Беларуская Служба

Цюленарыюм у Хелі – месца, якое не толькі забаўляе, але перш за ўсё вучыць паважаць прыроду (ФОТА + ВІДЭА)

14.11.2025 16:00
Турыстычная славутасць Хельскай касы – гэта важны цэнтр па ахове і рэабілітацыі балтыйскіх цюленяў.
Аўдыё
Цюленарыюм у горадзе ХельЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цюлені – адны з самых цікавых марскіх істот, за якімі ў Польшчы можна назіраць як у іх натуральным асяроддзі пражывання, так і ў адмысловых месцах – запаведніках і цюленарыюмах.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Хоць сустрэча з гэтымі жывёламі ў іх натуральным асяроддзі пражывання – гэта незабыўны досвед, то, каб даведацца больш і зразумець іх паводзіны і ролю ў экасістэме, варта адправіцца ў Цюленарыюм у Хелі (Hel).

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Польшчы ёсць некалькі месцаў, дзе можна палюбавацца цюленямі. Адным з іх з’яўляецца Цюленарыюм у горадзе Хель, то бок у самым аддаленым пункце Хельскай касы.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Хельскае цюленарыюм – гэта частка Марской станцыі Інстытута акіянаграфіі Гданьскага ўніверсітэта і адзін з найважнейшых даследчых і адукацыйных цэнтраў у Польшчы, які займаецца захаваннем і рэабілітацыяй, перш за ўсё, шэрых цюленяў – віду, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення ў рэгіёне Балтыйскага мора.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр працуе з 1999 года, хоць яго даследаванні і дзеянні, накіраваныя на ахову цюленяў пачаліся значна раней.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Верагодна, усё пачалося ад першага цюленя Бальбіна, дастаўленага ў цэнтр у Хелі для рэабілітацыі. Як паведамляецца на афіцыйнай старонцы ўстановы, пацярпелая жывёла была знойдзена на пляжы ў непадалёкай Юраце (Jurata) ў 1992 годзе. Больш менш, з таго часу інстытут развівае біялагічныя і ветэрынарныя даследаванні цюленяў, аказваючы практычную падтрымку міжнародным намаганням па аднаўленні і абароне іхнай папуляцыі ў Балтыйскім моры.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Нагадваем, з-за дзейнасці чалавека, у тым ліку, паляванняў на цюленяў, а таксама забруджвання навакольнага асяроддзя, гэты від у XX стагоддзі апынуўся пад пагрозай знікнення.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Вылечаныя цюлені, а таксама іх нашчадкі, якія нарадзіліся ў няволі, выпускаюцца на волю з мэтай кампенсацыі стратаў, нанесеных папуляцыі з-за неабдуманай дзейнасці чалавека. Аднак надалей яны з'яўляюцца абʼектамі пастаянных навуковых даследаванняў – назіраецца іхная роля, як драпежнікаў, шляхі міграцыі; служаць выпрабаваннем чысціні марской экасістэмы.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цюленарыюм у Хелі – гэта дом для некалькіх цюленяў, кожны з якіх мае сваё імя і гісторыю, у прыватнасці, прычыну з-за якой апынуўся ў гэтым месцы.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Некалькі разоў у дзень у цюленарыюме можна паназіраць за кармленнем жывёлаў. Гэта ўнікальнае відовішча. Падчас яго вы можаце паслухаць лекцыю і даведацца пра цікавыя факты аб жыцці цюленяў, іх біялогіі, харчовых звычках і паводзінах, а таксама аб праблемах, з якімі сутыкаюцца гэтыя марскія млекакормячыя ў сваім натуральным асяроддзі пражывання.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Напрыклад, адна з цікавінак – у выпадку шэрых цюленяў, лёгка вызначыць пол жывёлы:

- Шэрыя цюлені – адзін з трох відаў цюленяў, якія сустракаюцца ў Балтыйскім моры, але адзіны, у якога можна адрозніць самца ад самкі з першага погляду. Самцы маюць больш цёмны колер, як на спіне, так і на жываце. Яны таксама большыя, чым самкі – даўжыня іхнага цела можа складаць нават 2,5 метра, а вага – 400 кілаграмаў.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

«Самка шэрага цюленя крыху меншая за самца», - даведваемся з лекцыі падчас паказу:

- Самкі ростам, прыкладна, у 2 метры. Іхная вага не перавышае 250 кілаграмаў. Іх спіны шэрыя, а жываты крэмавага колеру з унікальным, індывідуальным малюнкам цёмных плям. Морды самак больш тонкія і карацейшыя, чым у самцоў.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цюлені звычайна нараджаюцца на мяжы зімы і вясны, а іх белая поўсць бачная цягам першых некалькіх дзён жыцця – пакуль маці кормяць іх грудзьмі:

- Шэрыя цюлені ў Балтыйскім моры пачынаюць гон у пачатку сакавіка. Іхная цяжарнасць працягваецца 11,5 месяца. На мяжы лютага і сакавіка наступнага года маці-цюлень выходзіць на бераг, каб нарадзіць. Звычайна яна нараджае адно дзіцяня, пакрытае густым, светлым футрам пад назвай лянуга. Лянуга для маладога цюленя – гэта абарона ад холаду і камуфляж.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Менавіта ў гэтым перыядзе Цюленарыюм у Хелі звычайна мае больш працы. Часта тут трапляюць знойдзеныя на плажы хворыя і параненыя шчаняты, а таксама тыя якія, па розных прычынах, занадта рана аддзяліліся ад маці і ў іх няма шанцаў на самастойнае выжыванне. Кожны год у гэтым перыядзе цэнтр рэабілітацыі ў Хелі дапамагае некалькім дзясяткам маладых цюленяў.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Варта дадаць, што паказы кармлення цюленяў, якія прыцягваюць сотні турыстаў у дзень і выглядаюць, як шоў, то гэта, перш за ўсё, медыцынскі трэнінг, які дазваляе даглядчыкам даведацца пра здароўе, дабрабыт і ўзбагаціць дзень гэтых разумных млекакормячых.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пабываючы ў цюленарыюме варта пазнаёміцца з выставай: «Млекакормячыя нашага мора». На ёй прадстаўлена гісторыя лоўлі цюленяў і марскіх свіней у Балтыйскім моры. Акрамя таго праз вялікія вокны можна ўбачыць басейн, у якім плаваюць цюлені- рэзідэнты.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Гадзіны працы Цюленарыюма ў Хелі могуць адрознівацца ў залежнасці ад сезону. Добра тады праверыць актуальны графік працы на афіцыйным сайце інстытута, каб спланаваць свой візіт у найлепшы час.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Як мы ўжо згадалі Цюленарыюм у Хелі, гэта частка Марской станцыі Інстытута акіянаграфіі Гданьскага ўніверсітэта. Тут студэнты прыродазнаўчых навук атрымліваюць найбольш поўныя прафесійныя веды аб прыродзе. Для іх арганізуюцца лекцыі, семінары, стажыроўкі, экскурсіі і спецыялізаваныя курсы.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Варта дадаць, што ў Хелі цюленяў можна паглядзець таксама ў рыбацкім порце, асабліва тады, калі катэры вяртаюцца з рыбалкі. Тады паміж плаўсродкамі звычайна плавае некалькі цюленяў, прывабленых пахам свежавылаўленай рыбы.

Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цюленарыюм у горадзе Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Добра памятаць тады, што цюлені – гэта не плюшавыя маскоты, з якімі можна рабіць сэлфі, але дзікія жывёлы, якія могуць моцна ўкусіць чалавека, які не ставіцца да іх з належнай пашанай і дыстанцыяй. Менавіта, гэта таксама адна з ключавых задач Цюленарыюма ў Хелі – адукацыя пра тое, як сябе паводзіць, калі нам пашанцуе і сустрэнем цюленя падчас прагулкі на пляжы.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Каб убачыць дэльфіна, не абавязкова ехаць на Міжземнае або Адрыятычнае мора. Запрашаем на Хeльскую касу!(ФОТА)

29.11.2024 17:01
Навукоўцы з Хельскай касы б’юць трывогу: неабходна выратаваць балтыйскіх марскіх свіней.

Як рыбакі з Хеля разбагацелі на католіках? Пра гэтую і іншыя цікавінкі даведаемся ў Музеі рыбалоўства (ФОТА/ВІДЭА)

14.02.2025 17:10
Будынак Музея рыбалоўства ў Хелю -  сам па сабе славутасць. На працягу стагоддзяў былы евангельскі храм мужна супрацьстаяў сілам часу, вайны і прыроды.