Беларуская Служба

Музей палякаў, якія ратавалі габрэяў ад Халакосту, адзначае сваё 5-годдзе

19.05.2021 14:11
Установа ўшаноўвае памяць польскіх Праведнікаў народаў свету і іншых людзей, якія дапамагалі габрэям выжыць Халакост.
 ,          .
Музей палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусветнай вайну імя сям’і Ульмаў.PrtSc//muzeumulmow.pl

У гарадку Маркова(Markowa) на Падкарпацці праходзяць святкаванні 5-годдзя Музея палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусветнай вайну імя сям’і Ульмаў. Музейная ўстанова была адкрыта 17 сакавіка 2016 года. Яна прысвечаная памяці польскіх Праведнікаў народаў свету і іншых людзей, якія дапамагалі габрэям выжыць Халакост.

Урачыстасці пачаліся з „Сімпозіума памяці музея Ульмаў”. Адным з яго ўдзельнікаў быў першы дырэктар установы, цяпер віцэ-старшыня Інстытута нацыянальнай памяці, Матэвуш Шпытма(Mateusz Szpytma):

- Пасля многіх гадоў, у Польшчы нарэшце ўзнікла ўстанова прысвечаная палякам, якія ратавалі габрэяў. Музей праводзіць буйную культурную і адукацыйную дзейнасць. Гэта месца-сімвал.

Паводле гісторыка значэнне музейнай установы ў Марковай пацвярджае колькасць гасцей, у тым ліку габрэяў, якія штогод яго наведваюць:

-Магілу Ульмаў і музей у Марковай штогод наведвала каля 5 тысяч габрэяў. Дарэчы, гэта адзіная музейная ўстанова ў Польшчы, экспазіцыя якой поўнасцю даступная не толькі на польскай, але таксама англійскай і габрэйскай мовах. Таму музей падрыхтаваны прымаць замежных турыстаў.

24 сакавіка 1944 года, у вёсцы Маркова на поўдні Польшчы нямецкія жандары забілі сям'ю Ульмаў – Юзэфа, яго цяжарную жонку Вікторыю, іх шасцярых дзяцей, а таксама васьмярых габрэяў, якіх яны хавалі з 1942 года. Злачынства стала адным з сімвалаў пакутніцкай смерці палякаў, забітых немцамі за дапамогу габрэям.

У 1995 годзе Вікторыя і Юзэф Ульмы былі пасмяротна ўдастоены званнем Праведніка народаў свету. У 2010 годзе прэзідэнт Лех Качыньскі ўзнагародзіў іх Камандорскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы. У 2003 годзе пачаўся працэс беатыфікацыі сям'і Ульмаў.

У гадавіну згаданага злачынства з 2018 года адзначаецца Нацыянальны дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі. Акт аб устанаўленні  дзяржаўнага свята быў ініцыятывай прэзідэнта Анджэя Дуды.

аз

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры