Беларуская Служба

Палатно Караваджа будзе выстаўлена ў Каралеўскім замку ў Варшаве

09.02.2021 15:18
Выстава «Шэдэўры з Ватыкана», выстава з галандскім мастацтвам часоў Рэмбранта і наведванне палатна Караваджа – вось планы Каралеўскага замка на 2021 год.
Zamek Królewski w Warszawie
Zamek Królewski w Warszawieposztos/shutterstock

Таксама пройдзе некалькі важных паказаў, якія суправаджаюцца насычанай адукацыйнай і навуковай праграмай, а таксама спецыяльныя мерапрыемствы, прысвечаныя 50-годдзю рашэння аб аднаўленні Каралеўскага замка.

У канцы чэрвеня на выставе найбольш каштоўных і цікавых работ галандскага мастацтва 17-га стагоддзя з польскіх калекцый будзе прадстаўлена каля двухсот аб'ектаў – гаворыць дырэктар Каралеўскага замка Войцех Фалкоўскі.

-У нас ёсць два цудоўныя партрэты Рэмбрандта, адныя з найлепшых, намаляваных гэтым мастаком. Мы паказваем кантэкст вялікіх, багатых галандскіх гарадоў, мяшчанства, якое інвеставала не толькі ў гандаль і мануфактуры, але таксама менавіта ў творы мастацтва. Мы паказваем працы, сабраныя ў польскіх музеях, адначасова ствараем вобраз цывілізацыі гараджан 17-га стагоддзя ў Нідэрландах.

З 10 лістапада наведвальнікі могуць пабачыць карціну Караваджа «Хлопчык, укушаны яшчаркай».

Выстава «Шэдэўры з Ватыкана. Выстава да 100-годдзя з дня нараджэння Яна Паўла ІІ» будзе даступная для наведвальнікаў з 23 сакавіка. Упершыню ў Польшчы зʼявяцца шэдэўры італьянскага жывапісу, пазычаныя спецыяльна для гэтай выставы музеямі Ватыкана. 2 мая адкрыецца выстава «Польскія эліты і распад Рэспублікі Польшча».
У 230-ю гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 мая Каралеўскі замак таксама рыхтуе новую пастаянную выставу, прысвечаную прэзідэнтам Рэспублікі Польшча ў міжваенны перыяд.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры