Беларуская Служба

Адсюль бярэ свой пачатак каралева польскіх рэк. Запрашаем у гарадок Вісла (ФОТА)

10.10.2025 17:50
Калісьці Вісла прыцягвала польскіх інтэлектуалаў і мастакоў, цяпер – гэта квітнеючы цэнтр, у які з'язджаюць аматары горных паходаў і лыжнага спорту.
Аўдыё
Горад Вісла — адзін з найпрыгажэйшых курортаў у Сілезскіх Бяскідах Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Горад Вісла – адзін з найпрыгажэйшых курортаў у Сілезскіх Бяскідах, вядомы багатай гісторыяй, маляўнічымі краявідамі і шматлікімі турыстычнымі славутасцямі. Улетку гэта культурны цэнтр рэгіёна, а зімой – рай для аматараў лыжнага спорту. Падсумоўваючы, гэта ідэальнае месца, як для актыўнага адпачынку, так і для таго, каб пазнаёміцца з культурай і традыцыямі рэгіёну.

Горад Вісла Горад Вісла. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Гісторыя гарадка Вісла(Wisła) бярэ свой пачатак з канца XVI і пачатку XVII стагоддзяў, але ў турыстычны цэнтры, асабліва папулярны сярод прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі, вёска пачала пераўтварацца з другой паловы XIX стагоддзя.

Помнік Юліяну Ахаровічу, Вісла. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Помнік Юліяну Ахаровічу, Вісла. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Асобай, якая ў найбольшай ступені праславіла вёску ў Польшчы быў Багуміл Гоф (Bogumił Hoff). Даследчык народнай культуры з Радама і паплечнік Оскара Кольберга ўпершыню наведаў Віслу ў 1882 годзе і настолькі захапіўся вёскай, што пачаў прапагандаваць яе каштоўнасці ў прэсе і сярод сваіх уплывовых сяброў.

Курортны дом, Вісла. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Курортны дом, Вісла. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Тры гады пазней Багуміл Гоф купіў тут зямны ўчастак і пабудаваў першую вілу для адпачынку пад назвай «Варшава». Гэта ён, перш за ўсё, праславіў Віслу, кажа кіраўнік Бяскідскага музея ў Вісле спадар Міхал Кавулёк (Michał Kawulok):

- У 1888 годзе Багуміл Гоф апублікаваў манаграфію пра Віслу і гэта была важная падзея, бо многія чытачы ў Польшчы даведаліся пра Віслу. У сваю чаргу, сын Багуміла Гофа, Богдан, які займаўся між іншым, архітэктурай і дызайнам, быў знаёмым Юліяна Ахаровіча – філосафа, пісьменніка, навукоўца і псіхолага. Гэта была багатая, вядомая і ўплывовая на той час асоба. Ахаровіч правёў у Вісле шмат часу – з канца XIX стагоддзя практычна да Першай сусветнай вайны. Менавіта Богдан Гоф праектаваў і будаваў для Ахаровіча вілы ў Вісле ў закапанскім стылі. Дзякуючы гэтым вілам у Віслу пачалі прыязджаць госці – турысты, якія хацелі тут адпачыць.

Чыгуначны вакзал у Вісле, адкрыты ў 1929 годзе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Чыгуначны вакзал у Вісле, адкрыты ў 1929 годзе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сярод іх былі таксама прадстаўнікі асяроддзя культуры, такія як выдатныя пісьменнікі Баляслаў Прус і Уладзіслаў Рэймант, а зачараваная бяскідскім ландшафтам Марыя Канапніцка сурʼёзна разглядала Віслу, у прыватнасці адну з вілаў Ахаровіча, як месца свайго пасялення.

Будынак школы ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Будынак школы ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Міжваенны перыяд быў часам асаблівага росквіту Віслы. Менавіта тады вёска набыла рысы сапраўднага курортнага гарадка: быў пабудаваны Курортны дом з кінатэатрам і новая школа. У гэтым часе Вісла, як летні курорт абышла суседні Устрань(Ustroń), стаўшы адным з самых папулярных горных курортаў у Польшчы, а як гарналыжны цэнтр, яна саступала толькі гарадку Закапанэ.

Віслa. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Віслa. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У 1931 годзе ўлады Сілезскага ваяводства, разам з ганаровым грамадзянствам Віслы, падарылі прэзідэнту Польшчы Ігнацы Масціцкаму (Ignacy Mościcki) рэзідэнцыю – Прэзідэнцкі замак у Вісле-Чорнае (Wisła-Czarne). Падарунак ад польскага народа можна наведваць і сёння:

- Аматары архітэктуры, у прыватнасці мадэрнізму напэўна з зацікаўленнем наведаюць адзін з найлепшых прыкладаў згаданага стылю, то бок пабудаваны ў 1931 годзе ў стылі мадэрнізму Прэзідэнцкі замак. З-за ўмоў надворʼя, то бок буйных ападкаў снегу, характэрных для рэгіёну, у 1938 годзе будынак атрымаў новы, больш пахільны дах. Усё ж змены ўводзіў аўтар усяго праекта – архітэктар Адольф Фрышка-Богуш(Adolf Szyszko-Bohusz), які паклапаціўся пра тое, каб захаваць першапачатковы стыль аб’екта. Зараз Прэзідэнцкі замак адкрыты для турыстаў, аднак па папярэднім запісе. Звычайна экскурсіі праводзяцца ў групах.

Прэзідэнцкі замак у Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Прэзідэнцкі замак у Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дарэчы, у Вісле-Чорнае варта паглядзець таксама плаціну і прыгожае Чарнянскае возера.

Чарнянскае возера. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Чарнянскае возера. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У цэнтры Віслы абавязкова варта наведаць Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага, які прадстаўляе народную культуру горцаў з Сілезскіх Бяскідаў, то бок рэгіёну такі ахоплівае такія вёскі, як: Вісла, Істэбна, Яважынка і Канякаў, а таксама непадалёкі гарадок Брэнна:

- У нашых калекцыях ёсць экспанаты, у асноўным, з рэгіёну згаданых мясцінаў. Яны ўтвараюць найбуйнейшы – этнаграфічны аддзел установы. Аднак музей таксама займаецца згаданай тэрыторыяй з гістарычнага пункту гледжання, таму ў нас ёсць яшчэ аддзелы: гісторыі і фатаграфіі; таксама збіраем розныя ўзоры выяўленчага мастацтва: карціны, акварэлі, скульптуры…

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музейная ўстанова размяшчаецца ў самым цэнтры Віслы, то бок у гістарычным будынку былога заезнага двара, які належаў мясцовай евангельскай парафіі:

- Музей, можна сказаць, знаходзіцца зусім побач з евангельскім касцёлам Апосталаў Пятра і Паўла. Думаю, вам варта наведаць гэтую царкву, асабліва па нядзелях, калі там праходзяць набажэнствы, і паглядзець інтэрʼер. Зусім блізка ад цэнтра знаходзіцца каталіцкі касцёл, таксама пабудаваны ў XIX стагоддзі.

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Галоўнай славутасцю евангельскай святыні зʼяўляецца алтар з вітражом, на якім паказаныя святыя заступнікі касцёла. Вітраж быў створаны ў 1932 годзе вядомай кракаўскай майстэрняй вітражоў «С. Г. Жэленьскі».

Евангельскі касцёл Апосталаў Пятра і Паўла ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Евангельскі касцёл Апосталаў Пятра і Паўла ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У парку Капчыньскага знаходзіцца Помнік вытокам Віслы. Нагадваю, каралева польскіх рэк бярэ пачатак менавіта ў Вісле – яе вытокі знаходзяцца на схілах Бараняй Гуры (Barania Góra). Помнік – гэта, адкрытая ў 2014 годзе, копіяй арыгінальнай скульптуры з 1937 года, якая падчас Другой сусветнай вайны была знішчана немцамі.

Помнік вытокам Віслы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Помнік вытокам Віслы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У тым жа парку размяшчаецца таксама Гістарычны парк прыгод – экспазіцыя мініяцюр польскіх гістарычных будынкаў. Тут вы знойдзеце, між іншым, маленькі замак у Сандомежы, Вавельскі замак у Кракаве і Гданьскую Браму-кран іг.д.

Экспазіцыя мініяцюр польскіх гістарычных будынкаў у парку Капчыньскага. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Экспазіцыя мініяцюр польскіх гістарычных будынкаў у парку Капчыньскага. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цікавым гістарычным аб’ектам зяўляецца пабудаваны ў 1897 годзе Паляўнічы палац Габсбургаў. Гэта аб’ект у альпійскім стылі. Верагодна эрцгерцаг і яго жонка так часта арганізоўвалі ў Вісле паляванні для арыстакратаў з усяе Еўропы, што папуляцыя птушак у Бяскідах скарацілася амаль да нуля:

- Прыгожы, чароўны Паляўнічы палац Габсбургаў знаходзіцца побач з каталіцкім касцёлам, пра які я ўжо згадваў. Зараз гэта цэнтр Віслы, але калісьці гэта было далёка ад вёскі, на невялікім схіле пад Бараняй Гурай. Габсбургі прыязджалі і ладзілі паляванні на глушэцаў. Цяпер у будынку размяшчаецца сядзіба Польскага турыстычна-экскурсійнага таварыства, дзе таксама можна паглядзець пастаянную экспазіцыю.

Рака Вісла ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рака Вісла ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У сваю чаргу двухпавярховая чыгуначная станцыя ў Вісле, адкрытая ў 1929 годзе, у той час была самай вялікай на ўсім чыгуначным маршруце.

Tрамплін у Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Tрамплін у Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Вісла – адзін з самых папулярных курортаў для аматараў актыўнага адпачынку. Тут вы знойдзеце 150 км горных пешаходных і веласіпедных маршрутаў, а таксама пешаходныя і тэматычныя сцежкі. Узімку Вісла ператвараецца ў сапраўдны рай для лыжнікаў.

Шакаладная фігура Адама Малыша. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Шакаладная фігура Адама Малыша. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Варта дадаць, што адзін з самых паспяховых польскіх скачкоў з трампліна Адам Малыш, родам з горада Вісла. Адным з памятных аб’ектаў, звязаных з бліскучай карʼерай заслужанага спартсмена зʼяўляецца трамплін ягонага імя ў Вісле. Яшчэ адно месца, прысвечанае спартсмену – гэта Галерэя спартыўных трафеяў, дзе вы знойдзеце найбольш прэстыжныя ўзнагароды, якія атрымаў Адам Малыш.

Фрэска ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Фрэска ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Варта таксама нагадаць, што кожны год у Вісле адбываецца Тыдзень бяскідскай культуры, на які зʼязджаюць дзясяткі народных калектываў не толькі з Польшчы, але і ўсяго свету.

Маскот Віслы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Маскот Віслы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Карусель у цэнтры Віслы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Карусель у цэнтры Віслы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Гісторыя пра тое, як карункі з малой польскай вёскі трапілі на сусветныя подыумы Dior і Dolce & Gabbana (ФОТА)

26.09.2025 18:00
Унікальныя карункавыя вырабы, якія з’яўляюцца прыкладам лакальнай спадчыны, вырабляюцца ўручную народнымі майстрыцамі.