Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сусветная сталіца арабскіх коней святкуе. Чаму ўвесь свет глядзіць на Янаў Падляскі?

07.08.2026 17:01
Коннаму заводу «Янаў Падляскі» хутка споўніцца 210 гадоў. Пачынаюцца легендарныя «Дні арабскага каня» і аўкцыён «Pride of Poland».
Аўдыё
  • Конны завод «Янаў Падляскі» — найстарэйшы дзяржаўны конезавод у Польшчы
 ,     ,
«Гадзіннікавая канюшня», спраектаваныя італьянскім архітэктарам Генрыкам Марконі, Конны завод «Янаў Падляскі» Autorstwa Tsaag Valren - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=151756301

Конны завод «Янаў Падляскі» (Stadnina Koni Janów Podlaski найстарэйшы дзяржаўны конезавод у Польшчы, які больш за 200 гадоў радуе наведвальнікаў сваёй прыгожай архітэктурай, багатай гісторыяй і, перш за ўсё, самымі цудоўнымі коньмі ў свеце. Ён быў заснаваны ў 1817 годзе са згоды расійскага цара Аляксандра І і пачаў працу на аснове першага статка са 150 коней, падораных царом з яго прыватных канюшняў.

Прыгожы паркавы комплекс і гістарычная архітэктура — гэта відавочныя сляды згаданых часоў. У прыватнасці гаворка ідзе пра гістарычныя цагляныя стайні, спраектаваныя італьянскім архітэктарам Генрыкам Марконі: «Перадавую канюшню» («Stajnia Czołowa») і сімвал янаўскага конезавода  «Гадзіннікавую канюшню» («Stajnia Zegarowa»).

У наступным годзе Конны завод «Янаў Падляскі» будзе адзначыць сваё 210-годдзе, з гонарам нагадвае старшыня конезавода Вераніка Сасноўска (Weronika Sosnowska).

 Што тычыцца плошчы, мы маем у сваім распараджэнні 1 700 гектараў, з якіх 1 500  сельскагаспадарчыя землі, 750 гектараў  ворныя землі і 750 гектараў  лугі. Такім чынам, у нас значная плошча, і наша задача  прадукаваць корм не толькі для нашых прыблізна 450 коней, але і для прыблізна 660 галоў буйной рагатай жывёлы,  кажа старшыня конезавода.

Неазнаёмленым з дзейнасцю завода конны завод у Янаве Падляскім у першую чаргу асацыюецца з развядзеннем чыстакроўных арабскіх коней, але на самой справе тут разводзіліся і разводзяцца таксама іншыя пароды.

 Што тычыцца першапачаткова разводжаных парод, у Янаве Падляскім было чатыры аддзяленні гадоўлі: чыстакроўныя, чыстакроўныя арабскія коні, паўкроўныя арабскія коні і паўкроўныя англа-арабскія коні. У цяперашні час мы разводзім чыстакроўных арабскіх коней, паўкроўных англа-арабскіх коней і малапольскіх коней. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца і з іншымі пародамі; напрыклад, у запрэжцы працуе пара сілезскіх коней, а ў рэкрэацыйнай стайні ў нас ёсць хафлінгер і два коні польскай пароды, даступныя для вершнікаў,  тлумачыць спадарыня Вераніка.

Дзякуючы стараннаму адбору коней і выдатным дырэктарам, конезавод у Янаве Падляскім стаў сусветнай сталіцай чыстакроўных арабскіх коней. Як успамінае Вераніка Сасноўска, найбольшага развіцця конезавод дасягнуў у канцы 1950-х гадоў пад кіраўніцтвам дырэктара Анджэя Кшышталовіча (Andrzej Krzyształowicz) — адной са знакавых фігур у гісторыі польскай дзяржаўнай конегадоўлі.

 Коні з Янава Падляскага пачалі дасягаць велізарнага міжнароднага поспеху. У 1970 годзе конны завод пачаў арганізоўваць аўкцыён арабскіх коней, а ў 1979 годзе  Нацыянальны чэмпіянат чыстакроўных арабскіх коней. Менавіта тады Янаў Падляскі атрымаў статус «мекі арабскіх коней», і ўвага ўсяго свету стала засяроджвацца на чэмпіянатах і цэнах, якіх дасягалі коні. Трэба сказаць, што Янаву пашанцавала з людзьмі, бо дырэктар Кшышталовіч прызначыў сваім натуральным пераемнікам Марэка Трэлю (Marek Trela). Ён кіраваў конным заводам з 2000 па 2016 год і таксама аказаўся вельмі выдатным конегадоўцам. Ён развёў дзве плацінавыя чэмпіёнкі свету, у тым ліку самую дарагую кабылу ў гісторыі аўкцыёну — кабылу Pepita, якая ў 2015 годзе была прададзена за 1,4 мільёна еўра успамінае Вераніка Сасноўска.

З 7 па 11 жніўня 2026 года на конным заводзе ў Янаве Падляскім праходзяць чарговыя «Дні арабскага каня». Сярод галоўных мерапрыемстваў  «Нацыянальная выстава арабскіх коней» і знакаміты аўкцыён «Pride of Poland».

— Гэта кульмінацыя нашай гадовай працы. Вынікі, якіх дасягаюць коні падчас чэмпіянатаў, уплываюць на наш імідж і таксама на цэны коней на будучых аўкцыёнах,  успамінае старшыня Коннага завода «Янаў Падляскі».  Кожны конезавод адабраў коней  наймацнейшых прэтэндэнтаў на продаж. Напрыклад, у гэтым годзе Конны завод «Міхалаў» прапанаваў на продаж кабылку Poganinka, якая, паводле згаданага конезавода зʼяўляецца вельмі прывабным кандыдатам. Конны завод «Бялка» выставіў на продаж кабылку Ejna. Гэтая маладая кабылка яшчэ набіраецца вопыту на выставах. Яна таксама можа быць вельмі прывабнай для патэнцыйных пакупнікоў. Тым часам, Конны завод «Янаў Падляскі» лічыць сваімі моцнымі прадстаўнікамі кабыл Pila і Ambrosia, а таксама жарабца Erantis кажа Вераніка Сасноўская.

Яна таксама пацвердзіла інфармацыю пра ўнікальны сюрпрыз, які для ўдзельнікаў сёлетняга аўкцыёну «Pride of Poland», падрыхтаваў конезавод з Міхалава. Гаворка ідзе пра магчымасць зрабіць стаўку на імплантаваны эмбрыён разам з яго сурагатнай маці — кабылай Fortunatka. Бацькамі эмбрыёна зʼяўляюцца чэмпіёны: жарабец Fajer і кабыла Protekcja.

«Дні арабскага каня»  гэта выдатная магчымасць убачыць лепшых коней, якія зʼяўляюцца гонарам польскіх конезаводаў, і адначасова даведайцеся пра багатую гісторыю самога коннага завода ў Янаве Падляскім.

 Вядома, «Дні арабскага каня»  гэта выдатная магчымасць убачыць найлепшых арабскіх коней, выведзеных не толькі ў Янаве, але і іншых конных заводах у Польшчы, у тым ліку прыватных. Гэта мерапрыемства, якое аб'ядноўвае свет польскай канегадоўлі. Вы не ўбачыце польскіх коней такой якасці ні на адной іншай выставе,  нагадвае кіраўнічка янаўскага конезавода.

Янаўскія арабскія коні лічацца аднымі з самых прыгожых і высакародных у свеце. Да сённяшняга дня знакамітая кабыла Pianissima, выведзеная ў Янаве Падляскім, лічыцца экспертамі і суддзямі з усяго свету жывым ідэалам і непараўнальным узорам сучаснага арабскага каня.

 Кабыла выйграла ўсе выставы, у якіх удзельнічала, з вельмі высокімі баламі. Яна атрымала тытул «Плацінавай чэмпіёнкі свету»  больш высокай узнагароды для каня няма,  нагадвае Вераніка Сасноўска.

Арабскія коні тысячагоддзямі захаплялі людзей сваёй выключнай прыгажосцю, незвычайным характарам і легендарнай мужнасцю.

— Гэта вельмі разумныя жывёлы, — пераконвае спадарыня Вераніка.

 Я люблю арабскіх коней за іх інтэлект. Чалавеку дастаткова толькі прыдумаць, і яны гэта робяць. Яны вельмі разумныя. Зразумела, часам выкарыстоўваюць свой інтэлект не так, як чакае чалавек, але так  яны вельмі разумныя. Я таксама люблю арабскіх коней, таму што яны любяць узаемадзейнічаць з людзьмі,  кажа старшыня Коннага завода «Янаў Падляскі».

Вераніка Сасноўска рэкамендуе наведаць конезавод у Янаве Падляскім таксама пры іншых, чым «Дні арабскага каня» нагодах. Гід раскрые сакрэты прыгожых канюшняў з XIX стагоддзя, растлумачыць, чаму коні з Янава дзесяцігоддзямі захапляюць каралёў, шэйхаў і кіназорак, падзяліцца анекдотамі пра мінулыя аўкцыёны і выдатных чэмпіёнаў, а таксама павядзе нас па «Алеі Заслужаных коней»  сімвалічных могілках коней, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у польскую і міжнародную гадоўлю арабскіх коней.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

«Хэлм — яго імя» — гісторыя горада, які стагоддзямі быў культурнай мазаікай (ФОТА)

17.07.2026 17:33
Ад археалагічных скарбаў да сучаснага мастацтва. Музей Хэлмскай зямлі - гэта сапраўднае багацце розных унікальных калекцый.

Ад сціплага юбілею да 600 байдарак на рацэ Буг. Як у Драгічыне ўзнік найбуйнейшы байдарачны паход у Польшчы (ФОТА+ВІДЭА)

24.07.2026 17:01
Арганізатары паходу «500 байдарак» уражаны сёлетняй папулярнасцю мерапрыемства.