Беларуская Служба

Не стала славутай французскай актрысы, мадэлі і абаронцы жывёл Брыжыт Бардо

28.12.2025 11:40
Пасля зыходу з кіно яна вырашыла выкарыстаць сваю славу для прасоўвання правоў жывёл.
    1998 .
Брыжыт Бардо ў лютым 1998 года.Фота: PAP/EPA/BOGDAN PETRESCU

Памерла французская актрыса Брыжыт Бардо (Brigitte Anne-Marie Bardot). Адна з найбуйнейшых зорак кіно памерла ва ўзросце 91 года (нарадзілася 28 верасня 1934 года). Яна пачынала працу, будучы мадэллю. Падчас фотасесіі яе заўважыў рэжысёр Ражэ Вадзім (Roger Vadim), яе будучы муж.

Дэбютавала ў кіно ў камедыі «Нармандская вёска». Паміж 1952 і 1956 гадамі яна знялася ў 17 фільмах. Акторка прыцягнула ўвагу СМІ пасля ўдзелу ў Канскім кінафестывалі ў красавіку 1953 года. У першай палове 1950-х гадоў яна ў асноўным іграла маладых дзяўчат у рамантычных камедыях.

Прарыў у яе кар'еры адбыўся з роляй падлетка ў фільме Ражэ Вадзіма 1956 года «І Бог стварыў жанчыну». За ролю ў фільме Анры-Жоржа Клюзо «Праўда» яна атрымала прэмію за найлепшую замежную актрысу ад Італьянскай кінаакадэміі.

Акрамя акцёрскай кар'еры, у 1960-х і 1970-х гадах яна здымалася ў розных музычных пастаноўках і запісвала песні, супрацоўнічаючы з вядомымі выканаўцамі. У 1973 годзе яна абвясціла аб канцы акцёрскай кар'еры.

Пасля зыходу з кіно яна вырашыла выкарыстаць сваю славу для прасоўвання правоў жывёл. У 1986 годзе яна заснавала «Фонд Брыжыт Бардо па дабрабыце і абароне жывёл» і стала вегетарыянкай. Сабрала тры мільёны французскіх франкаў для фінансавання фонду, прадаўшы з аўкцыёну шматлікія асабістыя рэчы.

IAR/нг