Беларуская Служба

Выйшаў унікальны альбом «1920. Бітва, якая выратавала Еўропу»

12.08.2020 09:11
На двух дысках апынуліся ўспаміны ўдзельнікаў падзей з 1920 году і значныя гістарычныя прынагодныя выступы, звязаныя з Варшаўскай бітвай.
Аўдыё

Вокладка дыску Вокладка дыску

Свет пабачыў унікальны альбом «1920. Бітва, якая выратавала Еўропу», які выдала Польскае радыё. Так радыё ўшанавала памяць пра перамогу палякаў у Варшаўскай бітве, ключавой падзеі для гісторыі Польшчы і Еўропы ў ХХ стагоддзі.

На двух дысках апынуліся ўспаміны ўдзельнікаў падзей з 1920 году і значныя гістарычныя прынагодныя выступы, звязаныя з Варшаўскай бітвай – гаворыць Войцех Барцікоўскі з Архіва Польскага радыё:

-У першую чаргу, нам залежыла на тым, каб прамовілі ўдзельнікі падзей. У сувязі з гэтым мы прэзентуем матэрыялы, якія знаходзяцца ў Архіве Польскага радыё, але запісаныя Радыё Свабодная Еўропа. Гэта вельмі розныя запісы. Гэта і Браніслаў Рэгульскі, які ўдзельнічаў у апрацоўцы плану бітвы, гэта і звычайныя жаўнеры. На другім дыску змешчаныя прынагодныя выступы Яна Паўла ІІ, генерала Уладзіслава Андэрса, прэзідэнта Леха Качыньскага, якія гавораць пра бітву і па-рознаму паказваюць іх кантэкст.

У альбоме ўтрымліваюцца ўнікальныя запісы жаўнерскіх песень, а таксама ўзнагароджаныя ў конкурсе Першай праграмы Польскага радыё гістарычныя радыёспектаклі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры