Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: 91-гадовая Ірэна Сантар спявае пра зіму ў дуэце з маладой спявачкай

08.01.2026 20:40
«Было не проста пераканаць Ірэну спяваць».
.   .
Ілюстрацыя. Зіма ў Варшаве.Фота: Наталля Грышкевіч / БСПР

Вялікая дама польскай эстрады Ірэна Сантар (Irena Santor) згадзілася далучыцца да выканання кампазіцыі пра зіму ў Варшаве. Спадарыні Ірэне ўжо 91 год. А яна ўвайшла ва ўнікальны дуэт з Ізабеляй Шафраньскай (Izabela Szafrańska). «Было не проста пераканаць Ірэну спяваць. Год таму, на яе 90-годдзі, мы ўпершыню выканалі гэтую песню, і ёй яна вельмі спадабалася. Ізабеля Шафраньска спявала, а Міхал Юркевіч граў на фартэпіяна. Мая цётка была ў захапленні і сказала: «Гэтая песня такая прыгожая, я хацела б яе праспяваць», распавяла Моніка Васоўска ў эфіры Польскага радыё.

«Перамовы былі вельмі доўгімі. Спачатку мы знялі музычны кліп. Мінулай зімой шукалі снег. Удалося зняць снег у Старым горадзе», дадала Моніка. Потым былі сесіі запісу, каб неяк аб'яднаць галасы, бо Ірэна Сантар пагадзілася падпяваць, і тады паўстаў дуэт. Кампазітар спадзяецца, што калі-небудзь удасца ўгаварыць яе выканаць усю кампазіцыю.

У песні «Калі зіма ў Варшаве» галоўную партыю выконвае Ізабэля Шафраньска польская спявачка маладога пакалення, вядомая лірычным стылем, выразнай эмацыйнасцю і ўнікальным голасам.

Яна нарадзілася на поўдні Польшчы, у населеным пункце Ліпніца Велька (Lipnica Wielka), музычную адукацыю атрымала ў Акадэміі музыкі ў Катовіцах. Шырокай аўдыторыі стала вядомай пасля ўдзелу ў тэлешоў The Voice of Poland (Голас Польшчы), дзе звярнула на сябе ўвагу арыгінальнай манерай выканання.

Ізабэля Шафраньска супрацоўнічала з вядомымі польскімі музыкамі і аркестрамі, у тым ліку з Аркестрам Польскага радыё. У сваёй творчасці спалучае поп, джаз і элементы электроннай музыкі, надаючы вялікую ўвагу тэкстам і атмасферы песень. Яе дэбютны альбом атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў, а сама спявачка лічыцца адной з найбольш перспектыўных артыстак сучаснай польскай сцэны.

Ireno chodź na sanki z nami. Nie pójdę, idźcie sobie sami. To chodź na łyżwy wobec tego. Nie marzy mi się nic takiego. Oj nie bądź taka szkoda zimy. Wyjdźże bałwana ulepimy. Nie wyjdę nie mam tego w planie.

A co masz?

Mam spacerowanie. Chodzę, chłonę bez słowa. Tańczą serce i głowa. Bo Warszawa zimowa to jest ósmy cud świata. Nie brak wcale mi lata. Chabrów, piegów i trzmieli. Jakże kocham móc latać po niej, kiedy jest w bieli. Bo gdy zima w Warszawie, gdy śnieg leży na trawie, na ulicach, na dachach, to ja śmieję się ha ha. Bo to czas, który cieszy. Czas wędrówek mych pieszych. Znowu oczy uraczę tym co wokół zobaczę. Nawet kiedy jest chłodniej. I to tak, że przechodnie nie chcą nosa wyścióbić, to ja chcę w zaspach się gubić.

Przez tak silne skłonności do tej chłodnej białości chodzę wciąż i się chłodzę, śląc niezmiennie po drodze, by los nadal był łaskawy dla Ireny S z Warszawy. I zapewnił S Irenie za rok silne zaśnieżenie. Bo gdy zima w Warszawie, to się zawsze pojawię na codziennym spacerze. Wzdłuż i wszerz ją przemierzę. Bo gdy zima w Warszawie, to mych smutków przy kawie dłużej już nie zabawiam. Tylko w śnieg się wyprawiam. O żadnym z kolegów nie śnię, śnię o śniegu. Śnie, śnie o śniegu. Od dni już szeregu…

Ірэна, хадзі з намі на санкі. Я не пайду, вы самі ідзіце. Тады хадзі на канькі. Я ні пра што такое не мару. Ой, не будзь такой злой, шкада зімы. Давай пойдзем на вуліцу і зляпім снегавіка. Я не пайду, гэта не ўваходзіць у мае планы.

А што ў планах?

Я пайду на шпацыр. Я іду, захапляюся без слоў. Маё сэрца і галава танцуюць, таму што зімовая Варшава - гэта восьмы цуд свету. Я зусім не сумую па леце. Васількі, вяснушкі і чмялі. Як я люблю лётаць. Калі бела. Таму што, калі зіма ў Варшаве... Калі снег ляжыць на траве. На вуліцах, на дахах. Тады я смяюся, ха-ха. Таму што гэта час, які прыносіць радасць. Час маіх пешых вандровак. Я зноў буду цешыць вочы тым, што бачу вакол сябе. Нават калі халадней. І настолькі, што прахожыя не хочуць высунуць насы.

А я хачу згубіцца ў снежных гурбах. З-за такіх моцных схільнасцей да гэтай халоднай белізны я працягваю ісці і прахалоджвацца. І пастаянна па дарозе пасылаю пажаданні - хай лёс будзе і далей добры для Ірэны С. з Варшавы. І прынясе Ірэне С. у наступным годзе моцны снегапад. Бо калі ў Варшаве зіма, я заўсёды буду на штодзённай прагулцы. Я буду падарожнічаць далёка і шырока. Таму што, калі ў Варшаве зіма, тады я больш не буду праводзіць свой сум за кавай. Я проста выходжу на снег. Я не мару ні пра каго з маіх сяброў, я мару пра снег... Ужо некалькі дзён.

To chodź na łyżwy wobec tego тады хадзі на канькі. З польскімі словамі тут можна заблытацца. Я ў Польшчы жыву дзясяткі гадоў, а і так перад тым, як сказаць пра лыжы або канькі па-польску, часам секунду падумаю. Польскія łyżwy гэта канькі, а narty гэта лыжы. А санкі так і будуць – sanki.

Nie brak wcale mi lata я не сумую па леце, мне зусім не хочацца, каб было лета, можна было б сказаць “мне не не хапае лета”, але гэта непрыгожа гучыць.

Оczy uraczę tym co zobaczę – uraczyć (kogoś czymś) азначае "пачаставаць", а таксама ў пераносным сэнсе – "парадаваць".

Uraczył gości domowym winem пачаставаў гасцей хатнім віном.

Uraczyli nas długą opowieścią парадаваў нас доўгім аповедам. Але таксама можна сказаць:

Uraczył ją nieprzyjemną wiadomością іранічна - “парадаваў” нас непрыемнай навіной.

Wzdłuż i wszerz ją przemierzę уздоўж і ўпоперак яе прайду.

Nie chcą nosa wyściubić - wyściubić азначае высунуць, высунуць трохі (звычайна нос, галаву, руку) або асцярожна паказацца, выглянуць. Часта ўжываецца ў ўстойлівых выразах. Wyściubić nos z domu асцярожна выйсці з дому, паказацца. Nie wyściubiaj nosa! не высоўвайся!

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы