Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

5 жніўня 2026 года Музей Вольнай Беларусі прэзентуе выставу «2020: Гаворыць Мінск»

04.08.2026 15:42
Гэта новы праект пра падзеі 2020 года ды пра горад, які стаў галоўным героем супраціву.
Аўдыё
  • 5 жніўня 2026 года Музей Вольнай Беларусі прэзентуе выставу «2020: Гаворыць Мінск»
  2020:
Афіга выставы «2020: Гаворыць Мінск» .

Гэта быў момант, калі звычайна спакойны і цярплівы народ выйшаў на вуліцы, каб адстаяць сваю годнасць, свабоду і справядлівасць.

Людское мора запоўніла краіну: кожны куток казаў сваё рашучае «Не!» гвалту і рэжыму, а Мінск ператварыўся ў сімвал беспрэцэдэнтнай грамадзянскай салідарнасці.

Выстава «2020: Гаворыць Мінск» вяртае ў атмасферу таго самага горада — ахопленага еднасцю, адвагай і надзеяй. Горада, дзе мы пазнавалі сваіх з першага позірку, дзе спявалі адныя песні, дапамагалі адзін аднаму.

Што будзе прадстаўлена ў экспазіцыі?

Прастора голасу. Аснову выставы складае перададзены ў музей архіў доктара гістарычных навук Аляксандра Грушы, які ў 2020 годзе дакументаваў гарадское пратэстнае мастацтва — муралы, графіці, стыкеры, надпісы і візуальныя сведчанні таго, як Мінск загаварыў.

Алея Сцягоў. Ключавая частка экспазіцыі — супольна сабраная алея бела-чырвона-белых сцягоў. Гэта тыя самыя сцягі, што луналі на шматтысячных маршах, вывешваліся на балконах, хаваліся падчас ператрусаў, вывозіліся за мяжу як кавалак роднага дому.

Жывы архіў. Атмасферу мірных акцый дапоўніць відэаінсталяцыя, складзеная з кадраў відэазапісаў Максіма Шведа, Аляксандра Багданава (Papa Bo) і Данілы Ганчарова. Іх відэаматэрыялы захоўваюць моманты таго, як стваралася новая гісторыя.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры