Пётр Дмахоўскі звяртае ўвагу, што працы Бэксінскага ў апошнія гады закраналі праблемы экзістэнцыі, смерці і жыцця, неўміручасці. Як ён кажа, яго заўсёды захапляла беспрэцэдэнтнае ўяўленне Бэксінскага:
-Я лічу, што такой фантазіі не меў ніхто. А калі падумаць пра багацце гэтай фантазіі... Што гэтая карціна мае супольнага з нечым? Здавалася б нічога, яна намалявана інакш, іншая канцэпцыя. Але Бэксінскі меў неабмежаванае ўяўленне. І акрамя яго асобы, а гэта быў вельмі цікавы чалавек, яго фантазія стаіць для мяне на першым месцы. Я ёй захапляюся.
Пётр Дмахоўскі дадае, што Бэксінскі ніколі не раскрываў, што паўплывала на яго творчасць, і пакінуў інтэрпрэтацыю сваіх твораў гледачам:
-Ён нават казаў мне: калі мы будзем да гэтага даходзіць, то мяне гэта будзе абмяжоўваць. Мая свабодная фантазія ў пэўным сэнсе будзе затрыманая на месцы. Яна павінна была быць цалкам спантанная, свабодная. Цягам дня ён слухаў вельмі шмат музыкі. Паводле мяне, яна на яго таксама сур'ёзна ўплывала.
Здзіслаў Бэксінскі быў жывапісцам, фатографам і скульптарам. Ён нарадзіўся ў 1929 годзе ў Саноку. Трагічна загінуў у сваёй кватэры ў Варшаве ў 2005 годзе.
Ён пачаў сваю карʼеру ў фатаграфіі ў 1960 годзе і пачаў ствараць малюнкі, скульптуры і карціны. У 1970 годзе ён упершыню прадставіў свае карціны алеем. У 90-х гадах мастак атрымаў міжнароднае прызнанне, у Францыі, Германіі, Бельгіі і Японіі. Яго выставы былі арганізаваны Пятром Дмахоўскім, які напісаў шмат кніг і артыкулаў пра творчасць мастака. У 1989-1995 гадах Дмахоўскі стварыў і кіраваў галерэяй Бэксінскіх у Парыжы.
Выстава будзе экспанавацца ў музеі архідыяцэзіі да восені.
ав