Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Як сярэднявечная крэпасць стала сімвалам Пяніньскіх гор (ФОТА)

16.10.2026 17:00
З маляўнічых руінаў можна палюбавацца адной з найпрыгажэйшых панарамай у Польшчы.
Аўдыё
  • Чорштыньскі замак – адна з самых захапляльных і маляўнічых крэпасцей у Польшчы
Чорштыньскі замак Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Чорштыньскі замак (поль. Zamek Czorsztyn) — сярэднявечная крэпасць, пабудаваная на стромкім вапняковым узгорку, якая стала сведкам багатай гісторыі — тут шукалі прытулку польскія каралі, тут адбіваліся варожыя набегі, а легенды, па сённяшні дзень, распавядаюць пра скарбы, схаваныя ў яе падзямеллях. Нягледзячы на тое, што цягам часу і ў выніку трагічнага пажару магутная крэпасць ператварылася ў руіны, яе шарм аднак ніколі не змяншаўся.

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сёння замак прапануе не толькі захапляльнае падарожжа ў мінулае, але і адну з самых прыгожых панарамаў у Польшчы.

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Чорштыньскі замак — адна з самых захапляльных і маляўнічых крэпасцей у Польшчы, якая знаходзіцца на тэрыторыі Пяніньскага нацыянальнага парку (поль. Pieniński Park Narodowy). У перыяд свайго росквіту замак адыгрываў ключавую ролю ў польскай гісторыі, выконваючы ваенныя, палітычныя і эканамічныя функцыі. У прыватнасці, ён ахоўваў не толькі мяжу, але і важны гандлёвы шлях з Польшчы ў Венгрыю і далей на поўдзень у Еўропу.

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У замку спыняліся найважнейшыя асобы польскай гісторыі: Казімір Вялікі, Людовік Венгерскі, каралева Ядвіга і Уладзіслаў ІІ Добры. У 1655 годзе, ратуючыся ад шведскага патопу, кароль Ян ІІ Казімір схаваў у Чорштыньскім замку Каронны скарб, найважнейшыя інсігніі і дзяржаўны архіў, якія пазней былі бяспечна перавезены на Спіш.

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сёння, хоць замак і з'яўляецца так званай пастаяннай руінай, яго значэнне не зменшылася — змяніўся толькі яго характар. Гэта адзін з найважнейшых гістарычных помнікаў і турыстычных славутасцей Малапольшчы. Ён зʼяўляецца ключавым элементам культурнага ландшафту Пяніньскіх гор і ў спалучэнні, з размешчаным насупраць з замкам у Нядзіцы (поль. Niedzica) стварае ўнікальны гісторыка-ландшафтны комплекс на Чорштыньскім возеры (поль. Jezioro Czorsztyńskie).

Чорштыньскі замак размешчаны насупраць з замкам у Нядзіцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак размешчаны насупраць з замкам у Нядзіцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Пра гісторыю аб’екта расказвае кіраўнік Аддзела даступнасці Пяніньскага нацыянальнага парку, каардынатар праектаў па ахове прыроды Анджэй Кавальскі (Andrzej Kowalski).

— Гісторыя замка бярэ свой пачатак у XIII стагоддзі. Паводле нядаўніх археалагічных даследаванняў, ініцыятаркай будаўніцтва крэпасці была святая Кінга. Першапачаткова, гэта была драўляна-земляная канструкцыя, умацаваная ў канцы XIII стагоддзя і пазней — на працягу наступных — ажно да XVII стагоддзя, калі агульная эканамічная сітуацыя ў Польшчы пагоршылася, і замак прыйшоў у заняпад. Апошняй кропляй, якая прывяла да разбурэння аб’екта, быў пажар даху ў канцы XVIII стагоддзя, пасля якога замак ужо ніколі не быў адноўлены, — нагадвае спадар Анджэй Кавальскі.

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Лёс Чорштыньскага замка дзіўным чынам адлюстроўвае гісторыю ўсёй краіны. Пасля драматычнага пажару ў канцы XVIII стагоддзя аб’ект стаў руінай. Пераломны момант наступіў у XІX стагоддзі, калі замак перайшоў у прыватныя рукі. Новыя ўладальнікі — сямʼя графаў Драгаёўскіх (Drohojowski) зразумела не толькі гістарычную каштоўнасць былой крэпасці, але і ейную прыродную прыгажосць.

— Менавіта для абароны замка сям’я Драгаёўскіх заснавала ў 1921 годзе першы прыватны запаведнік, які даў прыклад таму, як будучыя пакаленні павінны ставіцца да руін Чорштыньскай крэпасці, як важнага месца ў гісторыі Пянін. У 1996 годзе руіны крэпасці ўзяў пад сваю апеку Пяніньскі нацыянальны парк і з таго часу замак знаходзіцца пад яго апекай, — кажа наш суразмоўца.

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Варта дадаць, што на Замкавай гары і зараз растуць выключна рэдкія расліны. Менавіта тут у расце Erysimum pieninicum — эндэмічная расліна, якая сустракаецца выключна ў Пяніньскіх гарах.

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Змена адміністратара распачала новы раздзел у гісторыі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі былой крэпасці. Дарэчы ў 2026 годзе парк адзначаў 105-ю гадавіну стварэння запаведніка на Замкавай гары. З гэтай нагоды была падрыхтавана спецыяльная выстава пад назвай: «У вядры археолага», якая ілюструе гісторыю замка да сённяшняга дня. Аднак штодзённая місія парку — гэта ў першую чаргу пастаянная барацьба з часам і разбуральнымі сіламі прыроды.

— Частка з гэтых работ была ў асноўным выкананая ў 1990-х гадах, але і пазней, напрыклад, у 2014 годзе, мы замацавалі вонкавыя сцены замка ад разбурэння. Як я ўжо згадаў, гэта пастаянныя руіны (спецыфічная, афіцыйная форма аховы помнікаў — рэд.), і таму нельга сказаць, што работы па кансервацыі калі-небудзь скончацца, бо наша задача — захаваць трываласць гэтай гістарычнай субстанцыі, пастаянных руін замка, каб паказаць яго гісторыю на фоне гісторыі краіны, — нагадвае спадар Кавальскі.

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

На тэрыторыі былой крэпасці працягваюцца даследаванні і зʼяўляюцца новыя адкрыцці. Напрыклад, археолагі раскрылі сцены Ніжняга замка – найноўшай часткі крэпасці, размешчанай побач з уваходнай брамай. Цікава, што некаторыя з гэтых архітэктурных элементаў бачныя звонку толькі восенню, пасля таго, як ападуць лісты. Варта таксама адзначыць, што ў выніку даследаванняў, аказалася, што раней замак насіў зусім іншую назву — Замак Вронін (поль. Zamek Wronin).

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Змянілася замкавае наваколле — у выніку будаўніцтва штучнага вадасховішча напрыканцы XX стагоддзя, зараз руіны размяшчаюцца не на высокай скале над далінай ракі Дунаец, а на вышыні 50 метраў над паверхняй Чорштыньскага возера. Маляўнічыя руіны і цудоўная панарама, якую яны прапануюць, прыцягваюць мастакоў, у тым ліку кінематаграфістаў.

— Адным з такіх найбольш культавых фільмаў, якія тут здымаліса, з’яўляецца стужка і тэлевізійны серыял «Яносік» («Janosik»). Фільм здымаўся ў 1970-х гадах, то бок да таго, як руіны былі ачышчаныя. У фільме ёсць сцэна, дзе разбойнікі бʼюцца ў замку, а таксама сцэна, дзе яны ідуць на замкавы ўзгорак, і тады на заднім плане бачная рака Дунаец. Гэта было да таго, як узнікла вадасховішча. Аднак цікавасць да замка цяпер даволі вялікая таксама з-за панарамы, то бок маляўнічага размяшчэння. Вядома, у той час, калі замак ужо быў руінамі, ён таксама натхняў розных мастакоў, у тым ліку паэтаў — людзі заўсёды бачылі ў замку крыніцу натхнення, — кажа кіраўнік аддзела даступнасці Пяніньскага нацыянальнага парку, каардынатар праектаў па ахове прыроды Анджэй Кавальскі.

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Экскурсія па руінах Чорштыньскага замка пачынаецца ў Ніжнім замку, дзе ў касе можна набыць не толькі білеты, але і публікацыі і папкі з QR-кодам для аўдыягіда. Унутры можна паглядзець некалькі выставаў, у тым ліку археалагічную, выставу старадаўніх гравюраў і паштовак, а таксама выставу, прысвечаную гісторыі плытагонства на рацэ Дунаец.

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сцежка вядзе праз Сярэдні замак да Верхняга замка, дзе з назіральных пляцовак можна палюбавацца панарамай Татраў, Горцаў і Бяскідаў.

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Руіны можна наведваць амаль круглы год (акрамя найважнейшых святаў).
З 1 кастрычніка па 30 красавіка ўвайсці на тэрыторыю былой крэпасці можна з 10:00 да 15:00 (акрамя панядзелка), а ў летні сезон — штодня з 9:00 да 18:00.

Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Чорштыньскі замак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна


Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Замойскі музей — захавальнік стогадовай памяці (ФОТА)

19.09.2026 07:01
Расказваем пра тое, як дзякуючы ахвярнасці асобных людзей былі выратаваны каштоўныя помнікі Замойшчыны.

Замасць. Ідэал эпохі Адраджэння, які перажыў стагоддзі (ФОТА)

09.10.2026 12:30
Як італьянскі архітэктар і польскі магнат стварылі ўзорны горад на ўсходзе Польшчы, які называюць «Падуяй Поўначы».