На гэты раз я прапаную кампазіцыю, якая падыходзіць на летнюю лёгкую песню, якая гучыць дзесьці як фон, але трэба сказаць, што і словы гэтай кампазіцыі цікавыя, а не толькі прыемная мелодыя і выкананне. А яе выканаўца – Аляксандра Дамброўска (Aleksandra Dąbrowska), якая ўзяла сабе сцэнічны псеўданім Odet.
Аляксандра — класічная піяністка, вакалістка, кампазітарка і аўтарка песень, яе творчасць спалучае поп, электроніку і класічную музыку. Яна выступала на найбуйнейшых польскіх фестывалях, у тым ліку Męskie Granie, Zorza, Next Fest, Sea You Festival ды іншых. Яе сінглы на сённяшні дзень сабралі больш за 4 мільёны праслухоўванняў на Spotify.
Пад іменем Odet музыкантка працуе над сваім дэбютным альбомам. Яна прадставіла новую песню «Poczekał». Гэта кампазіцыя пра выбар, які немагчыма змяніць, і пра жыццё, якое магло б пайсці зусім інакш.
Аляксандра распавяла ў інтэрв'ю Польскаму радыё, што песня «Poczekał» распавядае гісторыю чалавека, які... не чакаў, насуперак загалоўку. Пра адно рашэнне, якое пакінула пытанне: што было б, калі б хтосьці паступіў інакш? Сама аўтарка казала, што, калі яна пісала тэкст, хацела, каб гісторыя скончылася інакш, але сёння яна ўдзячная, што ўсё атрымалася менавіта так.
Аўтарка кажа, што яна шмат эксперыментуе. А хто для яе з'яўляецца ўзорам сярод іншых польскіх выканаўцаў? Яна назвала Моніку Бродку сваёй крыніцай натхнення.
А вашай увазе песня „Poczekał” у выкананні Аляксандры Дамброўскай. З якой, праўда, вынікае, што той хтосьці зусім не пачакаў, але ацаніце самі.
Czekam i ciągle czekam, a Ciebie nie ma. Zaginął ślad po Tobie, a obiecałeś dom, drzewo, syna i psa. Nie ma miłości, nie ma wypieków, nie ma cię.
Przeklętą ułudę zabił płacz, nie zostałam żoną, a mam wdowi garb. A teraz, teraz nie dowiesz się, nie dowiesz się jak mógłby wyglądać świat, gdybyś wtedy chwilę dłużej na mnie poczekał, poczekał. Tak prosiłam o czas, Ty minąłeś mnie w drzwiach, a mogłeś chwilę dłużej na mnie poczekać, poczekać.
Nie ma zasięgu, nie ma, znów nie odbierasz, zaległe maile przykrył spam. Ciągle mam nadzieję, wyślę jeszcze raz. Z nieba, mi spadłeś z nieba, „Zamknij!” - powiedziałeś, bolało jak spadałam.
A teraz boli, bardziej boli, razy dwa. Teraz nie dowiem się, jak by było ciebie mieć na zawsze. Nie, nie dowiesz się jak mógłby wyglądać świat, gdybyś wtedy chwilę dłużej na mnie poczekał, poczekał…
Я чакаю і чакаю, а цябе няма. Няма ні следу твайго, а ты абяцаў дом, дрэва, сына і сабаку. Няма кахання, няма выпечкі, цябе няма...
Праклятая ілюзія была забітая плачам, я не стала жонкай, і ў мяне горб удавы. І цяпер, цяпер ты не будзеш ведаць, ты не будзеш ведаць, якім мог бы быць свет, калі б ты пачакаў мяне яшчэ крыху, пачакаў. Я маліла даць мне час, ты прайшоў міма ў дзвярах, ты мог бы пачакаць мяне яшчэ крыху.
Няма сігналу, няма сігналу, ты зноў не адказваеш, спам засыпаў старыя лісты. Я ўсё яшчэ спадзяюся, я адпраўлю яго зноў. З нябёсаў, ты ўпаў мне з нябёсаў. «Зачыняй!» — сказаў ты, было балюча, калі я падала.
І цяпер баліць, баліць удвая больш. Цяпер я не буду ведаць, як гэта — мець цябе назаўжды. Не, ты не ведаеш, якім мог бы быць свет, калі б ты пачакаў мяне яшчэ крыху, пачакаў...
Obiecałeś dom, drzewo, syna i psa – ты абяцаў дом, дрэва, сына і сабаку. Тут парафраза вядомай польскай прымаўкі, што сапраўдны мужчына павінен збудаваць дом, нарадзіць сына і пасадзіць дрэва. А, на думку аўтаркі тэксту, у гэтую тройку важных рэчаў павінен яшчэ ўвайсці і сабака – у якасці чацвёртага важнага складніку шчаслівага жыцця.
Nie ma wypieków – няма выпечкі. Слова wypieki мае розных значэнняў. Гэта як агульная назва на хлебныя і кандытарскія вырабы (у дадзеным выпадку), так і румянец на твары. Прыклады: domowe wypieki - хатняя выпечка, świeże wypieki - свежая выпечка; na policzkach pojawiły się wypieki - на шчоках з'явіўся румянец.
Nie zostałam żoną, a mam wdowi garb – я не стала жонкай, а ў мяне горб удавы. Польскае wdowi garb - назва выразнай выпукласці ў вобласці шыі і верхняй часткі спіны, якая можа выглядаць як горб. А чаму “горб удавы” або “ўдовін горб”? Таму што такое скрыўленне хрыбетніка як правіла паяўляецца ў пажылых жанчын, многія з якіх хварэюць астэапарозам. І яны страцілі ўжо мужа, паколькі мужчыны жывуць значна карацей, чым жанчыны. Гэта заканамернасць як польскага, так і беларускага грамадства. Таму і ў беларускай мове ёсць словазлучэнне “ўдовін горб”.
Tak prosiłam o czas – тут можна перакласці па-рознаму ў залежнасці ад кантэксту. Гэта значыць і “я так прасіла больш часу”, так і “Я так прасіла прысвяціць мне час”.
Ty minąłeś mnie w drzwiach – ты прайшоў міма каля мяне ў дзвярах.
Nie ma zasięgu – па-беларуску: няма сувязі, калі гаворка пра мабільную сетку, няма сігналу — калі маецца на ўвазе сігнал тэлефона. Або “не ловіць” — размоўны варыянт.
нг