Беларуская Служба

«Бібліятэка — сучаснае месца». У Польшчы праходзіць Нацыянальны тыдзень бібліятэк

08.05.2024 07:01
«Бібліятэка — сучаснае месца» — пад такім лозунгам праходзіць польскі ХХІ Нацыянальны тыдзень бібліятэк.
Аўдыё
  • «Бібліятэка — сучаснае месца». У Польшчы праходзіць Нацыянальны тыдзень бібліятэк
.
.wal_172619/pixabay.com/CCO

Старшыня Асацыяцыі польскіх бібліятэкараў Барбара Будзіньска гаворыць, што гэты лозунг азначае ўніверсальнасць бібліятэк, іх даступнасць кожнаму, незалежна ад узросту і інтарэсаў:

- «Бібліятэка — сучаснае месца» папулярызуе разнастайнасць доступу да тэксту, не абмяжоўваецца толькі традыцыйнымі кнігамі, прапануе тэксты на розных носьбітах: аўдыёкнігі, электронныя кнігі. Прапануе магчымасць здабывання ведаў, дзякуючы доступу да падкастаў, адукацыйных платформаў.

Сёлета акцыя адрасавана самым маленькім і старэйшым чытачам, пажылым людзям, якія шукаюць спосабаў цікава правесці вольны час:

- Мы скіроўваем прапанову бібліятэкаў на гэтым тыдні асабліва да людзей, якія яшчэ не карыстаюцца бібліятэкамі, ці робяць гэта вельмі рэдка.

У мінулым годзе ў Тыдні бібліятэкі прынялі ўдзел больш за тысячу ўстаноў з усёй Польшчы. На сайце мерапрыемства можна знайсці бліжэйшую бібліятэку і праверыць, якую праграму яна падрыхтавала.

ХХІ Нацыянальны бібліятэчны тыдзень будзе доўжыцца з 8 па 15 траўня.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры