Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: кампазіцыя 21-гадовай спявачкі, якая дасягнула ўжо шмат у эстраднай кар'еры

31.08.2023 07:00
Дзеля гэтай песні Аліцыя правяла ў студыі некалькі месяцаў.
Аўдыё
  • "Апошні дзень лета" Аліцыі Шэмпліньскай.
Alicja Szemplińska
Alicja SzemplińskaUniversal Music Polska/mat. prasowe

Аліцыя Марыя Шэмпліньска нарадзілася ў красавіку 2002 года ў Цеханаве. Спявачка, аўтарка песень і музыкі, яна стала пераможцай трох шоу, на якіх людзі прадстаўляюць свае сцэнічныя таленты.

Голас у маладой дзяўчыны незвычайна глыбокі і нізкі для такога маладога чалавека. У дзяцінстве Аліцыя наведвала гурток вакалу ў Цэнтры культуры і творчасці паводле свайго месца жыхарства, спявала ў касцельным хоры, прымала ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах, фестывалях і вакальных аглядах. У 12 гадоў яна запісалася на прафесійныя ўрокі спеву.

У 2016 годзе яна перамагла ў фінале забаўляльнай праграмы першага каналу грамадскага тэлебачання (TVP1) «Хіт, хіт, ура!», у якасці ўзнагароды атрымала запрашэнне прыняць удзел у занятках вакалам з Сэтам Рыгсам. У 2019 годзе ўдзельнічала ў тэлешоу «Голас Польшчы», на якім перамагла, атрымаўшы найбольшую падтрымку гледачоў. На гэты раз узнагародай быў чэк на 50 тысяч злотых і кантракт на гуказапіс у кампаніі Universal Music Polska. Пасля ўдзелу ў праграме яна выпусціла кліп на свой дэбютны сінгл «Prawie my», які перавысіў адзін мільён праглядаў на YouTube за 10 дзён пасля выхаду.

Таксама Аліцыя прымала ўдзел у праграме «Шанец на поспех», удзельнічала ў адборачным конкурсе на Еўрабачанне 2020, у якім перамагла і стала прадстаўніцай Польшчы на конкурсе песні «Еўрабачанне». Аднак, па прычыне пандэміі, конкурс быў адменены. У 2022 годзе яна пачала працаваць з кампаніяй гуказапісу Island Records Polska, выпусціла некалькі сінглаў, запісала кампазіцыю, якая стала афіцыйнай песняй чэмпіянату свету па гандболе сярод мужчын 2023 года.

А я хачу прадставіць вашай увазе песню, дзеля якой Аліцыя правяла ў студыі некалькі месяцаў. Яна называецца «Апошні дзень лета». І выдатна падыходзіць на гэты час.        

Wstaję rano, robisz zdjęcie. Zatrzymuje się czas. W tafli wody widzę więcej. W niej odbija się kształt naszych wspomnień. Ostatni lata oddech. Byle nie zapomnieć tych dni poza domem. Nas na balkonie. Choć to ostatni dzień, zmartwień jakby mniej. Już nie ważne, gdzie, póki chwile nie miną. Tapas i wino. Jeśli chcesz, zawsze możesz mieć. Ostatni lata dzień…

Tapas i wino. Było miło, ale nic się nie skończyło. Jeszcze zrobimy to samo, tylko, że w mieście. Potem zrobimy to samo, tylko, że częściej. Ciągle z nami to podróżujące szczęście. Budzę się, cała ta muzyka buja mnie. Wszyscy moi ludzie lubią cię. I ja ciebie lubię też. Choć to ostatni dzień, zmartwień jakby mniej. Już nie ważne, gdzie…

 

Я ўстаю раніцай, ты робіш здымак. Спыняецца час. На паверхні вады я бачу больш. У ёй адлюстроўваецца форма нашых успамінаў. Апошняе дыханне лета. Каб толькі не забыць гэтыя дні, праведзеныя паза домам. Нас на балконе. Хоць гэта апошні дзень, клопатаў, здаецца, менш. Не мае значэння, дзе, пакуль не праміне гэты час.

Тапас і віно. Калі ты хочаш, заўсёды можаш мець. Апошні дзень лета. Пакуль момант не сышоў. Тапас і віно. Было прыемна, але яшчэ нічога не закончылася. Мы зробім тое ж самае, толькі ў горадзе. Пазней мы будзем рабіць тое ж самае, толькі часцей. Пастаянна з намі падарожнічае гэтае шчасце. Я прачынаюся, уся гэтая музыка калыша мяне. Ты падабаешся ўсім маім людзям. І ты мне таксама падабаешся. Хаця гэта апошні дзень, клопатаў як бы менш. Не мае значэння, дзе...

Robisz zdjęcie – ты робіш здымак. Тут, канешне, нічога складанага няма. У польскай мове ёсць больш выразаў, якія называюць дадзенае дзеянне – выкананне фотаздымка. Можна fotografować, robić fotkę, pstrykać. Апошняе слова ўжываецца выключна ў гутарковай мове.

Tapas i wino – прызнаюся, мне самой прыйшлося праверыць першае слова, што яно азначае. Гэта не польскі выраз, а іспанскі. А называе ён маленькія бутэрброды ці іншую ежу ў невялікіх колькасцях, ідэальную для перакусу, пад віно.

Było miło, ale nic się nie skończyło – было прыемна, але нічога не закончылася. Тут перафразоўванне іншага трывалага выражэння, вельмі папулярнага ў Польшчы – «było miło, ale się skończyło» – было прыемна, але закончылася.

Muzyka buja mnie – музыка мяне калыша. Дзеяслоў bujać (się) азначае не толькі калыхаць (калыхацца), напрыклад, хвалі калышуць – fale bujają. Ён можа мець таксама пераноснае значэнне. Калі хтосьці ў злосці кажа іншай асобе «bujaj się!», гэта азначае адчапіся, ідзі ў... (нецэнзурны выраз).

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы