Камерны зл Польскага грамадскага цэнтра будзе адкрыты як для палякаў, так і для ангельцаў, таму польскія фільмы будуць паказваць з англійскімі субцітрамі.
Польскі кінатэатр у Лондане пачаў працу з паказу фільма «Гарады 44» Яна Комасы.
Заснавальнікі кінатэатра абяцаюць складаць рэпертуар у адпаведнасці з пажаданнямі гледачоў. Па словах дырэктара Польскага грамадскага цэнтра Яаны Млудзіньскай, новы кінатэатр таксама закліканы наблізіць брытанскую аўдыторыю да польскага кінематографа.
«Мы хочам паказаць лонданскім гледачам, не толькі палякам, лепшыя польскія фільмы – папулярныя, дакументальныя, старыя, але таксама і новыя», – сказала дырэктар польскага кінатэатра ў Лондане.
Праект быў заснаваны пры падтрымцы Брытанскага інстытута кіно, і ў будучыні будзе ахопліваць паказы не толькі польскіх, але і замежных фільмаў.
ав