Беларуская Служба

Святая Катажына – тут б'ецца сэрца найстарэйшых гор у Польшчы (ФОТА)

20.02.2026 14:01
Назва гарадка паходзіць ад цудадзейнай фігуркі святой пакутніцы Кацярыны Александрыйскай.
Аўдыё
  • Святая Катажына – сэрца Свентакшыскіх гор
        .
Каплічка і цудадзейная крыніца святога Францішка ў Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Святая Катажына (Święta Katarzyna) – невялікая, але вельмі атмасферная вёска, размешчаная непадалёк горада Кельцы (Kielce) ля падножжа Лысіцы, найвышэйшай вяршыні Свентакшыскіх гор. Гэта сэрца рэгіёна, якое прыцягвае аматараў горных паходаў, гісторыі і спакойнага вакацыйнага адпачынку. Хоць гарадок невялікі, то можа пахваліцца мноствам славутасцяў, ад гістарычнага бернардзінскага кляштара да захапляльнага музея мінералаў. Гэта ідэальная адпраўная кропка для паездкі ў Свентакшыскі нацыянальны парк, які ахоўвае найстарэйшы горны масіў у Польшчы.

Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Упершыню вёска Святая Катажына згадваецца ў хроніках з сярэдзіны XIII стагоддзя (1257 годзе). Паводле гістарычных крыніцаў з XV і XVI стагоддзяў, першапачаткова гэта было паселішча пустэльнікаў. Пра гэта сведчаць сляды шматлікіх скітаў, раскінутых па ўсім рэгіёне.

Паводле легенды заснавальнікам паселішча быў рыцар караля Уладзіслава Ягайлы Вацлавэк, які пасля таго, як адмовіўся ад ваеннай прафесіі, вырашыў адкупіць сваё прыгодніцкае мінулае ў цішыні мясцовай Піхтавай пушчы.
Назва гарадка паходзіць ад фігуркі Святой Кацярыны Александрыйскай, якую Вацлавэк прывёз з сабой са Святой Зямлі, і для якой у XІV стагоддзі загадаў пабудаваць драўляную капліцу.

Кляштар сясцёр бернардзінак у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Кляштар сясцёр бернардзінак у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Больш надзейныя крыніцы паведамляюць, што касцёл Святой Катажыны і манастыр бернардзінцаў (сёння сясцёр бернардзінак) былі заснаваны ў 1478 годзе кракаўскім біскупам Янам з Жэшава.

У выніку пажары ў 1534 годзе ўвесь комплекс, акрамя фігуркі святой заступніцы, быў знішчаны, а пазней рэканструяваны. Сёстры бернардзінкі пасяліліся ў Святой Катажыне ў 1815 годзе і адмініструюць кляштарам па сённяшні дзень.

Кляштар сясцёр бернардзінак у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Кляштар сясцёр бернардзінак у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Непадалёк ад яго, у цені старажытных дрэў, цячэ крыніца святога Францішка – гэта невялікі, але вельмі чароўны куток. Паводле легенды, вада з гэтай крыніцы лічыць хваробы вачэй. Важнасць месца падкрэслівае невялікая драўляная капліца, прысвечана святому Францішку.

Каплічка святога Францішка – шлях на Лысіцу са Святой Катажыны. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Каплічка святога Францішка – шлях на Лысіцу са Святой Катажыны. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Непадалёк ад кляштара знаходзіцца таксама капліца Янікоўскага, пабудавана напрынакцы XVІІІ і пачатку XІX стагоддзяў, больш вядомая, як капліца Жаромскага. На адной з ейных сцен будучы чатырохразовы польскі намінант на Нобелеўскую прэмію па літаратуры Стэфан Жаромскі пакінуў свой надпіс у памяць аб экспедыцыі на Лысіцу ў жніўні 1882 года, нагадвае дырэктар Цэнтра адукацыі і культуры «Шкляны дом» – Шляхецкай сядзібы Стэфана Жаромскага ў Цякотах Войцех Пуртак (Wojciech Purtak):

- Там побач з кляштарам знаходзіцца каплічка ў памяць удзельнікаў паўстання, якая ўвайшла ў гісторыю менавіта дзякуючы Жаромскаму. Стэфан Жаромскі і ягоныя школьныя сябры з Мужчынскай урадавай гімназіі ў Кельцах пакінулі на сценцы будынка свае подпіс. Трэба шчыра сказаць, што гэта, хутчэй за ўсё, быў акт вандалізму безразважных студэнтаў. Тым не менш, подпіс Жаромскага захаваўся вельмі выдатна і, зазіраючы праз дзверы капліцы, можна яго пабачыць і цяпер.

Каплічка Жаромскага ў Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Каплічка Жаромскага ў Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Святая Катажына – гэта выдатная адпраўная кропка для паходаў па Свентакшыскіх горах, у прыватнасці Лысіцу (614 метраў над узроўнем мора). Лысіца – гэта найвышэйшая вяршыня мясцовых гор і адначасова самая нізкая з 28 вяршынь, якія складаюць «Карону польскіх гор».

Лысіца, Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Лысіца, Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Маршрут не асабліва складаны, але надзвычай прыгожы, бо праходзіць праз Піхтавую пушчу – адну з найстарэйшых ахоўных тэрыторый у Польшчы. Па дарозе можна ўбачыць характэрныя для мясцовых гор курумы, якія на працягу стагоддзяў абвіты легендамі. Паводле адной з іх, яны ўтварыліся, калі ведзьмы з суседняй Лысай Гары кідалі валунамі ў святыя месцы, спрабуючы спыніць працэс хрысціянізацыі рэгіёна.

Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лысіца знаходзіцца на тэрыторыі Свентакшыскага нацыянальнага парку, якога місія – ахоўваць найстарэйшы горны масіў у Польшчы, нагадвае Войцех Гарбач (Wojciech Garbacz) са Свентакшыскага нацыянальнага парку:

- Яны (Свентакшыскія горы – рэд.) важныя, як мінімум, па дзвюх прычынах. Па-першае, з геалагічнага пункту гледжання, таму што яны прадстаўляюць амаль кожную геалагічную эпоху Зямлі. Таксама, калі гаворка ідзе пра палеанталогію – тут была выяўлена найбольшая колькасць слядоў дыназаўраў і іншых дагістарычных жывёл. Па-другое, з турыстычнага пункту гледжання – гэта «горы для ўсіх». Яны не такія высокія, каб ты страшэнна стаміўся, як, напрыклад, у высокіх Татрах, але, адначасова, яны не такія нізкія, каб ты не адчуваў, што ўсё ж гэта горы. Падсумоўваючы, Свентакшыскія горы – горы ў поўным сэнсе гэтага слова.

Музей мінералаў і акамянеласцей. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей мінералаў і акамянеласцей. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цікавай турыстычнай прываблівасцю ў Святой Катажыне з’яўляецца Музей мінералаў і акамянеласцей, заснаваны на аснове прыватнай калекцыі, якая збіралася дзесяцігоддзямі. Тут можна паглядзець больш за тысячу экспанатаў – мінералаў і крышталяў у іх найпрыгажэйшых формах, у тым ліку найбуйнейшую ў Польшчы калекцыю паласатага крэменю – унікальнага рэгіянальнага каштоўнага каменя.

Абацтва на Лысай гару ( інакш Святы Крыж), Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Абацтва на Лысай гару ( інакш Святы Крыж), Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Акрамя сцежкі на Лысіцу, Святая Катажына прапануе таксама некалькі іншых пешаходных маршрутаў, у тым ліку шлях на Лысую Гару, інакш Святы Крыж з кляштарным комплексам аблатаў, капліцай рэліквій Святога Крыжа, назіральнай вежай, а таксама Музеем прыроды Свентакшыскага нацыянальнага парку.

 Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» – Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» – Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Са Святой Катажыны па «чырвонай сцежцы» праз Лысіцу можна адправіцца ў вёску Цякоты (Ciekoty), дзе знаходзіцца шляхецкая сядзіба, у якой Стэфан Жаромскі правёў дзяцінства, нагадвае Войцех Пуртак:

- Гэта не быў радавы маёнтак Жаромскіх. Бацка Стэфана Вінцэнты Жаромскі быў адміністратарам навакольных фальваркаў. Цякоты – былі адным з ягоных, скажам так, месцаў працы і пражывання. Гісторыя сям’і Жаромскіх у Цякотах пачалася 13 чэрвеня 1871 года, калі Вінцэнты Жаромскі пераехаў у Цякоты, падпісаўшы акт арэнды маёнтку.

 Тут у 1910 годзе адкрылася першая турыстычная база ў Свентакшыскіх горах, якой кіравала Польскае турыстычнае таварыства. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Тут у 1910 годзе адкрылася першая турыстычная база ў Свентакшыскіх горах, якой кіравала Польскае турыстычнае таварыства. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Шпацыруючы па Святой Катажыне варта звярнуць увагу на невялікі драўляны дом, дзе ў 1910 годзе адкрылася першая турыстычная база ў Свентакшыскіх горах, якой кіравала Польскае турыстычнае таварыства. Калісьці тут можна было зняць адзін пакойчык з двума ложкамі, сталом і мапай рэгіёну. З таго часу стандарт, прапанаванага турыстам жылля ў Святой Катажыне змянілася да непазнавальнасці.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Дом, дзе нарадзілася польскае Асветніцтва. Таямніцы дома на вуліцы Броварнай у Піле (ФОТА)

30.01.2026 13:05
Год Станіслава Сташыца – гэта добрая нагода наведаць, прысвечаны яму музей і даведацца пра дасягненні і заслугі выдатнага Паляка.

«Кранае клопат, з якім калісьці ставіліся да народных касцюмаў». Выстава ў музеі ва Улацлавэку – даніна пашаны народнаму майстэрству (ФОТА)

13.02.2026 13:30
Народны касцюм не толькі ўпрыгожваў і абараняў людзей ад холаду. Ён таксама нёс шэраг сацыяльна важнай інфармацыі.