Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Станіслава Цэліньска

02.06.2022 10:00
«У той час, калі да пандэміі далучылася вайна, мы мала што можам зрабіць. Нам застаецца толькі абняць адзін аднаго».
Аўдыё
Stanisława Celińska kończy 75 lat
Stanisława Celińska kończy 75 latForum

Станіслава Цэліньска (Stanisława Celińska) прадстаўляе даволі вялікую кампанію артыстаў сцэны, якія выступаюць таксама перад камерай або на тэатральных падмостках. Нават яна. Трэба сказаць, найперш тэатральная артыстка, а пазней пяснярка.

Першы раз спявачка выступіла на сцэне, калі ёй было 7 гадоў, а ва ўзросце 12 гадоў яна вырашыла, што з акторскім майстэрствам звяжа сваю прафесійную кар’еру. І запісалася ў тэатральнае кола для дзяцей. У тэатры ўпершыню выступіла ў 1968 годзе, а праз год закончыла Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу ў Варшаве. Выступала ў варшаўскіх тэатрах, а таксама ў Тэатры Новым у Познані.

Шмат разоў удзельнічала ў аглядах акторскай песні, а яе кампазіцыі пераважна атрымлівалі пазітыўныя адзнакі крытыкаў, дзякуючы глыбокаму і моцнаму голасу і шырокім магчымасцям інтэрпрэтацыі твораў.
Цэліньска адкрыта кажа пра свой алкагалізм, яна, праўда, перастала цалкам спажываць алкаголь ва ўзросце 41 году, пад канец 80-ых, але чалавек застаецца алкаголікам да канца жыцця і акторка адважна разважае пра тое, якое вялікае спусташэнне прынесла гарэлка ды іншыя напоі з градусам у яе жыццё і ў жыццё яе сям’і.

На днях выйшла новая кружэлка Станіславы пад назваю «Абдымі». Пра яе ў эфіры Польскага радыё распавяла сама аўтарка. «У той час, калі да пандэміі далучылася вайна, мы мала што можам зрабіць. Нам застаецца толькі абняць адзін аднаго, гэта значыць, пашыраць дабро, каб гэтае дабро неяк ураўнаважыла тое зло, якое ўсё больш і больш распаўсюджваецца ў свеце», – сказала Станіслава Цэліньска.

«Przytul» – восьмы альбом выканаўцы. У ім чуваць рэха вайны ва Украіне. Сярод 12 песень ёсць, між іншым, «Калыханка для Аксанкі», напісаная пасля нападзення Расіі на Украіну. – Гэта простая гісторыя, суцяшэнне для маленькай дзяўчынкі, што гэта нарэшце скончыцца, што яна вернецца дадому і зможа сесці за стол з бацькамі, – патлумачыла акторка і спявачка.

А я прапаную вам кампазіцыю, якая носіць аднайменны назоў, што і ўвесь дыск – «Абдымі».

jak dzisiaj żyć gdy wokół jest tyle zła nie wiem co czas przyniesie mi nadziei brak i czuję się jak w klatce ptak wciąż czekam że ktoś da mi znak i powie jak ma długo trwać ten chory stan przytul teraz tylko to się liczy niech się cały świat wyciszy tylko my ja i ty przytul twe ramiona są schronieniem przeciw wszystkim zagrożeniom przytul mnie zabierz zło co ważne dziś gdy skończył się tamten świat poszarzał świt i widzę go przez pręty krat czekam na cud choć pełna łez chcę wierzyć że to jest zły sen że jutro już obudzi mnie normalny dzień...

Як сёння жыць, калі навокал столькі зла, я не ведаю, што час прынясе мне, няма надзеі, я адчуваю сябе птушкай у клетцы, я ўсё яшчэ чакаю, што хтосьці дасць мне знак і скажа, колькі будзе працягвацца гэты хворы стан. Абдымі мяне, цяпер толькі гэта важна, хай увесь свет супакоіцца. Абдымі, толькі я і ты. Твае рукі – прытулак ад усіх пагрозаў свету, абдымі мяне, забяры зло.

Важна, што сёння, калі закончыўся той свет, стаў шэрым світанак, я бачу яго праз краты, я чакаю цуду, хоць і поўная слёз, я хачу верыць, што гэта дрэнны сон, што заўтра разбудзіць мяне нармальны дзень...

Nadziei brak – адсутнасць надзеі або і брак надзеі, так таксама ўсё часцей гавораць беларусы. Brak па-польску – гэта адсутнасць чагосьці або кагосьці. Значэнне гэтага выразу – поўная адсутнасць чагосьці, але звярну ўвагу на адзін нюанс. Калі гэты назоўнік ужываецца ў множным ліку, ён азначае НЕ поўную адсутнасць чагосьці, а недахоп, напрыклад, калі паляк скажа «mamy tu brakiі (напр. dwóch zębów) – гэта азначае, што не хапае чагосьці – у дадзеным выпадку – двух зубоў.

Ma długo trwać – вельмі папулярнае словазлучэнне, якое сустракаецца як у гутарковай, так і больш афіцыйнай мове. Гэта значыць – нешта будзе доўга працягвацца, паводле нейкага меркавання.

Przytul – абдымі. Таксама па-польску можна сказаць obejmij, але часцей ужываецца дзеяслоў przytulić.

Tylko to się liczy – толькі гэта важна. Даслоўны пераклад – толькі гэта лічыцца, але так па-беларуску не гаворыцца.

Wyciszyć się – а гэта найлепш перакласці дзеясловам «супакоіцца». Так часта гавораць да дзяцей – непаседаў, жэўжыкаў – wycisz się (суцішся), хаця можна, канешне, сказаць і uspokój się. Ёсць, праўда, нюансы ў значэнні, але нязначныя.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы