Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У краіне піхты, бука і тарпана. Зялёнае сэрца Расточча прыцягвае турыстаў, як магніт (ФОТА)

11.09.2026 18:15
Прырода Расточаньскага нацыянальнага парку працягвае здзіўляць навукоўцаў.
Аўдыё
  • Расточаньскі нацыянальны парк прыцягвае турыстаў, як магніт
 ,
Польскія конікі, Расточаньскі нацыянальны парк Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Ці ведалі вы, што ў Польшчы ёсць лес настолькі натуральны і дзікі, што яго насельнікі могуць існаваць без дапамогі чалавека, а ваўкі і дзікія коні жывуць там у натуральнай гармоніі?

Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сёння мы больш уважліва пазнаёмімся з Расточаньскім нацыянальным паркам (поль. Roztoczański Park Narodowy) — унікальнай даследчыцкай «пляцоўкай», якая захапляе навукоўцаў і як магніт прыцягвае турыстаў з усяе Польшчы.

Брама ў Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Брама ў Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Заснаваны ў 1974 годзе Расточаньскі нацыянальны парк, размешчаны ў Люблінскім ваяводстве ў паўднёва-ўсходняй частцы Польшчы. Ён ахоплівае найбольш каштоўныя прыродныя тэрыторыі Расточча (поль. Roztocze). Аднак пачатак аховы прыроды ў рэгіёне датуецца XVI стагоддзем, калі на тэрыторыі, якая тады ўваходзіла ў склад Замойскай ардынацыі (поль. Ordynacja Zamojska), ардынат Ян Замойскі заснаваў звярынец, то бок своеасаблівы парк. Гэта сведчыць пра тое, што ўнікальны характар гэтага месца быў прызнаны ўжо тады.

Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Што робіць гэтую тэрыторыю такой незвычайнай у параўнанні з іншымі зялёнымі куткамі Польшчы? Найлепш на гэтае пытанне адкажа чалавек, які ведае пра парк амаль усё, то бок намеснік дырэктара Расточаньскага нацыянальнага парку па ахове прыроды Пшэмыслаў Стахыра (Przemysław Stachyra).

— Лес, лес і яшчэ раз лес. Гэта самы лясісты парк сярод усіх нацыянальных паркаў Польшчы. У тым сэнсе, што 96% плошчы парку зарастае лес. І гэта прыгожы лес — адзін з самых прыгожых у Польшчы і Еўропе. Ва ўсіх нацыянальных парках ёсць свае прыгожыя лясы, але наш надзвычай разнастайны, у тым ліку і ў параўнанні са знакамітай Белавежскай пушчай, то бок Белавежскім нацыянальным паркам. У нас сапраўды прыгожы стары лес; вельмі разнастайны і ўсё яшчэ ў добрым стане(...) Падсумоўваючы, нашае багацце — гэта лес і ўсё, што ў ім жывае – расліны і жывёла, але таксама гістарычныя сляды дзейнасці чалавека, — кажа спадар Стахыра.

Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Аднак у гэтага лесу ёсць і свае праблемы. Ахоўнікам гэтага багацця спаць па начах не даюць змены клімату, перш за ўсё, засуха, ад якой моцна пакутуе прырода. Расточаньскі нацыянальны парк, асабліва ў апошнія гады, пакутуе ад экстрэмальнага дэфіцыту вады і ападкаў.

Помнік леснікам, якія загінулі ў барацьбе за свабоду радзімы, складаецца прыблізна з 60 валуноў, размешчаных у форме крыжа, Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Помнік леснікам, якія загінулі ў барацьбе за свабоду радзімы, складаецца прыблізна з 60 валуноў, размешчаных у форме крыжа, Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Між тым, засуха ўплывае нават на самыя моцныя арганізмы, а мясцовым прыкладам з’яўляецца піхта белая, якая разам з букам стварае ўнікальны мікраклімат гэтага месца.

Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Аднак сапраўднай візітнай карткай і жывой легендай Расточча з’яўляецца не піхта, а жывёла, якая вярнулася сюды дзякуючы руплівай працы даследчыкаў. Гаворка ідзе пра польскага коніка, бліжэйшага сваяка былога караля гэтых зямель — дзікага тарпана.

— Сімвалам парку з'яўляецца тарпан, які калісьці жыў у дзікай прыродзе ў Польшчы і вымер у канцы XІX стагоддзя. Дзякуючы карпатлівай працы даследчыкаў і аматараў коней, на тэрыторыі Расточча былі знойдзены коні — вельмі падобныя па вонкавым выглядзе і генетычных характарыстыках да дзікага тарпана(…).Паколькі польскі конік, продкам якога быў тарпан, пражываў у Расточчы, то Расточаньскі нацыянальны парк, Люблінскі цэнтр па развядзенні і навукоўцы распачалі намаганні з мэтай узнавіць і захаваць гэтую эндэмічную пароду коней у Расточчы, — нагадвае віцэ-дырэктар парку.

Сёння ў Расточаньскім нацыянальным парку жыве больш за 70 конікаў. Мы можам сустрэць іх у запаведніку ля сажалак «Рэха» — і гэта сапраўды дзікія конікі, а таксама ў Паселішчы «Фларʼянка» (поль. Osada Florianka) за 6 кіламетраў ад вёскі Звяржынец (поль. Zwierzyniec).

Касцёл Святога Яна Непамуцкага ў Звяжынцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Касцёл Святога Яна Непамуцкага ў Звяжынцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Аднак польскія конікі ў Расточчы  гэта не проста турыстычная славутасць, бо гэта таксама натуральныя «супрацоўнікі» парку, якія дапамагаюць абараняць унікальную экасістэму.

— У нас ёсць некалькі такіх анклаваў пашаў і лугоў сярод лясоў, дзе гэтыя конікі пасуцца і прадухіляюць зарастанне хмызняком гэтых участкаў. Гэта дазваляе расці святлалюбным раслінам і жыаць відам жывёл, якія любяць адкрытыя прасторы. Гэта месцы кармлення для драпежных птушак, такіх як совы, а таксама для дзікіх, буйных драпежных млекакормячых, такіх як рысі і ваўкі, — тлумачыць Пшэмыслаў Стахыра.

У мясцовых лясах жывуць не толькі конікі, але і вельмі рэдкія віды раслін і жывёл, якія часта сустракаюцца толькі ў асобных месцах у Еўропе. Сярод іх, напрыклад, жукі, якія жывуць у мёртвым дрэве, і шэраг іншых рэдкіх відаў. Цікавыя таксама працэсы, якія адбываюцца ў такіх экасістэмах, як натуральныя лясы.

Польскія конікі ў Расточаньскім нацыянальным парку. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Польскія конікі ў Расточаньскім нацыянальным парку. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Стары лес прыцягвае навукоўцаў, як магніт. Апошнія гады прынеслі прарыўныя адкрыцці. Гаворка ідзе пра даследаванні мясцовай папуляцыі ваўкоў і рысей, вынікі якіх здзівілі ўсю навуковую супольнасць у Польшчы і не толькі.

— Нам удалося зрабіць нешта сапраўды фантастычнае. Мы даведаліся, чым адрозніваюцца расточаньскія ваўкі і рысі ад, напрыклад, белавежскіх або бяшчадскіх ваўкоў і рысей. Генетычна яны адрозніваюцца, паводзінамі яны таксама крыху адрозніваюцца. Нашыя расточаньскія ваўкі нават маюць крыху іншыя колеры поўсці, чым, напрыклад, тыя, што сустракаюцца ў заходняй Польшчы. Гэта выключна справа, бо гэта ўдалося за вельмі кароткі час, усяго трохгадовага праекту. Мы адлавілі некалькі рысей і ваўкоў, надзелі на іх тэлеметрычныя ашыйнікі, якія потым самаадвольна расшпіліліся, вызваліўшы іх ад даследчых атрыбутаў. Вынікі гэтых даследаванняў зараз публікуюцца ў аўтарытэтных навуковых часопісах і дапаўняюць агульныя веды пра гэтыя віды(…). Мы таксама даследуем генетычную зменлівасць хвоі звычайнай, якая сустракаецца ў Расточчы, і якая адрозніваецца, напрыклад, ад хвой у Вялікапольскім, Драўскім ці Белавежскім парках, — кажа эксперт.

Адукацыйна-музейны цэнтр у Расточаньскім нацыянальным парку. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Адукацыйна-музейны цэнтр у Расточаньскім нацыянальным парку. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Брамай у гэты незвычайны свет прыроды зʼяўляецца вёска Звяжынец. Менавіта тут варта пачаць сваё знаёмства з Расточаньскім нацыянальным паркам і Расточчам.

— У Звяжынцы, у гістарычным будынку былой сядзібы Замойскіх, працуе дырэкцыя Расточаньскага нацыянальнага парку. У Звяжынцы таксама знаходзіцца Адукацыйна-музейны цэнтр парку — адзін з першых такіх цэнтраў у Польшчы (…) Затым, у Звяжынцы, пачынаюцца пешаходныя і веласіпедныя маршруты і сцежкі, якія дазваляюць нам даследаваць парк, знаёміцца з прыродай, мясцовай культурай і ландшафтам Расточча. Сярод іншага, сцежка на Букавую гару — гэта сутнасць унікальнага характару нашага парку. Яна дазваляе нам таксама пабачыць прыгожы ландшафт Расточча. У сваю чаргу сажалкі «Рэха» — гэта больш чым стогадовае штучнае вадасховішча, пабудаванае ў часы Замойскіх, дзе цяпер выдзеленае месца для купання, — пералічвае намеснік дырэктара Расточаньскага нацыянальнага парку па ахове прыроды Пшэмыслаў Стахыра.

Сядзіба Расточаньскага нацыянальнага парку ў Звяжынцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Сядзіба Расточаньскага нацыянальнага парку ў Звяжынцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Варта адзначыць, што праз Звяжынец праходзіць пяць пешаходных маршрутаў, з якіх кожны мае свой унікальны характар. У сваю чаргу сам Звяжынец можа пахваліцца добра развітой турыстычнай інфраструктурай.


Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Расточаньскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У цяперашні час Расточаньскі нацыянальны парк займае плошчу ў 8 500 гектараў і марыць пра пашырэнне сваіх межаў, каб ахоўваць прыгожыя тэрыторыі на сваіх ускраінах. Рэгіён зʼяўляецца сапраўдным магнітам для тых, хто хоча адпачыць ад гарадской мітусні і прагне захапляцца прыродай у яе найчысцейшай форме.

Расточча. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Расточча. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Як вядомы польскі жывапісец Войцех Косак заплаціў за вячэру карцінай. Адкрываем сакрэты бровара ў Звяжынцы (ФОТА)

31.07.2026 17:01
У Музеі бровара «Звяжынец» мы адкрыем бурную гісторыю 200-гадовай прамысловай жамчужыны Расточча.