Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: «Далей, далей! » — кампазіцыя, прысвечаная памяці Фрыдэрыка Шапэна

30.10.2025 15:57
Поп-музыкант, ідал падлеткаў спявае пра генія класічнай музыкі. 
Dawid Kwiatkowski
Dawid KwiatkowskiSebastian Gołos/PR

Сёння паспрабуем спалучыць творчасць, якую на першы позірк аб'яднаць даволі цяжка – гэта класічная музыка славутага кампазітара  Фрыдэрыка Шапэна і кампазіцыі сучаснага маладога поп-выканаўцы Давіда Квяткоўскага (Dawid Kwiatkowski). Песня Давіда, таму і пра яго будзе больш інфармацыі. Гэта польскі спявак, аўтар песень, якія нарадзіўся 1 студзеня 1996 года ў горадзе Гожаў-Велькапольскі. Вось такі цудоўны падарунак на новы год атрымала калісьці мама Давіда.

Давід хутка стаў зоркай музычнай сцэны ды вялікім ідалам падлеткаў, асабліва дзеўчын. Ён пачаў сваю музычную кар'еру ў гурце Two of Us, выпусціў восем сольных студыйных альбомаў, апошні, "Romantyk", у 2024 годзе. Два з яго альбомаў дасягнулі вяршынь продажаў.

Атрымаў розныя ўзнагароды, між іншым прэмію MTV European Music Award як лепшы еўрапейскі выканаўца і дзве як лепшы польскі выканаўца. Акрамя сцэнічнай творчасці, Давід быў членам журы ў тэлешоў «The Voice Kids» (Польшча) на працягу некалькіх сезонаў.

А нядаўна выйшла кампазіцыя Давіда Квяткоўскага з нагоды фільма пра выдатнага польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна, які называецца “Шапэн, Шапэн!”. Кінастужка выклікала вялікі рэзананс, шмат крытыкі за кепскі сцэнарый, але ў фільме самае важнае – музыка Шапэна, якая суправаджае гледача з пачатку і да канца, да самай смерці кампазітара. Аўтары стараліся паказаць адзіноту цяжка хворага чалавека, які збірае вакол сябе тысячы паклоннікаў, але ніхто не можа раздзяліць з ім пакут хворага цела. У канцы Шапэн памірае ад сухотаў (хаця цяпер некаторыя спецыялісты мяркуюць, што ён хварэў на мукавісцыдоз).  

Паслухайма, як Давід Квяткоўскі ілюструе жыццё Фрыдэрыка Шапэна ў кампазіцыі "Далей, далей! (Шапэн, Шапэн!)".

To wszystko, co zaplanował dla nas świat, choć tylko, to dla mnie aż. Tą ciszą przelewa się kolejny takt, za szybko ostatni raz. O Tobie ja i Ty we mnie tak.


Dalej my, będziemy dalej iść, byleby dalej kochać tak. Ile sił, będziemy dalej źli, że życie dalej bez nas trwa. Słychać jak śpiewają jeszcze, tam gdzie leży moje serce. Dalej my będziemy dalej iść, byleby dalej kochać tak.

Na nowo zbudujesz komuś dom ze snów. Naprawisz jak kiedyś mój. Osobno na końcach świata mamy coś, co łączy nas - niebo bez gwiazd i ból. O Tobie ja i Ty we mnie tak.

Dalej my, będziemy dalej iść, byleby dalej kochać tak. Ile sił, będziemy dalej źli, że życie dalej bez nas trwa. Słychać jak śpiewają jeszcze, tam gdzie leży moje serce. Dalej my będziemy dalej iść, byleby dalej kochać tak.

By kochać. Na nowo zbudować. Osobno, by kochać. Na nowo zbudować. Osobno, by kochać...

Гэта ўсё, што запланаваў для нас свет, хоць столькі, але для мяне гэта аж столькі. Яшчэ адзін такт праліваецца праз цішыню, надта хутка апошні раз. Пра цябе я, ты ўва мне, так.

Далей мы, будзем далей ісці, каб толькі працягваць любіць вось так. Як мага мацней, мы ўсё яшчэ будзем злавацца, што жыццё працягваецца без нас. Усё яшчэ чуваць, як спяваюць там, дзе ляжыць маё сэрца. Мы далей будзем ісці, каб працягваць любіць вось так.

Ты пабудуеш нанова чыйсьці дом мары. Адрамантуеш, як калісьці мой. Асобна, на канцы свету, у нас ёсць нешта, што нас злучае - бяззорнае неба і боль. Пра цябе я, ты ўва мне, так... Каб любіць. Будаваць нанова. Асобна, каб любіць...

Słychać jak śpiewają jeszcze, tam gdzie leży moje serce – чуваць, як спяваюць яшчэ там, дзе ляжыць маё сэрца. Тут крыху гісторыі для тых, хто не ведае. Фрыдэрык Шапэн памёр у 1849 годзе. Тады Польшчы ўжо не было на картах Еўропы некалькі дзясяткаў гадоў. Сам Шапэн, хоць і атрымаў грамадзянства Францыі ад французскага караля, лічыў сябе палякам (яго бацька быў французам). Ведаючы, што смерць набліжаецца, кампазітар папрасіў сваіх блізкіх, каб яны выразалі яго сэрца з цела і завезлі яго ў Польшчу. Сястра піяніста так і зрабіла – прывезла сэрца брата ў Польшчу, дзе яно захоўваецца дагэтуль у касцёле Святога Крыжа ў Варшаве на Кракаўскім прадмесці.  

Tą ciszą przelewa się kolejny takt – праз гэтую цішыню праліваецца чарговы такт. У гэтай кампазіцыі ідзе гаворка пра любоў, але калі казаць пра любоў Шапэна, дык гэта якраз была яго праблема. Як ён гаворыць у адной са сцэн кінастужкі, ён не можа закахацца, ён нікога не кахае, хаця сам вельмі хоча ажаніцца, мець сям’ю і дзяцей. Можа, на гэтую немагчымасць любіць паўплывала смяротная хвароба, якая суправаджала яго з ранняй маладосці, а хтосьці скажа, што яго адзінай любоўю, каханнем усяго жыцця была музыка.  

Dalej my, będziemy dalej iść, byleby dalej kochać tak – далей мы, будзем далей ісці, каб толькі далей так любіць. Пасля смерці Шапэна прайшло амаль два стагоддзі, але яго спадчына жыве – не толькі на Айчыне, у Польшчы, але таксама ў іншых краінах. Аб гэтым сведчыць хаця б вялікі прэстыж Міжнароднага конкурсу піяністаў, якія выконваюць музыку Шапэна, які адбываецца раз у пяць гадоў у Варшаве і збірае віртуозаў фартэпіяна з розных дзяржаў. Асабліва цэняць і любяць музыку кампазітара ў азіяцкіх краінах. А жалобны марш кампазітара часта гучыць на пахаваннях у самых розных кутках свету.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы