Грамадскі вяшчальнік быў узнагароджаны «ў знак прызнання місіі, якую выконвае Польскае радыё, клопоціцца аб хрысціянскай традыцыі і каталіцкай спадчыне» – сказаў дырэктар кірмашу і старшыня Асацыяцыі каталіцкіх выдаўцоў ксёндз Раман Шпакоўскі:
-Вы расказваеце пра цудоўныя постаці, праз слова, каб вера, каталіцкія каштоўнасці сягалі як мага далей. Гэта вельмі важна. Перадачы, фельетоны, спектаклі. Таксама вяшчанне за межы, каб нашым суайчыннікам нагадваць пра Польшчу, паказваючы яе ў адпаведным кантэксце. Паказваць сапраўдныя каштоўнасці, якія ствараюць нашую тоеснасць і адзінства.
Асацыяцыя каталіцкіх выдаўцоў адзначыла самае каштоўнае з амаль 300 выданняў, якія выйшлі летась і былі прадстаўлены на конкурс некалькімі дзясяткамі выдавецтваў.
Больш за 150 экспанентаў з Польшчы, Украіны і Беларусі ўдзельнічаюць у 28-м Каталіцкім кірмашы выдавецтваў. У рамках кірмашу адбываецца шэраг спадарожных мерапрыемстваў, у тым ліку кінапаказы, выставы і майстар-класы для дзяцей.
Медыйным патронам мерапрыемства з'яўляецца Польскае радыё.
ав