якія наведвалі сваякоў у Нью-Ёрку. Апрача згаданага маршруту працаваў таксама паўднёваамерыканскі маршрут у Бразілію, Аргентыну і Уругвай, які меў тыповы эміграцыйны характар. Маршрут абслугоўвалі крыху старэйшыя, больш «зношаныя» судны, такія як «Пуласкі» і «Касцюшка». На борце гэтых суднаў не было такіх выгод, раскошаў ці забаў.
Фота з выставы ў Музеі эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У міжваенны перыяд падарожжа па паўночнаамерыканскім маршруце доўжылася 8-9 дзён, а па паўднёваамерыканскім – каля 14 дзён.
Фота з выставы ў Музеі эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Акрамя двух згаданых кірункаў існаваў яшчэ трэці – Палестынскі маршрут, па якім частка падарожжа праходзіла цягніком у порт Канстанца ў Румыніі, дзе пасажыраў чакаў польскі лайнер «Палонія»(SS Polonia), які, праз Чорнае і Міжземнае моры, перавозіў іх у парты Хайфа і Яфа ў Палестыне. Гэта быў самы прыбытковы маршрут польскіх марскіх лініяў.
Мадэль лайнера «Баторый» (MS Batory), Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пасля Другой сусветнай вайны, калі лайнер «Баторый» вярнуўся ў Польшчу, быў адноўлены толькі адзін рэйс – у Нью-Ёрк. Аднак і ён неўзабаве, з-за напружанасці падчас халоднай вайны, быў прыпынены. Рэйсы ў Амерыку аднавіліся толькі праз некалькі гадоў, але не ў Нью-Ёрк, а ў Манрэаль у Канадзе, куды, да канца сваёй службы плавалі «Баторый» і яго пераемнік «Стэфан Баторый».
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Варта падкрэсліць, што ўмовы падарожжа эмігрантаў з канца XІX і пачатку XX стагоддзяў былі вельмі складаныя:
- Падарожнічалі ў каютах трэцяга класа, дзе ўмовы былі вельмі дрэнныя. Гэта былі вялікія адкрытыя памяшканні з двухʼяруснымі ложкамі, каб змясціць як мага больш людзей. Санітарныя ўмовы былі жахлівыя – брудныя памяшканні знаходзіліся на самым нізкім паверсе пад палубай, дзе доступ сонечнага святла і свежага паветра быў вельмі абмежаваны. Ежа, якая была ўключана ў кошт білета, часта была сапсаванай і гнілой. Зʼеўшы яе, можна было захварэць ці нават памерці, таму падарожнікі забіралі з сабой сушанае мяса і сухі хлеб. Паводле ацэнак, каля 15% пасажыраў трэцяга класа не перажылі падарожжа, а целы памерлых выкідвалі ў акіян, каб пазбегнуць успышкі якой-небудзь эпідэміі на борце судна.
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Гэтыя ўмовы значна палепшыліся ў міжваенным перыядзе. Яны ўжо не адлюстроўвалі класавых падзелаў грамадства так выразна, як раней. Тым не менш, кошт падарожжа надалей быў вельмі высокі. Каб купіць білет пасажыры лайнераў прадавалі ўсю сваю маёмасць або пазычалі грошы пад высокія працэнты. Часта квіткі аплочвалі члены сям’і, якія ўжо знаходзілася ў Амерыцы.
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Між тым, падарожжа і звязаныя з ім праблемы не заканчваліся пасля прыбыцця ў порт Нью-Ёрку:
– Пасажыры гэтых вышэйшых класаў праходзілі больш паскораную іміграцыйную працэдуру – амерыканскія чыноўнікі прыплывалі на маторнай лодцы і ўся працэдура зручна завяршалася яшчэ на борце лайнера. Эмігрантаў трэцяга класа дастаўлялі паромам на выспу Эліс – ля ўваходу ў порт Нью-Ёрка. Там быў пункт іміграцыйнага кантролю, дзе трэба было прайсці медыцынскі агляд, праверку дакументаў і размову з амерыканскім чыноўнікам. Гэта выклікала вялікі стрэс, бо да самага канца пасажыры не ведалі, ці дазволяць ім заставацца ў Амерыцы, ці ля варот гэтага Новага Свету іх не вернуць назад у Еўропу. Вось чаму выспу Эліс называлі Выспай надзеі, або слёз.
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эміграцыя таксама прывяла да новых формаў камунікацыі, кажа Лукаш Падляшэўскі:
– Ліставанне было новай формай зносін для польскіх сялян – эмігрантаў, якой ім давялося навучыцца. Яны павінны былі не толькі ўмець пісаць, але і ведаць, што пісаць – як пачаць ліст, як яго скончыць. На нашай выставе мы паказваем гатовыя, раздрукаваныя лісты жонцы ці бацькам, з якіх можна было навучыцца пісаць такі ліст. Вельмі часта, упершыню ў жыцці, у лісце, напісаным з эміграцыі, муж адкрыта казаў жонцы, што кахае яе і сумуе па ёй. Гэта сапраўдная камунікацыйная рэвалюцыя, якая адбылася дзякуючы эміграцыі.
- кажа доктар Лукаш Падлашэўскі, кіраўнік аддзела пастаяннай выставы Музея эміграцыі ў Гдыні.
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Варта таксама адзначыць, што музей падтрымлівае людзей, якія шукаюць сваіх продкаў-эмігрантаў. Установа прапануе бясплатны доступ да найбуйнейшай у свеце генеалагічнай анлайн-базы дадзеных Ancestry.com. Яна ўтрымлівае сотні тысяч спісаў пасажыраў трансатлантычных лайнераў, перапісаў насельніцтва ЗША, заявак на атрыманне пашпарта і г.д., да якіх часта далучалася фатаграфія заяўніка.
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Установа можа ўжо пахваліцца вялікай групай людзей, якія знайшлі сваіх продкаў і іх нашчадкаў у Амерыцы і наладзілі з імі кантакт. У музеі таксама ёсць прыгожая шкляная тэраса з відам на ўваход у порт у Гдыні.
Анна Задрожна
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей эміграцыі ў Гдыні. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Помнік-лаўка будаўнікам Гдыньскага порта – Я. Квяткоўскаму і Т. Вендзе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net