Беларуская Служба

Гетшвалд – маленькая вармінская вёска, вядомая на ўвесь свет (ФОТА)

15.09.2023 14:01
Гетшвалд – адзінае месца ў Польшчы, афіцыйна прызнанае Ватыканам месцам аб’яўленняў Марыі.
Аўдыё
  ,
Санктуарый Маці Божай, ГетшвалдAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гетшвалд(Gietrzwałd) – гэта невялікая вармінская вёска, размешчаная паміж Аструдай і Ольштынам. Гетшвалд адыграў важную ролю ў захаванні польскага каталіцызму ў рэгіёне, хоць на працягу стагоддзяў падзелаў Польшчы, ён належаў Прусіі.

Гетшвалд/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Гетшвалд/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гісторыя вёскі сягае XIV стагоддзя. За гэты час яна была сведкам многіх важных падзей. Яе захоплівалі літоўцы, руйнавалі польска-тэўтонскія войны і Шведскі патоп, «наведалі» напалеонаўскія войскі.

Дом Анджэя Самулёўскага, Гетшвалд/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Дом Анджэя Самулёўскага, Гетшвалд/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сярод цікавых дат у гісторыі Гетшвалда варта ўспомніць пра 1519 год, калі вёску наведаў вармінскі канонік Мікалай Капернік. У сваю чаргу ў 1878 годзе ў мястэчку была адкрыта першая на Варміі польская кнігарня, якая размяшчалася ў доме Анджэя Самулёўскага. Згаданы будынак можна пабачыць насупраць галоўнай лесвіцы, якая вядзе ў мясцовую святыню. Насупраць стаіць помнік Анджэю Самулёўскаму, а на фасадзе знаходзіцца памятная дошка.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднак не гэтыя падзеі вырашылі аб тым, што вёска заняла важнае месца на мапе Польшчы. Гетшвалд стаў вядомым дзякуючы аб’яўленням Маці Божай, якія адбываліся тут у 1877 годзе, гэта значыць праз 19 гадоў пасля аб’яўленняў у французскім Люрдзе.

У Гетшвалдзе Маці Божая аб’яўлялася 160 разоў дзвюм дзяўчынкам – 13-гадовай Юстыне Шафрыньскай і 12-гадовай Барбары Самулёўскай. Абедзве яны паходзілі з бедных польскіх сем'яў. Дзяўчынкі ўбачылі Марыю на клёне, які рос ля касцёла. У цяперашні час дрэва ўжо не існуе, але на яго месцы знаходзіцца капліца са статуяй Панны Марыі.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Падзеі ў Гетшвалдзе мелі вялікае значэнне для палякаў і польскай нацыянальнай свядомасці. У 1772 годзе, падчас першага падзелу Польшчы, Вармія апынулася ў межах Прусіі, дзе было забаронена выкладанне польскай мовы і ўведзены «культуркампф». Аднак Марыя звярталася да дзяўчынак па-польску, на вармінскай гутарцы, што было ўспрынятае, як сімвал.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Марыя заахвочвала ўстрымлівацца ад грахоў, жыць у цвярозасці і маліцца на ружанцы, а таксама благаславіла крыніцу, з якой і сёння пілігрымы чэрпаюць цудатворную ваду.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Яшчэ падчас аб’яўленняў, у 1877 годзе Гетшвалд стаў месцам шматлікіх пілігрымак вернікаў з Польшчы, Літвы і Прусіі. Паломніцтвы былі не толькі доказам веры, але таксама патрыятызму і пачуцця еднасці. Пілігрымы ішлі да святыні ў народнай вопратцы, культывуючы нацыянальныя традыцыі.

Магіла пробашча Аўгустына Вайхзеля(Augustyn Weichsel)/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Магіла пробашча Аўгустына Вайхзеля(Augustyn Weichsel)/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Як мы ўжо згадалі, Гетшвалд – адзінае месца аб’яўленняў у Польшчы, афіцыйна прызнанае Касцёлам. Адбылося гэта ў 1977 годзе, праз 100 гадоў пасля таго, як Панна Марыя зʼявілася перад дзяўчынкамі. Важную ролю ў гэтым працэсе адыграў пробашч санктуарыя ксёндз Аўгустын Вайхсель(Augustyn Weichsel), магіла якога знаходзіцца побач з месцам аб’яўленняў. Побач яго пахаваныя таксама яго маці і сястра.

Зараз колькасць вернікаў, якія наведваюць санктуарый у Гетшвалдзе, ацэньваецца ў некалькі сотняў тысяч чалавек у год.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе прыгожа размешчаны сярод невялікіх пагоркаў. У гатычнай святыні з чырвонай цэглы, якая шмат разоў перабудоўваўся (апошні раз у другой палове XIX стагоддзя) знаходзіцца цудатворная карціна Панны Марыі з Дзіцяткам на руках, напісаная невядомым аўтарам у сярэдзіне XVI стагоддзя.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 1967 годзе карціна была каранаваная прымасам Польшчы кардыналам Стэфанам Вышынскім. На цырымоніі прысутнічаў тагачасны кракаўскі мітрапаліт Караль Вайтыла. Інтэрʼер касцёла ў асноўным выкананы ў неагатычным стылі.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Злева ад уваходу знаходзіцца вялікая фрэска з выявай абʼяўлення Дзевы Марыі. Сярод цікавых элементаў варта пабачыць гатычную скульптуру Пʼеты з 1425 года і такую ж старую гранітную купель.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У старой частцы касцёла да нашых дзён захаваліся два неагатычныя бакавыя алтары, у якіх змешчаныя фігуры і карціны.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 1970 годзе Папа рымскі Павел VІ надаў касцёлу ў Гетшвалдзе тытул «малой базілікі».
Побач са святыняй знаходзіцца некалькі будынкаў. Бліжэй да дарогі знаходзіцца будынак плябаніі з 1915 года, побач капліца святога Язэпа з 1877 года, былы дом арганіста, а таксама Дыяцэзіяльны дом, адноўлены пасля пажару ў 1932 годзе.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе, капліца святога Язэпа з 1877 года /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе, капліца святога Язэпа з 1877 года /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу ўздоўж грабовай алеі, якая вядзе да цудатворнай крыніцы, былі ўсталяваныя 15 Ружанцовых каплічак.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адным з самых наведвальных месцаў у Гетшвалдзе зʼяўляецца цудадзейная крыніца, якая знаходзіцца ў некалькіх сотнях метраў ад базілікі.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Ля крыніцы пачынаецца манументальны Крыжовы шлях і вядзе пад лесам на ўзгорак. Са сцежкі адкрываецца прыгожая панарама вёскі і ваколіцы. Апошні прыпынак Крыжовага шляху знаходзіцца каля ўваходу на парафіяльныя могілкі ў Гетшвалдзе.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе, Крыжовы шлях  /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе, Крыжовы шлях /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Санктуарый Маці Божай – гэта галоўная славутасць Гетшвалда, якая прыцягвае, перш за ўсё, пілігрымаў і людзей, якія цікавяцца сакральным турызмам.

Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе, Крыжовы шлях  /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Санктуарый Маці Божай у Гетшвалдзе, Крыжовы шлях /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднак ваколіцы Гетшвалда гэта таксама прыгожы краявід, 14 азёраў і ландшафтная дарога «Гетшвалд-Варыты», уздоўж якой, растуць характэрныя для рэгіёну старыя дрэвы. Праспект мае даўжыню 2 кіламетраў і з’яўляецца першай дарогай у Польшчы, якая атрымала статус Парку культуры.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Горад Шчытна запрашае ў Мазурскі музей (ФОТА)

08.09.2023 14:01
Музей расказвае пра складаную гісторыю польска-нямецкага памежжа і яго шматкультурнасць.