Каб добра падрыхтавацца да калядавання ў Нарве адбыліся майстар-класы па аднаўленні старадаўніх калядных зорак.
Каляды – гэта адно з найбольш вясёлых святаў, якога чакаюць дарослыя і дзеці. Цяжка сабе ўявіць калядныя святкаванні без калядоўшчыкаў, якія ходзяць ад хаты да хаты, славячы Хрыста, несучы каляровую зорку. Яшчэ не так даўно ў кожнай вёсцы ды мястэчку было шмат калядоўшчыкаў, зараз калядныя традыцыі трошкі прызабыліся.
Зразумела, каб ісці калядаваць патрэбна калядная зорка, таму гайнаўскі фонд «Яны гэта Мы» у розных мясцовасцях Падляшша супольна з жыхарамі аднаўляе калядныя зоркі. Такія ж майстар-класы адбыліся і ў Гміннай бібліятэцы ў Нарве.
З удзельнікамі майстар-класаў па аднаўленні калядных зорак у Нарве гутарыла Анна Пятроўская.
Слухайце аўдыё!