Піша, грае і спявае. Аўтарка ўсяго, што прадстаўляе на сцэне. Піяністка, вакалістка, аранжыроўшчыца. Так сама сябе апісвае маладая польская музыкантка Ася Навойска.
Першы свой мініальбом Ася выдала ў 2018 годзе. Гэта была цалкам самастойная яе праца пад назовам «Кветкі ў дом». Як адзначана на старонцы ў сацсетках, Ася піша гісторыі пра людзей, здарэнні і няўлоўныя моманты ў жыцці.
На сцэне Ася паяўляецца самастойна, адна, толькі са сваім любімым фартэпіяна або яшчэ ў кампаніі віяланчэлі і скрыпкі. Яна была лаўрэаткай некалькіх фестываляў нацыянальнага значэння, між іншым заняла 1 месца на 53-ім Студэнцкім фестывалі песні, у катэгорыі як аўтара, так і выканаўцы. Нельга з лёгкасцю акрэсліць стыль яе музыкі. Гэта нешта паміж класікай, альтэрнатывай, інды-попам і фольк-музыкай, яна сама называе сваю творчасць часткаю гатунку пад назваю eclectic sound. Ася прыдумала і арганізавала фестываль, прысвечаны творчасці Станіслава Лема, зладжаны ў Год Лема.
Пакуль што Ася яшчэ не заваявала вялікай славы ў Польшчы, але гэта толькі пытанне часу, хаця па ёй бачна, што яна не імкнецца да славы, яе цікавіць спакойная творчасць, а не ўдзел у балях і свецкіх вечарынках.
Сёння я хачу прапанаваць вашай увазе кампазіцыю ў выкананні Асі Навойскай, якая называецца «Дом, які сыходзіць крывёй» (Dom co krwawi).
Raz na jakiś czas
Płonie jakiś dom
Po to żeby strach
Punkt zaczepienia miał dla swego zaistnienia
Gdzieś pośrodku miasta stoi taki
Dom co krwawi
Lecz nie widzisz go
Bo zawsze ktoś się w oknie bawi
Mieszka tam Pan z Panią
Co udają, że kochają lecz
Nie widać nawet kiedy
Ktoś komuś włosy rwie
Może to On мoże to ta
Może moż/rze
Gdzieś pośrodku miasta stoi taki
Dom co krwawi
Lecz nie widzisz go
Bo Ty się zawsze w oknie bawisz
Mieszka tam Pan z Panią
Co udają, że kochają lecz
Wy wiecie tylko kiedy kiedy
Młotek trzaśnie w łeb od biedy
Час ад часу гарыць нейкі дом, дзеля таго, каб страх мог мець пункт для свайго існавання. Дзесьці пасярод гораду стаіць такі дом, які сыходзіць крывёю, але яго не відаць, таму што нехта заўсёды знаходзіцца ў акне. Там жывуць мужчына з жанчынай, якія робяць выгляд, што яны кахаюць адзін аднаго. Аднак нічога не відаць, нават калі нехта рве камусьці валасы. Раз на нейкі час ваш карабель тоне.
Можа, гэта ты, можа, гэта ён. Дзесьці ў сярэдзіне гораду стаіць дом, які сыходзіць крывёй. Але ты не бачыш яго, таму што ты заўсёды гуляеш каля акна. Тут жывуць мужчына з жанчынай, якія робяць выгляд, што кахаюць адзін аднаго, але вы ведаеце толькі тады, калі малаток грукне ў галаву ад беднасці.
Raz na jakiś czas – на беларускую мову гэтае словазлучэнне можна перакласці як «час ад часу» або «часамі».
Punkt zaczepienia – гэта пункт, ад якога можна нешта рабіць, за які, так сказаць, можна зачапіцца. Інакш пункт апоры.
Dom co krwawi – дом, які сыходзіць крывёю. Аналаг гэтага дзеяслова (krwawić) на беларускай мове гучыць таксама – крывавіць, а можна таксама замяніць яго іншым выразам або злучэннем выразаў – сыходзіць крывёй, той, у каго ідзе кроў і г.д.
Ktoś w oknie bawi – хтосьці ў акне стаіць, знаходзіцца. Ёсць розніца паміж зваротным і незваротным дзеясловамі – bawić i bawić się. Bawić азначае проста «праводзіць час», хаця ў такім значэнні, што хтосьці паводзіць гэты час спакойна, без спешкі, скажам, на канікулах або ў знаёмых.
Cały zeszły miesiąc bawiliśmy u mojej cioci w Ameryce – Увесь мінулы месяц мы правялі ў гасцях у маёй цёткі ў Амерыцы.
Pan z panią udają, że się kochają – мужчына і жанчына робяць выгляд, што яны кахаюць адзін аднаго. Слова kochać się можа мець некалькі значэнняў – яно называе як фізічныя адносіны, так і агулам каханне двух людзей.
Młotek trzaśnie w łeb – малаток грукне ў галаву. Звярніце ўвагу, што польскі łeb – гэта жаргоннае акрэсленне галавы, а не беларускі лоб. Лоб – гэта па-польску czoło.
нг