Спектакль слухачы Першай праграмы Польскага радыё змогуць пачуць 15 жніўня ў 100-годдзе Варшаўскай бітвы – гаворыць дырэктар Тэатру Польскага радыё Януш Кукула.
-Я спадзяюся, што ўзнік вельмі цікавы радыёспектакль. Гэта багаты музычна і інтэлектуальна аповед пра тыя падзеі. Ёсць бітва, але і індывідуальная трагедыя герояў. Мы назіраем за гэтымі людзьмі амаль усё іх жыццё, ажно да 50-х гадоў. Гэты радыёспектакль паявіцца таксама на дысках, якія з нагоды 100-годдзя Варшаўскай бітвы Польскае радыё выдасць неўзабаве.
Другое месца ў конкурсе журы прызнала Агнешцы Славіньскай, а трэцяе Міхалу Андруку. Гэтыя радыёспектаклі таксама будуць пастаўленыя Тэатрам Польскага радыё:
-Мы вядзем размовы з аўтарамі, бо гэта вельмі доўгія сцэнары, іх трэба скараціць. Там выступае па 40 герояў, а радыёспектаклі павінны быць іншымі. Рэжысёры працуюць над сцэнарамі, неўзабаве яны таксама паявяцца на антэне Першай праграмы Польскага радыё. Гэтыя тры працы сапраўды надзвычай натхняльныя і маюць вельмі высокі мастацкі ўзровень.
Конкурс арганізаваны ў сувязі з 100-й гадавінай Варшаўскай бітвы. Пры дапамозе радыёспектакля Польскае радыё хоча трапіць да самых маладых слухачоў, наблізіць ім тую падзею, якая, паводле многіх гісторыкаў, змяніла лёс Еўропы і свету.
13-15 жніўня 1920 году на прадмесцях Варшавы разыгралася вырашальная бітва польска-бальшавіцкай вайны, якую называюць «Цудам на Вісле». Яна вырашыла пра захаванне Польшчай незалежнасці і выратаванне Еўропы ад бальшавікоў.
ав