Беларуская Служба

У Варшаве адбудзецца прэм’ера сцэнічнага эцюду беларускага рэжысёра Юры Дзівакова

29.11.2021 10:16
Пасля прэм'ернага паказу 3 снежня адбудуцца дэбаты аб становішчы людзей культуры і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Аўдыё
  • У Варшаве адбудзецца прэм’ера сцэнічнага эцюду беларускага рэжысёра Юры Дзівакова
          .
У Варшаве адбудзецца прэм’ера сцэнічнага эцюду «Насця» беларускага рэжысёра Юры Дзівакова. фота з сацсетак

У Варшаве адбудзецца прэм’ера сцэнічнага эцюду «Насця» беларускага рэжысёра Юры Дзівакова. 3 і 4 снежня ў 18.00 у Тэатр Powszechny у Варшаве (Scena Mała), вул. Замойскага 20.

Пасля прэм'ернага паказу 3 снежня адбудуцца дэбаты аб становішчы людзей культуры і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

«Насця» – супярэчлівая аповесць вядомага рускага пісьменніка Уладзіміра Сарокіна, якая зʼявілася ў зборніку пад назвай «Пір» 2001 года. Дзеянне апавядання адбываецца на мяжы 19 і 20 стагоддзяў і засяроджана на 16-гадовай шляхцянцы Насці. Сарокін паказвае бачанне ідылічнай Саблінскай сядзібы, жыхары якой (прынамсі афіцыйна) заўсёды кіруюцца розумам, клопатам і адкрытасцю да іншых людзей. Аднак у выніку неразумных падзей і затоеных таямніц падчас сямейнага застолля з нагоды шаснаццацігоддзя дзяўчыны адбываецца неймавернае злачынства, пасля якога астатнія ўдзельнікі аддаюцца філасофскім спрэчкам... Твор насычаны пачуццём абсурду і жаху.

Стваральнікі задаюцца пытаннем, што можа прывесці да ўзаемнай нянавісці і стэрэатыпаў і культывавання шкодных рытуалаў гвалту. Яны хочуць расказаць пра небяспечныя інстынкты, уласцівыя кожнаму з нас, якія звычайна вызваляюцца ў крызісныя моманты. Яны пытаюцца пра межы абыякавасці да зла і магчымасці бунту і ўцёкаў у сітуацыі прыгнёту.

Сцэнічны эскіз створаны мастакамі з Беларусі, Польшчы і Украіны. Дзве снежаньскія прэзентацыі будуць на рускай мове з польскімі субцітрамі. Пасля хвалі рэпрэсій некаторыя з беларускіх аўтараў спектакля вымушаныя былі пакінуць радзіму і цяпер знаходзяцца ў Варшаве на мастацкіх рэзідэнцыях у Teatrze Powszechnym і іншых варшаўскіх тэатрах.

Рэжысёр: Юра Дзівакоў
сцэнаграфія і касцюмы: Таццяна Дзівакова
музыка: Вольга Падгайская
відэа: Паліна Камарова
верш: Дзмітрый Ермаловіч-Дашчынскі
памочнік рэжысёра і прадзюсар: Бажэна Шамовіч
пераклад і каардынацыя мерапрыемства: Міхал Шымко
У ролях: Кацярына Ермаловіч, Вольга Калакольцава, Наталля Ланге, Арцём Мануілаў, Дарʼя Новік, Мікалай Стонька.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры