Моніка Божым (Monika Borzym) — польская выканаўца джазу маладога пакалення. Яе творчасць спалучае джаз, соўл, поп-музыку і аўтарскія кампазіцыі. Спявачка вядомая сваім цёплым, характэрным голасам і свабоднай манерай выканання.
Божым нарадзілася 3 сакавіка 1990 года ў Варшаве. Музычную адукацыю пачала атрымліваць яшчэ ў дзяцінстве, вывучаючы ігру на фартэпіяна. Пазней вучылася ў Дзяржаўнай музычнай школе імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве, а джазавую імправізацыю вывучала таксама ў Злучаных Штатах. Яна атрымала стыпендыю прэстыжнай музычнай школы Frost School of Music ва ўніверсітэце Маямі.
Шырокую вядомасць спявачцы прынёс дэбютны альбом «Girl Talk», які выйшаў у 2011 годзе. Дыск, запісаны разам з амерыканскімі джазавымі музыкантамі, атрымаў у Польшчы плацінавы статус. Поспех замацаваў і наступны альбом «My Place», на якім аўтарка ўпершыню прадставіла ўласныя кампазіцыі.
У наступныя гады яна выпусціла альбомы «Jestem przestrzeń», «Radiohedonistyczne», «Monika Borzym śpiewa stare piosenki», «Back to the Garden», «Kołysanki dla dorosłych», а ў 2026 годзе — альбом «Z Wasowskim do łóżka», прысвечаны творчасці польскага кампазітара Ежы Васоўскага.
Моніка супрацоўнічала з многімі вядомымі музыкантамі, сярод якіх Міхал Урбаняк, Джон Скофілд і Генрык Міськевіч. Акрамя канцэртнай дзейнасці, яна ўдзельнічае ў тэатральных, кіна- і радыёпраектах. Яе выступленні вылучаюцца камернай атмасферай, вялікай свабодай інтэрпрэтацыі і гарманічным спалучэннем класічнага джаза з сучасным гучаннем.
А я прапаную вашай увазе кампазіцыю «Ogniotrwały uśmiech» («Вогнеўстойлівая ўсмешка» або «Усмешка, устойлівая да агню»). Гэта музычны напамін пра Варшаўскае паўстанне.
Znalazłam w sobie siłę
Żaden człowiek mi jej nie odbierze
Człowieka można zastąpić
Można zastąpić
Zapłaciłam za tę naukę cenę, której jest warta
Przeszłam przez kąpiel z ognia
Jak wybornie wzmacnia ogień
Wyniosłam z niego
Ogniotrwały uśmiech
Nikogo już nie poproszę, żeby mi położył rękę na głowie
Oprę się o siebie
Jak średniowieczne miasto jestem zamknięta
Zwodzony most się podniósł
Może cię to miasto zabić
Lecz nikt nie wejdzie
Zapłaciłam za tę naukę cenę
Której jest warta
Я знайшла сілу ў сабе. Ніхто не можа адабраць яе ў мяне. Чалавека можна замяніць. Можна замяніць. Я заплаціла высокую цану за гэты ўрок, цану, якой ён варты.
Я прайшла праз вогненную купель. Як выдатна ўмацоўвае агонь. Я атрымала ад гэтага ўсмешку, устойлівую да агню. Я больш не буду прасіць нікога пакласці руку мне на галаву. Я трымаюся толькі дзякуючы сабе.
Як горад у сярэднявеччы, я закрыта. Развадны мост узняўся. Гэты горад можа забіць цябе. Але ніхто не ўвойдзе. Я заплаціла цану за гэты ўрок. Цану, якой ён варты.
Żaden człowiek mi jej nie odbierze – ніхто ў мяне яе не адбярэ. Польскі выраз żaden азначае ніводзін, ніхто. Таксама можна сказаць ani jeden, што азначае тое ж самае – ніхто, аніводзін.
Przeszłam przez kąpiel z ognia – я прайшла праз вогненную ванну або праз вогненную купель. Kąpiel – гэта купанне (у дадзеным выпадку, ванна, можна таксама перакласці больш архаічным словам купель. Тут паяўляецца словазлучэнне, якое можна назваць аксюмаранам — гэта стылістычная фігура, у якой спалучаюцца словы з супрацьлеглым або ўзаемавыключальным значэннем, што падкрэслівае супярэчлівасць з'явы. Kąpiel z ognia з’яўляецца такой фігурай, паколькі купанне атаясамліваецца з вадой, а не з агнём.
Zapłaciłam za tę naukę cenę, której jest warta – я заплаціла за гэты ўрок высокую цану. Па-польску слова nauka мае шырокае значэнне. Гэта і навука, і вучоба, і ўрок. Праўда, ёсць выраз lekcja, што азначае толькі ўрок, а nauka у значэнне ўрок ужываецца тады, калі гэта больш шырокае паняцце – жыццёвы ўрок. Напрыклад: nauka na całe życie – урок на ўсё жыццё.
Jak wybornie wzmacnia ogień – як выдатна ўмацоўвае агонь. Польскі прыметнік wyborny часта ўжываецца пры акрэсленні нейкай вельмі смачнай стравы (wyborne danie). Таксама можна карыстацца ім у іншым кантэксце. А вось прыслоўе wybornie на беларускую мову лепш за ўсё перакласці як «цудоўна» або «выдатна». Прыклады:
To było wybornie! – Гэта было выдатна! (Гэта было цудоўна!).
Gotujesz wybornie – Ты гатуеш цудоўна (выдатна).
Wybornie się bawiłem – Я выдатна правёў час.
нг