Беларуская Служба

Інстытут імя Фрыдэрыка Шапэна святкуе 211 дзень народзін кампазітара

24.02.2021 11:17
У музеі Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве можна, сярод іншага, убачыць часовую выставу «Шапэн і сябры». 
Аўдыё
  • Інстытут імя Фрыдэрыка Шапэна святкуе 211 дзень народзін кампазітара
Помнік Фрыдэрыку Шапэну ў ВаршавеDopieralski_J1975/pixabay.com/CC0

З нагоды 211-й гадавіны з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна Інстытут імя Фрыдэрыка Шапэна падрыхтаваў мноства мерапрыемстваў.

У польскага піяніста і кампазітара ёсць два розныя дні нараджэння. 22 лютага 1810 году – дата на пасведчанні аб хросце Шапэна. Аднак, кампазітар лічыў днём нараджэння 1 сакавіка 1810 года. Менавіта таму ўрачыстасці пачаліся 22 лютага і будуць доўжыцца да 1 сакавіка – кажа прэс-сакратар Інстытуту Аляксандр Ласкоўскі:

-Мы святкуем цэлы тыдзень розным чынам. Да канца лютага можна любавацца святочнай ілюмінацыяй у Жэлязовай Волі. Спецыяльныя цэны ў музеі Фрыдэрыка Шапэна, квіток толькі 1 злоты. Акрамя таго, з аўторку дэкламацыі вядомых польскіх піяністаў, якія прайшлі адбор шапэнаўскага конкурсу. Таму за злоты можна паслухаць выдатных маладых піяністаў. У рамках святкавання ў нашай інтэрнэт-краме скідкі на дыскі і кнігі.

У музеі Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве можна, сярод іншага, убачыць часовую выставу «Шапэн і сябры». Выстава з'яўляецца спробай больш уважліва зірнуць на сардэчныя адносіны ў жыцці Фрыдэрыка Шапэна праз выбраныя абʼекты, гісторыі якіх звязаны з важнымі для яго людзьмі – Джуліянам Фантанай, Аўгустам Франхамэ, Джордж Санд, Войцехам Грымалай, Палінай Віардо і Камілем Плейелем.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры