Беластоцкі фестываль «Кірунак усход» – гэта выдатная магчымасць азнаёміцца з культурай пагранічча і тэатральным мастацтвам усходніх суседзяў Польшчы. Драматычны тэатр Беластоку ўжо ў трэці раз прыме міжнародны тэатральны фестываль.
Праграма фестывалю складаецца з 9 асноў мастацкіх івэнтаў, у іх прымае ўдзел каля 160 творцаў з Польшчы, Літвы, Украіны, Беларусі і Грузіі. Такія дадзеныя паведаміў дырэктар Драматычнага тэатру Беластоку Пётр Палтарак.
-Маем два выпадкі, дзе ёсць дакладная гарантыя высокай мастацкай якасці. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з Мінску, які прывёз у Беласток «Пінскую шляхту» і спектакль «Швейк» Кіеўскага нацыянальнага акадэмічнага тэатру. Спектаклі абсалютна розныя. «Пінскую шляхту» – гэта гістарычны экскурс, а «Швейк» – сучаснай імправізацыя.
Фестываль тэатральнага мастацтва «Кірунак Усход» распачнецца 28 верасня, а завершыцца 6 кастрычніка ў Беластоку. Аднак дадзенаму мерапрыемству папярэднічае падляскі Тэатральны Фестываль ODE. На ім да высокага мастацтва змогуць прыяднацца жыхары Орлі, Бельска, Гайнаўкі і Белавежы. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.
эж