Беларуская Служба

Дзе людзі ходзяць па вадзе... Мэхэлінкі і Рэва – ідэальны прыморскі дуэт (ВІДЭА+ФОТА)

08.05.2026 16:01
Запрашаем вас у адзін з самых фотагенічных куткоў Пуцкай бухты, дзе мора ўсё яшчэ мае душу.
Аўдыё
  • Мэхэлінкі і Рэва – ідэальны прыморскі дуэт
        ,  - -.
Руіны старой нямецкай тарпеднай станцыі часоў Другой сусветнай вайны, Гдыня - Баб'е-Долы.Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Ці ёсць яшчэ на польскім узбярэжжы Балтыкі месцы, якія не цалкам захапілі мітусня вялікіх курортаў і яркая эстэтыка? Месцы, дзе раніцай мы прачынаемся ад крыкаў чаек і гуку рыбацкіх кацераў, якія вяртаюцца з улову, а ўвечары пах вэнджанай рыбы змешваецца з марскім брызам?

Руіны старой нямецкай тарпеднай станцыі часоў Другой сусветнай вайны, Гдыня-Баб'е-Долы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Руіны старой нямецкай тарпеднай станцыі часоў Другой сусветнай вайны, Гдыня-Баб'е-Долы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Ёсць такія месцы. Сёння мы запрашаем у Мэхэлінкі — чароўны гарадок, які разам з суседняй Рэвай і ваеннымі акцэнтамі непадалёк ад Гдыні стварае ўнікальны клімат — ідэальны для глыбокага адпачынку.

Катэр на пляжы ў Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Кацер на пляжы ў Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Тут гісторыя рыбалоўства пераплятаецца з сучасным запалам да водных відаў спорту, а строгасць гістарычных ваенных збудаванняў суіснуе з далікатнай ахоўнай прыродай. Мэхэлінкі і Рэва (поль. Mechelinki i Rewa) — прыморскі дуэт, які прапануе значна больш, чым ветраахоўная шырма і пясок.

Пляж у Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Пляж у Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Мэхэлінкі: Рыбацкае сэрца, схаванае пад кліфам

Мэхэлінкі — гэта не звычайны курортны гарадок на ўзбярэжжы Балтыкі. Гэта жывая хроніка традыцый Памераніі. Былое рыбацкае паселішча, нягледзячы на ўсё большую папулярнасць, здолела захаваць сваю ўнікальную, інтымную атмасферу.

Прычал у Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё Прычал у Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё

Гісторыя гэтага месца бярэ свой пачатак у XIII стагоддзі і ад пачатку была цесна звязаная з рыбалоўствам. Назва вёскі, верагодна, паходзіць ад моху, які густа пакрываў камяні на беразе мора. Аднак, на працягу стагоддзяў, вёска існавала пад рознымі назвамі, такімі як Мэхліна, Мэхлінкэ і Міхаленска (поль. Mechlina, Mechlinke, Michalenska). Пасля 1945 года Мэхэлінкі паступова ператварыліся з тыповай рыбацкай вёскі ў турыстычны курорт.

Катэры на пляжы ў Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Кацеры на пляжы ў Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Цяпер у цэнтры знаходзіцца сучасная рыбацкая гавань. Менавіта тут, на світанні мы можам убачыць рыбакоў, якія выцягваюць сеткі, поўныя камбалы і селядца. Пах вэнджанай рыбы, які даносіцца з мясцовых вэнджарняў, з'яўляецца неадʼемным элементам мясцовага ландшафту.

Пляж у Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Пляж у Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сучасныя Мэхэлінкі разумна выкарыстоўваюць свой патэнцыял, не губляючы пры гэтым сваёй душы і клімату. Сучасны пірс, пабудаваны спецыяльна для турыстаў, дазваляе адчуць моц Пуцкай бухты, а таксама забяспечвае выдатную аглядную пляцоўку. Гледзячы ў бок Гдыні, мы бачым пясчаныя пляжы, а павярнуўшы на поўнач — зялёныя зоны прыроднага запаведніка.

Пляж у Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё Пляж у Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё

Сучасны характар гарадка — гэта баланс паміж камфортам і павагай да прыроды. Гасцявыя дамы і рэстараны, якія тут узнікаюць, імкнуцца не перагружаць наваколле, а гарманічна з ім уладкавацца, прапаноўваючы гасцям інтымнасць і спакой, якія так рэдка сустракаюцца ў суседніх буйных курортах. Шырокі пляж і прыгожыя кліфы спрыяюць доўгім прагулкам. Гэта месца для тых, хто замест шумных клубаў аддае перавагу шуму хваль.

Катэр на пляжы ля Гдыні. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Кацер на пляжы ля Гдыні. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Запаведнік «Мэхэлінскія лугі»: прыродны мост паміж гарадкамі

Усяго невялікая прагулка аддзяляе Мэхэлінкі ад Рэвы. Паміж гарадкамі раскінуўся, створаны ў 2000 годзе чароўны запаведнік «Мэхэлінскія лугі». На тэрыторыі плошчай больш за 100 гектараў жывуць рэдкія віды вадаплаўных і балотных птушак. Прагулка па сцежках на ўскраіне запаведніка — гэта ўрок пакоры перад прыродай.

Гэта месца ідэальна падыходзіць для тых, хто шукае спакою. Запаведнік ахоўвае так званыя «салёныя лугі» — унікальныя лугі, затопленыя салёнай марской вадой з рэдкай для Польшчы расліннасцю. Гэта рай для фатографаў прыроды і месца аднаўлення для турыстаў, дзе адзіныя гукі — гэта вецер, шум хваляў і спеў птушак.
Для турыстаў падрыхтаваная сцежка з драўлянымі масткамі, што дазваляе ім любавацца балотамі, не знішчаючы каштоўнай расліннасці. З назіральнай вежы адкрываецца панарамны від на запаведнік і Пуцкую бухту.

Пляж у Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Пляж у Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Рэва — тут мора разыходзіцца

Працягваючы прагулку на поўнач, мы дабіраемся да Рэвы — горада з зусім іншым, але не менш захапляльным характарам. Рэва стагоддзямі асацыюецца з суднаходствам. Першая згадка пра горад датуецца 1589 годам. У другой палове XVІІІ стагоддзя паселішча пачало хутка развівацца і да канца XІX стагоддзя стала важным цэнтрам грузаперавозак.

Рэва. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Рэва. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Тут будаваліся так званыя «шкуты» (поль. szkuta)– невялікія судны з плоскім дном, ідэальныя для плавання па мелкаводдзі Пуцкай бухты. Адсюль паходзіла шмат маракоў, а традыцыі суднабудавання культывуюцца тут і дагэтуль. На мяжы XVІІІ і XІX стагоддзяў тут быў усталяваны крыж, прысвечаны ахвярам мора, які застаецца сімвалам гарадка па сённяшні дзень.


Усё ж найвялікшай славутасцю Рэвы зʼяўляецца «шпэрк» (поль. szperk)– унікальны пясчаны мыс, які распасціраецца на кіламетр у глыб заліву. Ён аддзяляе воды Пуцкай і Гданьскай бухтаў. Ідучы ўздоўж мыса, можна адчуць, што мы «ходзім па вадзе», з бурлівымі хвалямі з аднаго боку і спакойнай паверхняй заліва з другога.

Кайтсерфінг у Рэве. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Кайтсерфінг у Рэве. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Раз на год тут арганізуецца экстрэмальная экспедыцыя па заліве пад назвай «Марш селядца». Яго ўдзельнікі пераадольваюць прыблізна 10 кіламетраў, перасякаючы плыткаводдзе ад Кузніцы (поль. Kuznica) на паўвостраве Хель ажно да самой Рэвы.

«Шперк» робіць Рэву адным з найлепшых месцаў у Еўропе для кайтсерфінгу і віндсерфінгу, то бок мекай водных відаў спорту. Назіранне за паветранай акрабатыкай — захапляльнае відовішча для любога турыста.
У Рэве таксама знаходзіцца «Нацыянальная алея заслужаных маракоў», якая нагадвае нам пра веліч польскага суднаходства.

Kрыж, прысвечаны ахвярам мора ў Рэве. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Kрыж, прысвечаны ахвярам мора ў Рэве. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сляды гісторыі: тарпедная станцыя і Гдыня

Аматарам гісторыі і тэхналогій гэты рэгіён прапануе незвычайныя аб’екты. У суседняй Гдыні, у прыватнасці, у Бабіх Долах, узвышаюцца манументальныя руіны старой тарпеднай станцыі часоў Другой сусветнай вайны. Гэта амаль містычнае відовішча – сапраўдная асалода для тых, хто любіць сустрэчы з гісторыяй. Месца асабліва папулярнае сярод фатографаў і аматараў ваеннай справы, бо гэта, несумненна, адны з самых фотагенічных руін у Польшчы.

Руіны старой нямецкай тарпеднай станцыі часоў Другой сусветнай вайны, Гдыня - Баб'е-Долы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Руіны старой нямецкай тарпеднай станцыі часоў Другой сусветнай вайны, Гдыня - Баб'е-Долы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Абʼект, вядомы пад нямецкай назвай «Torpedowaffenplatz Hexengrund», быў пабудаваны ў 1940–1942 Люфтвафэ. Ён служыў выпрабавальным палігонам і зборачным заводам для авіяцыйных тарпед. Немцы выкарыстоўвалі базу да красавіка 1945 года, калі пакінулі яе перад прыходам Чырвонай Арміі. Пасля вайны абʼект на працягу дзесяцігоддзяў прыходзіў у заняпад з-за штормаў і адсутнасці апекі. У 1990-х гадах рэшткі пірса, які злучаў будынак з мацерыком, былі ўзарваны.

Руіны старой нямецкай тарпеднай станцыі часоў Другой сусветнай вайны, Гдыня - Баб'е-Долы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Руіны старой нямецкай тарпеднай станцыі часоў Другой сусветнай вайны, Гдыня - Баб'е-Долы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Гэты бетонны гігант цяпер служыць толькі птушыным запаведнікам і фонам для кінематаграфістаў.
У непасрэднай блізкасці знаходзіцца ваенны аэрапорт Гдыня  Бабе-Долы. Гук выратавальных верталётаў і патрульных самалётаў, якія ляцяць над галавой, нагадвае пра стратэгічную важнасць гэтага рэгіёна.

Гдыня - Баб'е-Долы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Гдыня - Баб'е-Долы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Узбярэжжа, на якое вы захочаце вярнуцца

Усяго за некалькі кіламетраў адсюль кіпіць жыццём сучасны горад Гдыня. Таму Мэхэлінкі — гэта таксама выдатная база для вывучэння горада, пабудаванага на мары пра польскае акно ў свет, які прапануе мадэрнісцкую архітэктуру і шумны порт.

Пляж у Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Пляж у Мэхэлінках. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Мэхэлінкі і Рэва прапануюць шэраг мерапрыемстваў на любы густ. Для рамантыкаў — доўгія прагулкі ўздоўж берага мора, для актыўных — курс кайтсерфінгу ў Рэве, для аматараў гісторыі — руіны старой тарпеднай станцыі, для семʼяў — бяспечныя месцы для купання з неглыбокім і цёплым морам у заліве, а для аматараў прыроды — шпацыр па ўнікальным запаведніку «Мэхэлінскія лугі».

Рэва. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Рэва. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Мэхэлінкі, Рэва і іхнае наваколле — гэта месца кантрастаў, якія суіснуюць гарманічна. Ад рыбалоўных традыцый, праз дзікую прыроду запаведніка, да вострых адчуванняў спартыўнай актыўнасці і ваеннай гісторыі — кожны знойдзе свой уласны спосаб атрымаць асалоду ад ідэальнага адпачынку на Балтыйскім моры, якое ў гэтым месцы застаецца аўтэнтычным і неназойлівым.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Гісторыя польскага ваенна-марскога флоту пачынаецца не ў Гдыні, а ў зусім іншым партовым гарадку (ФОТА)

20.06.2025 11:01
Запрашаем адправіцца з намі ў гарадок, дзе па сённяшні дзень працягваецца сярэднявечная традыцыя марскіх паломніцтваў.

Пасля падарожжа ў жахлівых умовах польскіх эмігрантаў вітала выспа Эліс, якую называлі Выспай надзеі або слёз (ФОТА)

25.07.2025 14:01
Да 15% пасажыраў трэцяга класа трансатлантычных лайнераў не перажылі дарогі ў Лепшы Свет, якім у XІX ст. была Амерыка.