Праект віртуальнай экскурсіі па горадзе прадставіў Габрэйскі музей у Асвенцыме. Знята 25 фільмаў, дзякуючы якім можна адправіцца ў падарожжа па шматвяковай і шматкультурнай гісторыі Ашпіцына, як называла горад яўрэйская абшчына, паведамілі ва ўстанове.
Як заявіў у панядзелак дырэктар музею Томаш Кунцэвіч, праект набліжае гісторыю Ашпіцына тым, хто хоча лепш пазнаёміцца з багатай мінуўшчынай горада, які стаў сімвалам лагеру Аўшвіц-Біркенаў і Халакосту.
«Адсюль і праект, які мы стварылі. Мы падрыхтавалі амаль дзве гадзіны запісаў пра самыя цікавыя мясціны, помнікі і памятныя рэчы, звязаныя з гісторыяй Ашпіцына. Фільмы падрыхтаваны ў цікавай і займальнай форме, дзякуючы чаму яны таксама могуць стаць адпраўной кропкай для далейшага вывучэння гісторыі горада ці адукацыйнай працы са студэнтамі, у тым ліку ў рамках падрыхтоўкі да наведвання мемарыяла Асвенцым ці урок гісторыі», – падкрэсліў Кунцэвіч.
Дырэктар дадаў, што лічбавая экскурсія па горадзе цяпер даступная на YouTube-профілі музею на чатырох мовах: польскай, англійскай, нямецкай і ўкраінскай. «Фільмы таксама будуць апублікаваныя ў бліжэйшыя месяцы ў сацыяльных сетках установы», – паведаміў дырэктар музею Томаш Кунцэвіч.
У запісах бралі ўдзел гісторыкі і педагогі, звязаныя з Габрэйскім музеем. Яны прадстаўляюць цікавосткі, звязаныя з архітэктурай горада і біяграфіі важных для Польшчы і Асвенцыма людзей.
Першыя яўрэі пасяліліся ў мясцовасці ў 16 стагоддзі і неўзабаве назвалі свой горад Ашпіцын. На ідыш гэта азначае: госці. На пачатку ХХ стагодзьдзя яны складалі больш за палову жыхароў Асьвенцыма, але падчас Халакосту амаль усе яны былі забітыя. У 2000 годзе памёр апошні яўрэйскі жыхар Асвенцыма Шымон Клюгер.
ав