Беларуская Служба

Студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта пазнаёмілі з дзейнасцю Беларускага фонда культуры

19.12.2019 11:17
Студэнты сталічнай ВНУ пазнаёміліся з беларускай культурай і супольнымі старонкамі беларуска-польскай гісторыі.
Аўдыё
  • Госці з Белаускага фонду культуры заахвочвалі варшаўскіх студэнтаў зацікавіцца беларускім краязнаўствам
Студэнты беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта з Анатолем Бутэвічам і Тадэвушам СтружэцкімАльберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё

У сераду на Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта прайшла адмысловая сустрэча студэнтаў з прадстаўнікамі Беларускага фонда культуры: Тадэвушам Стружэцкім і Анатолем Бутэвічам. Яны расказалі пра працу і дасягненні ўстановы.


сустрэча з Беларускім фондам культуры сустрэча з Беларускім фондам культуры

Адмыслоўцы падкрэслілі, што менавіта студэнты Варшаўскага ўніверсітэта маюць цудоўную магчымасць развівацца ў галіне беларускага культуразнаўства, а перад усім у даследаванні супольных старонак польска-беларускай гісторыі і таго, як лёс абодвух краін перасякаўся ды якім чынам гэта ўплывала на культуру.

Тадэвуш Стружэцкі падкрэсліў, што зразуменне супольных момантаў у культуры «будзе спрыяць умацаванню добрасуседскіх адносін паміж краінамі, фарміраванню добрай перспектывы ў палітычных і эканамічных адносінах».


Студэнты змаглі пазнаёміцца з публікацыямі фонда Студэнты змаглі пазнаёміцца з публікацыямі фонда

Анатоль Бутэвіч мяркуе, што ў Беларусі шмат магчымасцяў для таго, каб яна стала цікавым месцам для турызму. Ён падкрэслівае культурныя асаблівасьці краіны, якія могуць прыцягваць замежнікаў, не толькі для таго, каб наведаць Беларусь, але таксама зацікавіцца ёй, углыбіцца ў гісторыю і краязнаўства краіны.

З прадстаўнікамі фонда размаўляе Альберт Ежы Вяжбіцкі.

слухайце аўдыёфайл

 

Пераклады твораў Святланы Алексіевіч на беларускую мову, выданыя Беларускім фондам культуры Пераклады твораў Святланы Алексіевіч на беларускую мову, выданыя Беларускім фондам культуры