Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: святочная песня ў выкананні вядомай джазавай музыканткі

23.12.2021 10:04
Напісаў тэкст гэтай песні вядомы паэт, пісьменнік і актор Ерэмі Пшыбора.
Аўдыё
Lora Szafran
Lora SzafranWojciech Kusiński/Polskie Radio

Сёння ў перадачы прагучыць кампазіцыя, якую вельмі часта можна пачуць у Польшчы ў перыяд калядных святаў. Праўда, гэта не класічная калядная песня, але яна ідэальна падыходзіць на зімовыя доўгія вечары, калі ў хаце збіраецца цэлая сям’я, сядае за святочны стол, нікуды не спяшаецца і цешыцца цяплом дамашняга святла і прысутнасцю блізкіх людзей.

Напісаў тэкст гэтай песні вядомы паэт, пісьменнік і актор Ерэмі Пшыбора (Jeremy Pzybora), музыку – Ежы Вансоўскі (Jerzy Wąsowski). Першай кампазіцыю праспявала Каліна Ендрусік (Kalina Jędrusik), а пасля яе песню выконвала шмат іншых выканаўцаў, сярод якіх – Лора Шафран (Lora Szafran), якая лічыцца, бадай, адной з самых таленавітых польскіх джазавых музыкантак.

Біяграфічнай інфармацыі пра Лору Шафран няшмат. Нарадзілася пяснярка ў 1960 годзе ў Кросне, закончыла Музычную акадэмію ў Катавіцах. У сваёй кар’еры яна не раз заваёўвала прэстыжныя ўзнагароды, самым багатым на такія прэміі быў пачатак 90-ых гадоў, калі выканаўца атрымала, між іншым, галоўны прыз на музычным фестывалі ў Сопаце. Яна таксама ўдзельнічала ў фестывалях джазавай музыкі ў Аўстрыі ды Турцыі, выдала 9 кружэлак.

І пераходзім ужо да прэзентацыі святочнай песні, якая называецца «Na całej połaci śnieg» – «На ўсёй зямлі – снег».

Na całej połaci – śnieg, W przeróżnej postaci – śnieg, Dla sióstr i dla braci Zimowy plakacik – śnieg. Na naszą równinę – śnieg, Na każdą roślinę – śnieg, Na tłoczek przed kinem, Na ładną dziewczynę – śnieg, śnieg. Na pociąg do Jasła, Na wzmiankę, że zgasła, Na napis «Brak masła», Na zdarte dwa hasła. Na flaszki od wódki, Na tego to skutki, Na puste ogródki, Na dzionek za krótki.

Na w mgle sinej dale – śnieg, Na «Kocham cię stale!» – śnieg, Na żale, że wcale, I na tak dalej, dalej, dalej, dalej – śnieg, śnieg. Na pociąg do Jasła, Na wzmiankę, że zgasła, Na napis «Brak masła», Na zdarte dwa hasła. Na flaszki od wódki, Na tego to skutki, Na puste ogródki, Na dzionek za krótki. Na w mgle sinej dale – śnieg, Na «Kocham cię stale!» – śnieg, Na żale, że wcale, I na tak dalej, dalej, dalej, dalej – śnieg. Śnieg…

На ўсёй зямлі – снег, у самых розных відах – снег, для сясцёр і братоў зімовы плакацік – снег. На нашу раўніну – снег, на кожную расліну – снег, на натоўпік перад кінатэатрам, на прыгожую дзяўчыну – снег, снег...

На далечыню ў сінім тумане – снег, на «Я цябе кахаю пастаянна!» – снег. На скаргі, што няма, і на гэтак далей, далей, далей, далей – снег, снег. На цягнік у Ясла, на згадку, што пагасла, на надпіс «Няма масла», на два заезджаныя лозунгі, на бутэльку гарэлкі, на вось таго эфекты, на пустыя агароды, на дзянёк надта кароткі, і на так далей (...) – снег, снег…

Хацелася б такіх калядных святаў – засыпаных снегам, спакойных і светлых. Даўно ўжо такіх не было ў Варшаве, можа, у Беларусі яны часцей бываюць.

Na całej połaci – я пераклала «на ўсёй зямлі». На самой справе слова połać азначае нейкую частку зямлі, паласу, прастору або шэраг дамоў.

W przeróżnej postaci – у самай рознай форме, у рознай постаці.

Na tłoczek przed kinem – тут памяншальная форма выразу tłok – натоўп, і выходзіць з гэтага беларускі натоўпік, што гучыць забаўна, паколькі натоўп сам па сабе ўяўляе нешта вялікае, а нават небяспечнае, а тут вось такі маленечкі натоўпік, калі прыйшло мала чалавек.

Pociąg do Jasła – цягнік у Ясла. Jasło – гэта горад у паўднёва-ўсходняй частцы Польшчы.

Na napis »Brak masła» – на надпіс «Няма масла або масла няма». Ерэмі Пшыбора пісаў кампазіцыю на пачатку 60-ых гадоў (прэм’ернае выкананне – 1965 г). У той, яшчэ нялёгкі пасляваенны час, розныя дэфіцыты здараліся вельмі часта, і масла для многіх магло быць прадметам роскашы.

Na zdarte dwa hasła – на два заезджаныя лозунгі. Hasło – гэта як лозунг, заклік да нечага, так і пароль, напрыклад, цяпер нам вельмі часта прыходзіцца ўпісваць hasło (пароль), падчас карыстання камп'ютарам – заходзячы на розныя сайты, мы рэгіструемся і прыдумваем пароль доступу (hasło dostępu).

Na w mgle sinej dale – тут з-за інверсіі (перастаноўкі слоў) нават не адразу можна зразумець, пра што ідзе гаворка. А гаворка ідзе пра dale w sinej mgle – далечыню ў сінім тумане – гэта значыць – нешта далёкае, недасяжнае, будучыня, якую пакуль што цяжка сабе ўявіць.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы