Музей гісторыі Польшчы правёў у сеціве апытанне, падчас якога прапанавалася выбраць найлепшую песню часоў Польскай Народнай Рэспублікі.
У фінал выйшлі два вядомыя польскія творы: Grande Valse Brillante Эвы Дэмарчык і Dziwny jest ten świat Часлава Немэна. У выніку песня Дэмарчык атрымала 55% галасоў, а твор Немэна – 45%.
– Эва Дэмарчык была адной з самых вядомых постацяў польскай музычнай сцэны. Яе інтэрпрэтацыя Grande Valse Brillante на словы Юльяна Тувіма і музыку Зыгмунта Канечнага пакарыла слухачоў сваёй сілай, адметным голасам і тэатральным выкананнем, – напісалі арганізатары конкурсу.
У 1964 годзе твор у выкананні Эвы Дэмарчык пакарыў гледачоў на міжнародным фестывалі ў Сопаце.
вс