У доме «Палонія» на Старой Рынкавай плошчы сябры і прыхільнікі Таварыства сяброў Вільні і Віленскага рэгіёна ўважліва прачыталі «Дзяды».
Шэдэўры польскай культуры трэба папулярызаваць, кажа адна з арганізатараў чытання «Дзядоў» у Познані Крысціна Ліміновіч.
- «Дзяды» – з любога пункту гледжання гэта польскі твор, сцісла нацыянальны. І калі мы кажам пра народную, другую частку твору, і пра месіянскую частку, калі Міцкевіч уяўляе сабе, што Польшча будзе месіяй народаў. І так, спачатку, як Езус, будзе цярпець, але потым Польшча паўстане з мёртвых.
Акцыя нацыянальнага чытання праводзіцца па ініцыятыве прэзідэнцкай пары. Сёлета яна адбудзецца 5 верасня. Кожны год чытаецца іншы польскі твор. Мэта мерапрыемства – прасоўванне польскай літаратуры.
ав