Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Музычны ўрок польскай мовы: кампазіцыя групы «Metro», напісаная пад уплывам прозы Дастаеўскага

23.07.2026 18:13
«Metro» – гэта адносна малады гурт, яго заснавалі ў Варшаве ў 2021 годзе.
Metro    ,     2021 .
«Metro» – гэта малады гурт, заснаваны ў Варшаве ў 2021 годзе.Фота: сацсеткі групы

Вашай увазе сёння кампазіцыя, якую немагчыма зразумець правільна і да канца, калі не ведаць, што або хто стаў натхненнем аўтара тэксту. Называецца песня «Гэй, Алёшка», яна тэкст адсылае да рамана Фёдара Дастаеўскага «Браты Карамазавы».

Кампазіцыю выконвае група «Metro» (склад: Олек (вакал, гітара), Мікі (бас-гітара), Маці (гітара) і Пётрас (ударныя). Калектыў ужо выпусціў некалькі альбомаў, якія даволі істотна адрозніваюцца паміж сабою. Так што бачна, што група стараецца развівацца, а не стаіць на месцы. Музыканты самі выпускаюць свае сінглы. Яны адзначаюць, што такі стыль працы, без прадзюсара, дае ім шмат свабоды; яны адчуваюць, што іх творчасць не абмяжоўваюць ідэі кагосьці іншага, яны працуюць так, як ім падабаецца.

Да песні «Hej, Aloszka» відэакліп суправаджаецца фотасесіяй музыкантаў. Яе аўтар стварыў стылістыку, якая нагадвае 19-ае стагоддзе, музыканты пазавалі на фоне будынкаў менавіта 19-га стагоддзя ў горадзе Скаржыска-Каменна. Музыкі казалі ў інтэрв'ю, што яны хацелі, каб візуальны складнік адпавядаў тэксту. А нагадаем, тэкст адносіцца да творчасці Дастаеўскага.

«Metro» – гэта малады гурт, яго заснавалі ў Варшаве ў 2021 годзе чатыры хлопцы, сябры. Музычныя крытыкі ўжо назвалі яго адной з надзей польскай эстрады. А песняй, якую мы сёння разглядаем, калектыў паказвае, што 80-я гады з'яўляюцца багатай крыніцай натхнення для творцаў. Асабліва 80-ыя гады 19-га стагоддзя. Менавіта тады быў апублікаваны раман «Браты Карамазавы». А малодшы з братоў, Аляксей Фёдаравіч – спакойны, міралюбівы і шчыра веруючы ў Бога - стаў героем тэксту Аляксандра Зайдэля.

З «Алёшкай» звязана гісторыя, пра якую распавядаў адзін з выканаўцаў. Спявак гурта "Metro" Олек атрымаў першы інструментальны варыянт песні, калі знаходзіўся ў Канадзе, а астатнія трое музыкантаў працавалі над кампазіцыяй у студыі гуказапісу ў Варшаве. Олек адзначаў, што з пачатку яму не вельмі падабаўся тэкст. І толькі пасля вяртання ў Польшчу яму прыйшла ў галаву ідэя мелодыі, якая б стала адпаведным афармленнем гэтага тэксту.

Hej, Aloszka, nie płacz tyle

Świat Cię zdradził, dał Ci byle co, ja wiem
Ale nie rwij włosów z głowy, słońce
Nie w cenie dziś serce cierpiące twe, o nie

Hej, Aloszka, kiedyś będzie pięknie
Na horyzoncie zamajaczy ląd, twój dom
Ale oczy masz już tak zmęczone
Pozwól głupcom szlochać i przekonasz się, że

Każdy kocha, choć nikt nie wie jak
Każdy milczy, gdy poczuje strach
Z Bogiem na ustach, gdy się kończy świat
Hej, Aloszka, nie masz z nimi szans

Hej, Aloszka, nie patrz na nich
Lepkie palce dziś przyjmują tylko złość i śmierć
I choć nie tak się z nimi umawiałeś
Pozwól głupcom błądzić bo on dobrze wie, że

Każdy kocha choć nikt nie wie jak
Każdy milczy, gdy poczuje strach
Z Bogiem na ustach, gdy się kończy świat
Hej, Aloszka, nie masz z nimi szans

Pytasz a wiesz
Dopłyniesz gdzie chcesz
A królowa nocy, napisze Ci wiersz
Pytasz a wiesz
Dopłyniesz gdzie chcesz
A królowa nocy...

Гэй, Алёшка, не плач так моцна. Свет здрадзіў табе, ён даў табе абы-што, я ведаю. Але не вырывай валасы на галаве, сонца. Тваё пакутлівае сэрца сёння не цэніцца, не. Гэй, Алёшка, калі-небудзь будзе цудоўна. На гарызонце з'явіцца зямля, твой дом. Але твае вочы ўжо так стаміліся.

Дазволь, каб дурні рыдалі, і тады ўбачыш, што... Усе кахаюць, хоць ніхто не ведае як. Усе маўчаць, калі адчуваюць страх. З Богам на вуснах, калі прыходзіць канец свету. Гэй, Алёшка, ты з імі не пераможаш. Гэй, Алёшка, не глядзі на іх. Ліпкія пальцы сёння прымаюць толькі гнеў і смерць. І хоць ты не так з імі дамаўляўся, дазволь дурням блукаць, бо ён добра ведае, што...

Усе кахаюць, хоць ніхто не ведае як. Усе маўчаць, калі адчуваюць страх. З Богам на вуснах, калі прыходзіць канец свету. Гэй, Алёшка, ты з імі не пераможаш. Пытаешся і ведаеш, паплывеш, куды захочаш. А Каралева ночы напіша табе верш. Пытаешся і ведаеш, паплывеш, куды хочаш, а Каралева ночы...

Świat Cię zdradził, dał Ci byle co – свет табе здрадзіў, даў табе абы-што. Звярніце ўвагу, што па-беларуску правільна казаць: здрадзіць каму (давальны склон). Скажам, здрадзіць сябру, Радзіме, здрадзіць сваім прынцыпам ці ідэалам. У польскай мове гэты дзеяслоў таксама ўжываецца з назоўнікам у давальным склоне, у адрозненні ад расійскай мовы, на якой гаворыцца «предать кого».

Nie w cenie dziś serce cierpiące – сёння не цэніцца тваё сэрца, якое пакутуе. Nie w cenie – вельмі папулярнае словазлучэнне ў польскай мове, якое ўжываецца ў пераносным значэнні – што нешта не цэніцца, мае нізкую каштоўнасць.

Kiedyś będzie pięknie – гэта значыць, што калісьці будзе добра, калісьці будзе цудоўна і выдатна, а не ў прамым значэнні – прыгожа (pięknie).

Lepkie palce – ліпкія пальцы. Як правіла так кажуць пра кагосьці, у каго ёсць схільнасці нешта прыбраць да рук (скрасці), але тады назоўнік пальцы (palce) часцей ужываецца ў памяншальным варыянце – paluszki (пальчыкі) – lepkie paluszki.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы