Шчэпан Твардох атрымаў літаратурную прэмію «Nike». Журы высока ацаніла яго раман «Нуль», дзеянне якога адбываецца на фоне сучаснай вайны ва Украіне. Кніга таксама перамагла ў апытанні чытачоў «Gazety Wyborczej».
Пераможца быў абвешчаны ў будынку бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта.
Прымаючы ўзнагароду Шчэпан Твардох прызнаў, што «Нуль» — гэта яго самы важны раман. Ён пачаў пісацца, калі вайна выбухнула побач з Польшчай.
— Гэтая вайна выбухнула так блізка. І калі яна пачалася, то яна пачала цягнуць мяне да сябе. Гэта было як магніт, якому я не ўмеў супрацьстаяць.
Журы абірала пераможцу сярод сямі намінаваных кніг — ад рэпартажаў да паэзіі. Самай важнай з’яўляецца мова, гаворыць старшыня журы Вітольд Бэрэсь.
— Мой сябар Ежы Пільх калісьці мне сказаў: «Паслухай, я дам табе простае апісанне добрай кнігі. Гэта літары, укладзеныя ў адпаведнай чарговасці».
Лаўрэат прэміі «Nike» атрымаў статуэтку і 100 тысяч злотых.
ав